вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і Рэчыцкага саўгаса-тэхнікума. За 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 км ад Гомеля. 4858 ж., 1800 двароў (1994). Суднабуд.-суднарамонтны з-д, ПМК. Сярэдняя школа, ПТВ, 3 б-кі, 3 клубы, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Царква. За 0,3 км на З ад вёскі паселішча каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІ́ЖУС ((Avyzius) Йонас) (н. 16.5.1922, в. Медгінай, Літва),
літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1986). Аўтар кн. нарысаў «Першыя барозны» (1948), зб-каў апавяданняў і аповесцяў «Спадчына» (1949), «Людзі і падзеі» (1954), «Буткус Мсцівец» (1957), «Чалавек застаецца чалавекам» (1960), раманаў «Шкляная гара» (1961), «Вёска на раздарожжы» (1964), «Страчаны прытулак» (1970, Ленінская прэмія 1976), «Колеры хамелеона» (1976), «Дзягімай» (1981). Асн. тэмы — жыццё літ. вёскі, падзеі Вял.Айч. вайны, маральна-этычныя праблемы сучаснасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пн ад г. Орша, 84 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Орша, на шашы Орша—Віцебск. 3182 ж., 943 двары (1994). Камбінат буд. матэрыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў, райсельгасэнерга, аграрна-прамысл. аб’яднанне «Белая Русь». Сярэдняя школа, базавая спец. школа-інтэрнат, клуб, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЖА́Н (Хведар Сілавіч) (1896—?),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1932, Гомель). У 1907—15 рабочы тартака. Працаваў таксама аб’ездчыкам, лесніком, ляснічым у Буда-Кашалёўскім і Парыцкім р-нах, нам. дырэктара Уздзенскага леспрамгаса. У Вял.Айч. вайну ў Новасібірскай вобл. Пасля вайны жыў у Чарнаўцах на Украіне. Першыя допісы апубл. ў 1921 у газ. «Беларуская вёска». Друкаваў вершы, апавяданні. Аповесць «Леснікі» (1932) пра жыццё леснікоў і лесарубаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВШЧЫЖ,
старажытнарускі горад (11 — 13 ст.) Чарнігаўскай зямлі (цяпер вёска ў Жукоўскім р-не Бранскай вобл., Расія). Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1142. З 1156 цэнтр удзельнага княства. У 1238 разбураны ў час нашэсця хана Батыя. Гарадзішча на мысе берага Дзясны складалася з дзядзінца, вакольнага горада, неўмацаванага пасада. У выніку раскопак выяўлены рэшткі мураванай царквы 12 ст., 2 драўляных абарончых вежаў, княжацкага палаца, жытлаў гараджан, знойдзены творы стараж.-рус. прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАЧА́НСКАЯ ЛЁНАПРАДЗІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала на Беларусі ў 1902—41 у в. Высачаны Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляла часаны лён, пражу, пакулле, панчохі, шкарпэткі. Мела лакамабілі (2 у 1908), вадзяныя рухавікі (4 у 1910). У 1913 працавалі 594 рабочыя, было 6 тыс. прадзільных верацён. У сав. час рэканструявана. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Мелекес (Ульянаўская вобл. Расіі), карпусы ф-кі ўзарваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ РО́ЖАН,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач і Чырвонаслабодскага вадасх., на аўтадарозе Чырв. Слабада—Ганцавічы. Цэнтр Рожанскага с/с і калгаса. За 43 км на З ад горада і чыг. ст. Салігорск, 176 км ад Мінска. 1227 ж., 460 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 4 км ад вёскі, ва ўрочышчы Шылава помнік партызанам. Царква Ушэсця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ШЫ́ЛАВІЧЫ,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Шчара. Цэнтр Велікашылавіцкага с/с і саўгаса. За 13 км на Пд ад г. Слонім, 161 км ад Гродна, 11 км ад чыг. ст. Слонім. 994 ж., 362 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.) і археалогіі — стаянкі неаліту і бронзавага веку, гарадзішча жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НЫ,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р.Зах. Дзвіна. Чыг. ст. на лініі Полацк—Віцебск. На аўтадарозе Полацк—Віцебск. Цэнтр сельсавета і калгаса-камбіната. За 18 км на ПдУ ад г. Полацк, 77 км ад Віцебска. 750 ж., 273 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі гарадзішча (7—2 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬ,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на паўд.-ўсх. беразе воз. Гомель, на аўтадарозе Полацк—Мінск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 23 км на Пд ад горада і чыг. ст. Полацк, 128 км ад Віцебска. 362 ж., 128 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Мемар. комплекс у гонар партызан. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі курганныя могільнікі эпохі Кіеўскай Русі.