службовая асоба, якая ажыццяўляе прымусовае выкананне рашэнняў, вызначэнняў і пастаноў па судовых справах у частцы маёмасных спагнанняў, інш. рашэнняў і пастаноў у прадугледжаных законам выпадках. У Рэспубліцы Беларусь С.в. ўваходзіць у склад апарата суда і падпарадкоўваецца яго старшыні. Парадак назначэння С.в., іх правы і абавязкі вызначаюцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКСО́БНАСЦЬ (ад грэч. toxikon яд),
здольнасць арганізмаў існаваць у водах, якія ўтрымліваюць таксічныя рэчывы мінер. ці арган. паходжання. Вылучаюць полі-, меза- і алігатаксобныя арганізмы, якія вытрымліваюць адпаведна моцную, сярэднюю і слабую ступень таксічнай забруджанасці. Вадаёмы ці іх зоны, у якіх з-за забруджанасці адсутнічаюць жывыя арганізмы, наз. гіпертаксобнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЦЭНДЭ́НТНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
аналітычная функцыя, якая не з’яўляецца алгебраічнай функцыяй. Прасцейшыя з іхлагарыфмічная функцыя, паказнікавая функцыя, трыганаметрычныя функцыі. Характэрная прыкмета Т.ф. камплекснай пераменнай — наяўнасць асаблівасцей, адрозных ад полюсаў і пунктаў галінавання. Напр., функцыі ez, sinz i cosz маюць істотна асаблівы пункт z = ∞. Т.ф. вывучаюцца ў тэорыі аналітычных функцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХІЯ́З [ад грэч. thrix (trichos) волас],
няправільны рост вейкаў, пры якім іх канцы накіраваны ў бакі і да вочнага яблыка. Прычыны Т. — блефарыт, трахома, дыфтэрыя вачэй, рубцы пасля апёкаў. Лячэнне хірургічнае.
Трыхіна: 1 — самец; 2 — самка; 3 — інкапсуляваныя лічынкі ў мышцах (а — свінні; б — ліса; в — белага мядзведзя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНЫЯ МО́РЫ, міжземныя моры,
якія размешчаны паміж мацерыкоў або ўнутры мацерыка і злучаюцца з акіянам праз пралівы. У залежнасці ад размяшчэння бываюць міжмацерыковыя (напр., Міжземнае м.) і ўнутрымацерыковым (напр., Чорнае м.). У выніку сваёй адасобленасці маюць своеасаблівы гідралагічны рэжым, на які істотны ўплыў аказвае суша, што іх акружае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРАСПЛА́ЎНАЯ ПЕЧ,
электрычная печ для выплаўкі ферасплаваў. Бываюць рудаўзнаўляльныя (патрэбны элемент у іх здабываюць з руд або канцэнтратаў) і рафінавальныя (для рафінавання сплаваў-паўпрадуктаў); неперарыўнага або перыяд. дзеяння; адкрытыя, закрытыя, з вярчальнай ваннай і інш.; аднафазныя (з 1 або 2 электродамі) і трохфазныя (з 3 або 6 электродамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАНДА́РА, паля, стаяк у архітэктуры,
драўляная калода (найчасцей дубовая ці смалістая), якую ўкопваюць у зямлю пад вугал будынка. Ш. ахоўваюць ад вільгаці зруб, а пры буд-ве на няроўным месцы ствараюць адзіны ўзровень для ўкладкі падваліны.
Часта іх ставяць і ўздоўж сцен (няшчыльна), што забяспечвае вентыляцыю будынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРАВА́ННЕ,
у беларусаў і інш. славянскіх народаў традыцыйны звычай хадзіць на шчадрэц па хатах. Звычайна група моладзі са «шчодрай» — прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне, на галаву надзявалі папяровы вянок з рознакаляровымі стужкамі, хадзіла па хатах, дзе выконвала шчадроўкі — песні, што ўслаўляюць гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей і гаспадарку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЦГЕ́РЦАГ (ням. Erzherzog),
тытул аўстр. манарха ў Аўстрыі, потым у Аўстра-Венгрыі ў 1453—1804, у 1804—1918 — прынцаў царуючага дома Габсбургаў. Афіцыйна ўстаноўлены ў 1453 (засн. на атрыманым аўстр. герцагамі яшчэ ў 12 ст. прывілеі, які ўраўноўваў іх у правах з курфюрстамі, што наз. таксама «эрцфюрстамі»).