солі ортамыш’яковай кіслаты H3AsO4. Арсенаты шчолачных металаў і аміяку раствараюцца ў вадзе. Атрымліваюць растварэннем аксіду мыш’яку (As2O5) у шчолачах. Арсенаты цяжкіх металаў атрымліваюць узаемадзеяннем раствораў іх соляў з арсенатаў шчолачных металаў. Выкарыстоўваюць як інсектыцыды, антысептыкі для прамочвання драўніны, кампаненты люмінафораў, п’еза- і сегнетаэлектрыкі. Водарастваральныя арсенаты — моцныя яды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНАРО́ВЫ ГРАМАДЗЯНІ́Н,
1) прывілеяванае званне, устаноўленае ў Рас. імперыі ў 1832 для асобных груп гараджан. Ганаровы грамадзянін вызваляўся ад падушнага падатку, рэкруцкай павіннасці, цялесных пакаранняў.
2) Званне, якое ў Рэспубліцы Беларусь і некаторых інш. краінах надаецца мясц. органамі дзярж. улады асобам за іх асабістыя заслугі перад пэўным горадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАДО́ЛАРЫ (англ. Eurodollar),
грашовыя сродкі ў доларах ЗША, размешчаныя іх уладальнікамі за межамі ЗША, пераважна ў еўрап. банках. Банкаўскія рахункі ў доларах даюць магчымасць банкам, у якіх гэтыя рахункі адкрыты, выкарыстоўваць доларавыя грошы для аперацый на міжнар. рынку пазыкавых капіталаў, таму што долар прызнаны ў якасці сусв. валюты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАШУ́Й, Эдзін-Гол (у вярхоўі — Хэйхэ),
рака на Пн Кітая. Даўж. каля 900 км. Вытокі ў ледавіках хрыбтоў Ціляньшань і Таалайшань (горы Наньшань), цячэ праз пустыні Алашань і Гобі, упадае некалькімі рукавамі (гал. — Марын-Гол, Іх-Гол) у азёры Гашун-Нур і Саго-Нур. Летняя паводка. Выкарыстоўваецца на арашэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НДЭКСу матэматыцы,
лікавы ці літарны паказальнік, якім забяспечваюцца абазначаныя аднолькавымі сімваламі матэм. выразы для іх адрознення, напр., x0, xi, a3, anі г.д. (І. — 0, i, 3, n). Таксама лікі, якімі карыстаюцца пры рашэнні параўнанняў у тэорыі лікаў; адыгрываюць ролю, аналагічную ролі лагарыфмаў пры рашэнні паказальных ураўненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСКА-ШТАМПО́ВАЧНЫ АЎТАМА́Т,
кавальская машына з крывашыпна-паўзунковым механізмам, на якой штампоўкай атрымліваюць вырабы з дроту, пруткоў, стужак, паласавога металу і інш. Да іх адносяцца халодна-, гарачавысадачныя і абрубныя прэсы, профіле- і рэзьбанакатныя, лісташтамповачныя, дрота-цвіковыя, спружынанавіўныя, ланцугавязальныя, гібачныя і інш. аўтаматы. Выкарыстоўваюцца звычайна ў масавай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДРАВАЯ СІСТЭ́МА, кадравая пабудова,
сістэма арганізацыі ўзбр. сіл, заснаваная на ўтрыманні ў іх у мірны час мінімальнай колькасці кадравых злучэнняў і часцей, якія папаўняюцца пры мабілізацыі да штатаў ваен. часу шляхам прызыву абучаных кантынгентаў з запасу. Упершыню ўведзена ў Прусіі ў 1814, потым паступова і ў інш. краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́МБУС (Columbus),
горад на ПдУ ЗША, на р. Чатахучы, у штаце Джорджыя. Засн. ў 1828. 186,5 тыс.ж., з прыгарадамі (частка іх у штаце Алабама) каля 300 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Аэрапорт. Прам-сць: харч., тэкст., швейная, чыгуналіцейная, тэкст. машынабудаванне, вытв-сць электрабыт. прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́Л ІМЯ́ МАСКВЫ́.
У Маскоўскай вобл., злучае р. Волга з р. Масква. Пабудаваны ў 1932—37. Пачынаецца ад Іванькаўскага вадасх.Даўж. 128 км, з іх 19,4 км у межах вадасховішчаў Ікшынскае, Пестаўскае, Пялаўскае, Клязьмінскае, Хімкінскае. Гал. прыстані: Вял. Волга, Дзмітраў, Яхрама, Паўн. порт Масквы. Да 1947 наз. Масква—Волга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механізм для перадачы вярчэння паміж паралельнымі валамі пры дапамозе двух жорстка замацаваных на іхзубчастых колаў, праз якія перакінуты бясконцы ланцуг. Гарантавана ад праслізгання, мае даволі высокі (да 0,96—0,97) ккдз. Выкарыстоўваецца ў транспартных, сельскагаспадарчых і інш. машынах.