горад у Краснаярскім краі, у Расіі. Засн. ў 1935. 156 тыс.ж. (1996). Чыгункай і аўтадарогай злучаны з портам Дудзінка на р. Енісей. Аэрапорт Алыкель (за 40 км на 3). Адзін з 5 самых паўн. гарадоў свету (размешчаны за Паўн. палярным кругам). Цэнтр каляровай металургіі (горна-металургічны камбінат). Здабыча і перапрацоўка руд нікелю, кобальту, медзі, селену і інш., у канцэнтратах — высакародныя металы (золата, плаціна, паладый, ірыдый і інш.), здабыча вугалю. Прадпрыемствы металаапр., хім., харч. і інш.прам-сці, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы, палярнай медыцыны. Драм.тэатр. Дом тэхнікі з музеем гісторыі. Маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎРО́ЦКІ (Васіль Карнеевіч) (11.2.1897, в. Дзедна, Магілёўская вобл. — 6.10.1975),
украінскі вучоны ў галіне гігіены. Акад.АМНСССР (1960). Засл. дз. нав. Украіны (1968). Скончыў Харкаўскую мед. акадэмію (1921). У 1921—24 сельскі ўрач на Беларусі. У 1927—53 ва Укр.НДІ гігіены працы і прафес. хвароб у г. Харкаў, у 1944—72 праф., заг. кафедры Укр. ін-та ўдасканалення ўрачоў у г. Харкаў. Навук. працы па гігіене працы ў хім., вугальнай, гарнаруднай і металургічнай прам-сці, па эксперым.прамысл. таксікалогіі, праблемах сілікозу.
Тв.:
Медико-санитарное обслуживание промышленных предприятий. Киев, 1951;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ХЕ́ЙВЕН (New Haven),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Засн. ў 1638. 124,7 тыс.ж., з гарадамі Мерыдэн, Уэст-Хейвен і агульнымі прыгарадамі каля 550 тыс.ж. (1997). Порт у праліве Лонг-Айленд. Прамысл., гандл.-фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: вытв-сцьавіяц. рухавікоў, дэталей і вузлоў, стралковай зброі, рэнтгенаўскай апаратуры і мед. інструменту, гадзіннікаў, станкоў і прамысл. абсталявання, сродкаў сувязі, чорная і каляровая металургія, металаапр., хім., гумавая, паліграфічная. Ун-ты, у т. л.Іельскі універсітэт. Музеі. Маст. галерэя Іельскага ун-та. Гар. і універсітэцкія будынкі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОМСК,
горад у Расіі, цэнтр Омскай вобл., размешчаны пры ўпадзенні р.Ом у р. Іртыш. Засн. ў 1716. 1159 тыс.ж. (1998). Порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (выпуск ракет, рухавікоў, збожжаўборачных камбайнаў), прыладабудаўнічая і электратэхнічная (тэлевізары, магнітафоны), газавая апаратура, нафтаперапр. і нафтахім. (вытв-сцьтэхн. вугляроду, шын, гумава-тэхн. вырабаў, пластмас і інш.), лёгкая (аўчынна-футравая, дывановая, тэкст., гарбарная і абутковая), харч., дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 4 ЦЭЦ. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры. Музеі: краязн., гіст. і літ., маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТА́ВА,
горад, цэнтр Палтаўскай вобл. на Украіне, на р. Ворскла (левы прыток р. Дняпро). Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1174 як «Лтава» (назва да 1430). 320 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел, аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды аўтаагрэгатны, турбамех., «Хіммаш», газаразрадных лямпаў, штучных алмазаў і алмазнага абсталявання, мед. шкла, фарфоравы і інш.), лёгкая (баваўняная, трыкат., абутковая і інш.), харч., ф-камуз. інструментаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: маст., краязн., музей-запаведнік «Поле Палтаўскай бітвы», літ.-мемар. І.П.Катлярэўскага, Панаса Мірнага, У.Г.Караленкі. Каля П. адбылася Палтаўская бітва 1709.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫГАРСКІ́Т (назва ад Палыгорскага радовішча на Урале),
гліністы мінерал падкласа ланцуговых сілікатаў, водны сілікат магнію, Mg2Al2[Si8O20](OH)2∙8H2O. Мае пераменны хім. састаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, радзей манакліннай і трыкліннай сінганіях. Утварае зблытана-валакністыя, зямлістыя, губкава-валакністыя, ліставатыя агрэгаты. Колер белы з жаўтавата-шараватымі адценнямі. Цв. 2—3. Шчыльн. 2—2,3 г/см³. Трапляецца ў корах выветрывання магнезіяльных парод, у выглядзе тонкіх налётаў і праслояў у трэшчынах, як дамешак мантмарыланітавых і інш. глін, мергеляў, вапнякоў. Выкарыстоўваецца для свідравальных раствораў, як цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял, сарбент і каталізатар у нафтахіміі; у металургічнай, атамнай прам-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МА́ (Panamá),
горад, сталіца Рэспублікі Панама. На беразе Панамскага зал. Ціхага ак.Засн. іспанцамі ў 1519. 464,9 тыс.ж. (1997). Порт каля ўвахода ў Панамскі канал з Ціхага ак., чыг. ст., вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Міжнар. аэрапорт. Эканоміка цесна звязана з абслугоўваннем суднаходства па канале, дзейнасцю порта. Прам-сць: харч., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, мэблевая, цэментная. Вытв-сць сувеніраў. Ун-т Панамы, каталіцкі ун-т, Нац.АН, акадэмія мовы, акадэмія гісторыі. Музеі: Нац., рэліг. каланіяльнага мастацтва і інш. Тэатры, кансерваторыя. Арх. помнікі 17 (у старой П., разбуранай піратамі ў 1671) і 18 ст. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ГУ ((Pigou) Артур Сесіл) (18.11.1877, г. Райд, Вялікабрытанія — 7.3.1959),
англійскі эканаміст, прадстаўнік кембрыджскай школыпаліт. эканоміі. Скончыў Кембрыджскі ун-т. У 1908—43 кіраваў у ім кафедрай. З 1918 чл. валютнага К-та, у 1919 чл. каралеўскай камісіі па падаходных падатках, у 1924—25 чл. кабінета міністраў па пытаннях грашовага абарачэння. Даследаваў праблемы тарыфнай палітыкі, цыклічных ваганняў у прам-сці, занятасці, дзярж. фінансаў («Прамысловыя ваганні», 1929; «Даследаванне грамадскіх фінансаў», 3-е выд. 1947), распрацоўваў канцэпцыю «эканомікі дабрабыту». У кн. «Эканоміка дабрабыту» (1920) выклаў пачаткі тэорыі дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту, адно з палажэнняў якой — неабходнасць умяшання дзяржавы ў эканам. жыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАЛЮЗІ́Т (ад піра... +грэч. lusis ачыстка),
мінерал класа аксідаў, аксід марганцу MnO2. Мае да 99% MnO2. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі стоўбчатыя, іголкавыя, зросткі радыяльна-прамяністыя і шаставатыя, масы зямлістыя і сажыстыя, ааліты, коркі і інш. Характэрны псеўдамарфозы (гл.Дэндрыт). Колер чорны, сталёва-шэры, бывае з сіняватай пабегласцю. Цв. 6—6,5 (поліяніт), 2—6 (рыхлыя і шчыльн. агрэгаты). Шчыльнасць адпаведна да 5,2 г/см³ і 4,7—5 г/см³. Крохкі. Паходжанне асадкавае, гіпергеннае, радзей нізкатэмпературнае гідратэрмальнае. Гал. мінерал марганцавых руд. Выкарыстоўваецца ў сухіх гальванічных элементах, у шкляной, керамічнай, хім., мед., лакафарбавай, скураной галінах прам-сці.