НІКАЛА́ЕЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 9.4.1925, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1956 у Віцебскім мед. ун-це (у 1965—90 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі пухлін; па парэнхіматозна-страмальных узаемаадносінах, эпідэміялогіі і марфагенезе пухлін шчытападобнай залозы і страўніка да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
О стромообразовании в эпителиальных злокачественных опухолях (разам з А.С.Ягубавым) // Архив патологии. 1975. № 2;
Применение электронной микроскопии в онкоморфологии (у сааўт.) // Здравоохранение Белоруссии. 1988. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЛЬСАН-Э́ЛЕ ((Nilsson-Ehle) Нільс Герман) (12.2.1873, г. Скаруп, Швецыя — 29.12.1949),
шведскі генетык. Замежны чл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Лундскі ун-т (1894). З 1900 у Шведскай асацыяцыі насенняводства, з 1915 у Ін-це генетыкі і селекцыі ў г. Лунд, у 1925—39 у Ін-це селекцыі раслін у г. Свалёф. Навук. працы па батаніцы, гібрыдызацыі, генетыцы раслін. Вывучаў генетыку колькасных адзнак у с.-r. раслін, правёў фундаментальныя даследаванні па поліплаідыі і эксперым. мутагенезе, трыплаідыі ў яблынь. Устанавіў палімернае (палігеннае) наследаванне ў большасці с.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Ірына Аляксандраўна) (н. 17.5.1937, Мінск),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла БДУ (1959). З 1974 у Бел.пед. ун-це (у 1978—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі ў навуч. установах. Распрацавала перспектыўныя кірункі ў галіне тэорыі і методыкі выкладання матэматыкі; змест, метады, формы і сродкі фарміравання метадычнай культуры выкладчыка матэматыкі ў пед.ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и начала анализа. Мн., 1980 (разам з А.А.Дадаянам);
Практыкум па методыцы выкладання матэматыкі. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ЗАВО́Д МЕДЫЦЫ́НСКІХ ПРЭПАРА́ТАЎ.
Засн. ў 1901 за 4 км ад Нясвіжа ва ўрочышчы Альба (цяпер у г. Нясвіж Мінскай вобл.) як спіртзавод. У 1961 на базе Альбінскага спіртзавода створаны з-д кармавога біяміцыну (выпускаў біяміцын і рызатарфін). У 1983 пабудаваны цэх па выпуску рызатарфіну. У 1985 уведзена лінія па вытв-сці лекавага прэпарата баліз-2, з-д перайменаваны на біяхімічны. З 1991 асвоены выпуск салявых раствораў для ін’екцый, з-д атрымаў сучасную назву. Асн. прадукцыя (2000) — растворы: натрыю хларыд ізатанічны, глюкоза, дысоль, трысоль, хласоль, гемадэз, глюгіцыр, навакаін і інш.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1954). З 1955 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1983 у Ін-це агульнай фізікі Рас.АН, адначасова з 1973 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це (з 1974 праф.). Навук. працы пафіз. хіміі, фізіцы і тэхналогіі матэрыялаў для квантавай электронікі, мікраэлектронікі, оптыкі. Распрацаваў метад атрымання асабліва тугаплаўкіх монакрышталёў, шкла і полікрышт. матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі (1968). Кіраваў работамі па стварэнні фіянітаў. Ленінская прэмія 1980.
шапкавы грыб сям. павуціннікавых; адзіны від роду. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы.
На Беларусі трапляецца ў вільготных хваёвых і мяшаных лясах, па краі балот з ліп.па верасень. Нар. назвы курачка, панчошка, турак.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 5—9 см, спачатку паўшарападобная, потым пляскатая, жоўтая з ружовым адценнем, з тонкім мучністым налётам. Пласціны прырослыя. Мякаць шчыльная, белая або жаўтаватая. Ножка даўж. 7—12 см, таўшчынёй 2—3 см, роўная, шчыльная, жаўтаватая, з буйным кольцам. Споры эліпсападобныя, жоўтыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ ФІЛЬТРА́ЦЫІ,
зямельныя ўчасткі для натуральнай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод шляхам прасочвання праз глебавыя гарызонты. Ствараюць у складзе ачышчальных збудаванняў на лёгкіх (пясчаных, супясчаных і сугліністых) грунтах з добрымі фільтрацыйнымі якасцямі. Складаюцца з участкаў з амаль гарыз. паверхняй (пл. 0,5—2 га). Сцёкавыя воды, папярэдне ачышчаныя ад мех. дамешкаў, тлушчу, яйцаў гельмінтаў і інш., па каналах падаюцца на П.ф. (слой вады 20—30 см). Вада прасочваецца праз глебу і па дрэнах і калектары скідваецца ў раку. П.ф. будуюцца каля нас. пунктаў з цэнтралізаванай каналізацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Кацярына Георгіеўна) (н. 4.9.1953, Мінск),
бел. мастачка. Дачка Г.Г.Паплаўскага і Н.М.Паплаўскай. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў галінах жывапісу, графікі, маст. керамікі. Творы вызначаюцца канструктыўнасцю, выразнасцю кампазіцыі, лаканізмам выяўл. мовы. Аўтар серый: графічных «Браслаўскія азёры», «Інтэр’еры» (абедзве 1980), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1973—87), «Новы Мінск» (1983—88), жывапісных «Замкі Францыі» (1997—98), «Стары Мінск» (1999—2000) і інш.; сервізаў, ваз, дэкар. пластыкі (1992—96), а таксама серый, якія ўключаюць жывапісныя і графічныя працы: «Па Швейцарыі» (1995), «Па Германіі» (1995—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРО́ДА ЖЫВЁЛ,
група с.-г. жывёл аднаго віду, якая выведзена чалавекам і характарызуецца агульным паходжаннем, спецыфічнымі гасп.-біял. асаблівасцямі, што перадаюцца па спадчыне. Вызначаецца пэўнай структурай (лініі, сям.) і арэалам. Паводле характару племянной работы П.ж. падзяляюцца на заводскія і прымітыўныя; па прадукцыйнасці — на спецыялізаваныя (малочная і мясная буйн. раг. жывёла, танкарунныя і смушкавыя авечкі, верхавыя і рысістыя коні) і камбінаваныя (малочна-мясная буйн. раг. жывёла, мясашэрсныя авечкі). На вывядзенне і развіццё П.ж. уплываюць сац.-эканам. і прыродна-геагр. фактары. П.ж. паляпшаюцца і замяняюцца больш дасканалымі адпаведна патрэбам нар. гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЕ́НКА (Мікалай Андрэевіч) (26.6.1926, с. Савінка Паласаўскага р-на Валгаградскай вобл., Расія — 10.5.1987),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1979). Скончыў БДУ (1954), выкладаў у ім (з 1980 праф.). З 1985 дырэктар філіяла Ін-та рус. мовы імя А.С.Пушкіна ў Празе. Даследаванні ў галіне агульнага мовазнаўства, па праблемах бел. словаўтварэння, рус. мове. Аўтар працы «Нарысы па беларускаму словаўтварэнню: Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» (1978), вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў мовазнаўства» (1962), «Кароткі нарыс гісторыі пісьма» (1965) і інш.