тытул вышэйшых грамадз. і ваен. саноўнікаў у Асманскай імперыі. Пасля рэформ танзімату (сярэдзіна 19 ст.) — ганаровы тытул генералаў і міністраў. Скасаваны ў 1934. Захоўваўся некаторы час у Егіпце (да 1952) і Іраку (да 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВА́РНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ,
сістэма мерапрыемстваў па давядзенні тавараў ад вытворцаў да рознічных гандл. арг-цый і прадпрыемстваў у колькасці і асартыменце, якія адпавядаюць попыту насельніцтва. Уключае аптовыя закупкі тавараў, іх дастаўку ў магазіны, захоўванне і падрыхтоўку да продажу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСМІ́СІЯ (ад лац. transmissio пераход, перадача),
механізм, які перадае мех. энергію (рух) ад рухавіка да выканаўчага органа машыны або даінш. рабочых машын. Т. наз. таксама сукупнасць сілавых перадач у аўтамабілях, трактарах і інш. самаходных машынах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРКМЕ́НА-ХАРАСА́НСКІЯ ГО́РЫ,
паўночная ўскраіна Іранскага нагор’я, у Іране і Туркменістане. Даўж. больш за 600 км, шыр.да 250 км. Выш.да 3314 м (г. Кенгзошк). Падоўжным паніжэннем (Кучана-Мешхедскі дол) падзелены на Капетдаг і Нішапурскія горы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УРА́Л»,
сям’я поўнапрывадных грузавых аўтамабіляў павышанай праходнасці. Выпускаецца з 1944 Уральскім аўтамаб. з-дам (г. Міяс Чэлябінскай вобл., Расія). Маюць поўную масу да 33 т, дызельны рухавік магутнасцю да 225 кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́НДЫ (Fundy),
заліў Атлантычнага ак. каля берагоў паўн. Амерыкі, паўн. частка зал. Мэн. Даўж. 300 км, шыр. 90 км, глыб. каля ўвахода да 208 м. Прылівы паўсутачныя (да 18 м; максімальныя для Сусветнага ак.). Порт — Сент-Джон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІМО́З (ад грэч. phimosis сцісканне),
звужэнне адтуліны крайняй плоці, якое не дазваляе агаляць галоўку палавога члена. Вылучаюць прыроджаны (да 2—3-гадовага ўзросту лічыцца фізіял.) і набыты (узнікае ў выніку баланапастыту). Вядзе дапарафімозу. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЫ́НСКІ БАСЕ́ЙН (ад стараж.-рус. назвы Каспійскага м. — Хвалынскае м.),
позначацвярцічная трансгрэсія Каспійскага м., на працягу якой яно займала амаль усю Прыкаспійскую нізіну да 51°паўн. шыраты. Узр. мора падымаўся прыблізна даабс.выш. 50 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХРАМА..., ХРОМА..., ...ХРОМ (ад грэч. chroma колер, фарба),
часткі складаных слоў, якія паказваюць на адносіны да колеру, афарбоўкі (напр., храмафоры, хромалітаграфія, цытахромы), а таксама да хрому і яго злучэнняў, што ўваходзяць у састаў фарбавальных прэпаратаў (напр., хромамагнезіт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁМАН, Нямунас (у Літве),
рака ў Мінскай і Гродзенскай абл. Беларусі, у Літве і на мяжы Літвы і Калінінградскай вобл. Расіі. Даўж. 937 км. Пл. вадазбору 98,2 тыс.км² ( у межах Беларусі адпаведна 459 км і 35 тыс.км² — без вадазбору р. Вілія). Пачынаецца пад назвай Нёманец на Стаўбцоўскай раўніне каля в. Верх-Нёман Уздзенскага р-на Мінскай вобл., упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага м., утварае дэльту. Н. падзяляюць на 3 часткі: верхняе цячэнне (ад вытоку да вусця Котры), сярэдняе (ад вусця Котры да вусця Віліі), ніжняе (ад вусця Віліі да ўпадзення ў Балтыйскае м.). У вярхоўі цячэ па Нёманскай нізіне, у сярэднім цячэнні перасякае Гродзенскае ўзв. і Балтыйскую граду, у нізоўях цячэ па прыморскай нізіне. Асн. прытокі: Уса, Сула, Бярэзіна, Гаўя (Беларусь), Дзітва, Вілія (Беларусь і Літва) — справа, Уша, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось (Беларусь, Свіслач (Беларусь і Польшча), Шашупе (Літва і Расія) — злева. За 46 км ад вусця Н. падзяляецца на 2 асн. рукавы: левы Гілія (Матросаўка), правы Русне, які таксама падзяляецца на шырокі і мелкаводны рукаў Атмата і паўнаводны Скірвітэ (Паўночны, падзяляецца на Ворусне і Руснайтэ). З шэрагам інш. рукавоў і меліярац. каналаў утварае вялізную дэльту. Даліна Н. (шыр. 1—4 км) да вусця Сулы невыразная, ніжэй, да мяжы з Літвой, пераважна скрынкападобная, паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы, дзе Н. цячэ па ўсх. ускраіне Гродзенскага ўзв., глыбокая і вузкая. Схілы даліны (выш. 6—25 м, месцамі 30—50 м) да ўпадзення Бярэзіны спадзістыя, на астатнім працягу стромкія, парэзаныя ярамі. Пойма пераважна двухбаковая (шыр. 1—2 км, месцамі да 4 км), парэзаная старыцамі, ніжэй г. Масты адсутнічае. Рэчышча ў вярхоўі (шыр. пераважна 35—40 м, месцамі да 150 м) ад вытоку на працягу 26,4 км каналізаванае, далей звілістае, шмат меляў, перакатаў, кос, пясчаных астравоў; У сярэднім цячэнні — пясчанае, шмат градаў і парогаў, у т. л. каля г. Гродна (найб. буйныя — Бічы і Гога ў Літве), у нізоўях расшыраецца да 180—380 м, замест камяністых парогаў з’яўляюцца пясчаныя мелі. Глыб. ў вярхоўі 3—4 м, у нізоўі да 1—2 м (за кошт моцнага адкладання наносаў). Тут праводзяцца днопаглыбляльныя работы з мэтай забеспячэння суднаходства. Цячэнне Н. спакойнае, з сярэдняй скорасцю 0,6—0,8 м/с і ваганнямі ад 0,2 м/сда 2 м/с (у разводдзе). Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое ў вярхоўі і дажджавое у нізоўі. Ледастаў з 2-й пал.снеж.да канца сак. (45—100 дзён). Таўшчыня лёду 20—65 см. У цёплыя зімы магчымы часовыя крыгаломы і крыгаходы. Веснавое разводдзе пачынаецца з сярэдзіны сак. (пры ранняй вясне — з пач.лют., пры позняй — з пач.крас.), доўжыцца 30—60 дзён. Сярэдняя выш. над межанным узроўні ад 2,5—4 м у вярхоўі да 5,2 м у нізоўі. Веснавы крыгаход 7—16 дзён. Характэрны працяглыя, амаль штогадовыя зажоры. Летне-асенняя межань (5—6 месяцаў) няўстойлівая, нярэдка парушаецца дажджавымі паводкамі. Зімовая межань (80—90 дзён) больш устойлівая. У вусці ў межань істотную ролю адыгрываюць спады і нагоны вады ветрам. Сярэднегадавы расход вады каля г. Стоўбцы 18,4 м³/с, каля г. Гродна 197 м³/с, за мяжой Беларусі 214 м³/с, у вусці 685 м³/с. Выкарыстоўваецца як крыніца водазабеспячэння. Рэгулярнае суднаходства ад г. Бірштанас (Літва) да вусця, у межах Беларусі нерэгулярнае — ад в. Купіск Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.дав. Шандубры (Гродзенскі р-н.). Лесасплаў. На Н. Каўнаская ГЭС і вадасховішча. Н. злучаны з бас.р. Дняпро Агінскім каналам, з бас.р. Вісла — Аўгустоўскім каналам. З пабудовай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы частка сцёку з бас. Н. перакідваецца ў бас.р. Дняпро. На рацэ гарады Стоўбцы, Масты, Гродна (Беларусь), Друскінінкай, Алітус, Каўнас, (Літва), Нёман, Савецк (Расія). На беразе Н. ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.Коласаўскі заказнік, зоны адпачынку.