СУ́ВА (Suva),

горад, сталіца Фіджы, на паўд.-ўсх. беразе в-ва Віты-Леву. Засн. ў 1870-я г. 167,4 тыс. ж. з прыгарадамі (1996). Гал. порт краіны (вываз цукру, копры, какосавага алею, бананаў), вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл., гандл. і культ. цэнтр. краіны. Прам-сць: харч., буд. матэрыялаў, мылаварная, у наваколлі цукр. з-ды. Паўднёваціхаакіянскі ун-т. Турызм.

т. 15, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЮЛЬЖЫ́Н Васіль Пятровіч (н. 9.5.1946, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. спартсмен (барацьба вольная, 1-я сярэдняя вагавая катэгорыя). Засл. майстар спорту СССР (1973). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1974). З 1976 старшы трэнер Бел. рэсп. савета фіз-культ.-спарт. т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1973, Тэгеран), Еўропы (1972, г. Катавіцы, Польшча; 1973, г. Лазана, Швейцарыя).

т. 15, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫМІ́Н,

прыроднае арганічнае злучэнне з групы пірымідзінавых асноў. Прысутнічае ва ўсіх жывых клетках у саставе ДНК, у невял. колькасці — у трансп. РНК. Сінт. аналаг Т. — 5-бромурацыл (моцны мутаген): замяшчае Т. у ланцугу ДНК, парушае правільнае ўтварэнне пар нуклеатыдаў паводле прынцыпу камплементарнасці, што вядзе да памылак пры рэплікацыі ДНК і счытванні генет. кода. Гл. таксама Нуклеінавыя кіслоты.

т. 16, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫНДАЛІЗА́ЦЫЯ,

спосаб знішчэння мікробаў і іх спор у пэўным аб’ёме. Выкарыстоўваецца пераважна для стэрылізацыі вадкасцей і харч. прадуктаў. Ажыццяўляецца шматразовай апрацоўкай парай звычайна пры т-ры 55—56 °C. У прамежках паміж награваннямі аб’екты (рэчывы) вытрымліваюць ва ўмовах, якія садзейнічаюць прарошчванню спораў. Тэрмін ад імя англ. вучонага Дж.​Тындаля, які распрацаваў гэты спосаб. Гл. таксама Пастэрызацыя.

т. 16, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УРАЦЫ́Л, 2,4-дыоксіпірымідзін,

пірымідзінавая аснова. Ёсць ва ўсіх жывых арганізмах у саставе рыбануклеінавых к-т і нуклеатыдаў.

Крышт. рэчыва белага колеру, раствараецца ў вадзе, слабая аснова, плавіцца пры т-ры каля 320 °C з раскладаннем. Адыгрывае важную ролю ў абмене вугляводаў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне як стымулятар абменных працэсаў, блакатар сінтэзу гармонаў шчытападобнай залозы.

І.​М.​Семяненя.

т. 16, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАЗО́МЕТР (ад фаза + ...метр),

прылада для вымярэння косінуса вугла зруху фаз (або магутнасці каэфіцыента) паміж напружаннем і токам у эл. ланцугах пераменнага току прамысл. частаты, а таксама для вымярэння рознасці фаз эл. ваганняў. Бываюць электрамех. (электра- і ферадынамічныя, эл.-магн., індукцыйныя) і электронныя Ва ўсіх Ф. (акрамя электронных) у якасці вымяральнага механізма выкарыстоўваецца лагометр адпаведнай сістэмы.

т. 16, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕРГАНА́,

горад, цэнтр Ферганскага вілаета, ва Узбекістане, у паўд. ч. Ферганскай даліны. Засн. ў 1876—77. Да 1910 наз. Новы Маргелан, да 1924 Скобелеў. 185 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., хім. (азотныя ўгнаенні, хім. валакно, пластмасы і інш.), лёгкая (тэкст., бавоўнаачышчальная, шоўкаматальная, абутковая), харч. (алейная, кансервавая). Пед. і політэхн. ін-ты. 2 тэатры. Краязнаўчы музей.

т. 16, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЛАЙ (Fly),

рака на Пд в-ва Новая Гвінея, у Папуа—Новая Гвінея, у сярэднім цячэнні служыць мяжой з Інданезіяй. Даўж. 620 км, пл. бас. 64,4 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Сентрал-Рэйндж, цячэ па забалочаных раўнінах, упадае ў заліў Папуа Каралавага м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 4450 м³/с. Суднаходная на 300 км ад вусця.

т. 16, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАДЖА́Р, Аманскія горы,

на У Аравійскага п-ва, пераважна на тэр. Амана. Даўж. каля 600 км. Выш. да 3353 м (г. Шам у масіве Эль-Ахдар). Складзены пераважна з вапнякоў, базальтаў, серпенцінітаў. На З — пустыні і апустыненыя саванны, на У — участкі мусонных трапічных лясоў і высакагорныя лугі. У аазісах пасевы пшаніцы, кукурузы, плантацыі бананаў, фінікавай пальмы. Рэзерват Вадзі-Серын.

т. 16, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХА́ЙРЫНГ (англ. highring),

1) сярэднетэрміновая арэнда машын і абсталявання (ад 6 мес да 3 гадоў) без перадачы права ўласнасці арандатару.

2) Адна з форм сярэднетэрміновага крэдытавання экспарту без перадачы арандатару права ўласнасці на тавар. Куплены тавар застаецца ва ўласнасці прадаўца, пакуль не будзе ўнесена апошняя частка сумы, якая выплачваецца за яго (тавар выступае як матэрыяльнае забеспячэнне крэдыту).

т. 16, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)