САН-ТАМЕ́ (São Tomé),

горад, сталіца дзяржавы Сан-Таме і Прынсіпі, на ўсх. беразе в-ва Сан-Таме ў Гвінейскім зал. Засн. партугальцамі ў канцы 15 ст. Каля 50 тыс. ж. (2000). Марскі порт, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, у т. л. перапрацоўка какавы, рыбы, прадпрыемствы па вырабе мыла, вапны, безалкагольных напіткаў, апрацоўцы драўніны.

т. 14, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САФО́РА (Sophora),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).

Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.

А.​М.​Скуратовіч.

Сафора таўстаплодная.

т. 14, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЕТЛАГО́РСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ «Светлагорсккорммаш». Засн. ў 1978 у р.п. Сасновы Бор Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. на базе торфапрадпрыемства «Светлагорскае». З 1978 у ВА «Гомсельмаш». Прадпрыемства складаецца з гал. вытв. механазборачнага цэха і дапаможных (дрэваапр. цэха, рамонтна-інструментальнага, рамонтна-мех., транспартнага і энергацепласілавога ўчасткаў). Асн. прадукцыя (2001): запчасткі да кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнаў, сталярныя вырабы.

т. 14, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНТ-ДЖОНС (Saint John’s),

горад на У Канады, на паўд.-ўсх. беразе в-ва Ньюфаўндленд. Адм. ц. і гал. эканам. цэнтр прав. Ньюфаўндленд. Каля 100 тыс. ж., з прыгарадамі каля 170 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог, порт і рыбалоўная база на Атлантычным акіяне. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць.: рыбаперапрацоўчая, чорная металургія, нафтаперапр., вытв-сць рыбалоўнага рыштунку. Ун-т.

т. 14, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРА́ПІС, Сарапіс,

божышча, культ якога быў уведзены ў эліністычным Егіпце царом Пталамеем I [305—283 да н.э.]. Егіпцяне атаясамлівалі С. з богам урадлівасці Асірысам, часам са свяшчэнным быком Апісам. Як і Асірыс, ён лічыўся ўладаром мёртвых, падаўцом урадлівасці і богам-лекарам. Грэкі атаясамлівалі яго з Зеўсам. Культ С. быў пашыраны, акрамя Егіпта, ва ўсім эліністычным свеце.

т. 14, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЦЫ́НСКІ Анастас Аляксандравіч (11.10.1862, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — ?),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р медыцыны (1893), праф. (1912). Скончыў Маскоўскі ун-т (1887). У 1887—91 урач у Карэлічах, Мінску, чл. Мінскага навук. т-ва ўрачоў з 1890. З 1892 у Пецярбургу, з 1912 у Варшаўскім ун-це. Навук. працы па пытаннях акушэрства і гінекалогіі.

т. 14, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБАДА́,

вёска ў Тонежскім с/с Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 52 км на ПнЗ ад г.п. Лельчыцы, 259 км ад Гомеля, 71 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 592 ж., 257 двароў (2001). Лясніцтва, вытв. ўчастак па зборы жывіцы акц. т-ва «Лесахімік». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 14, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛО́НІМСКАЯ КАМВО́ЛЬНА-ПРАДЗІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА Будаўніцтва пачата ў 1971 у г. Слонім Гродзенскай вобл. 1-я чарга здадзена ў эксплуатацыю ў 1977, 2-я — у 1978. Асн. тэхнал. абсталяванне, у т. л. лабараторнае і для ачысткі фарбавальных сцёкаў, закуплена ў Італіі. З 1995 адкрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (2001): паўшарсцяная трыкатажная пража высокіх і сярэдніх нумароў.

т. 15, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМЕ́ЛІ (Smalley) Рычард (н. 6.6.1943, г. Акран, штат Агайо, ЗША),

амерыканскі хімік. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1990), Нац. АН ЗША (2000). Скончыў Мічыганскі ун-т (г. Ан-Арбар; 1965). З 1973 ва ун-це У.​М.​Райса (г. Х’юстан; з 1980 праф.). Навук. працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў. Нобелеўская прэмія 1996 (з Р.​Кёрлам, Г.​Крота).

т. 15, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́ТУС-КВО (лац. status quo),

у міжнародным праве становішча ў якой-н. галіне міжнар. адносін або ва ўзаемаадносінах дзяржаў, якое існавала нейкі час у мінулым або існуе ў дадзены момант. Падтрымліваць С.-к. або аднавіць С.-к. — значыць захаваць існуючае становішча або вярнуцца да таго, што існавала раней. С.-к. антэ белум — становішча, якое існавала да пачатку вайны.

т. 15, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)