НА́ЛЕДЗЬ,

ледзяное ўтварэнне, якое ўзнікае пры замярзанні падземных, рачных і азёрных вод, што выліліся на паверхню. Утвараецца ва ўмовах суровай зімы і шматгадовай мерзлаты, пры нязначным снегавым покрыве. Бываюць аднагадовымі (сезоннымі) і шматгадовымі. Таўшчыня да 2 м і больш, плошча — дзесяткі і сотні м². У рачных далінах Усх. Сібіры трапляюцца гіганцкія Н. пл. больш за 10 км².

т. 11, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАНАРЭЛЬЕ́Ф (ад нана... + рэльеф),

дробныя формы рэльефу (выш. да некалькіх дзесяткаў сантыметраў), якія ўзнікаюць у выніку экзагенных (суфазійна-карставых, тэрмакарставых, эразійных, эолавых і інш.) і глебаўтваральных працэсаў, а таксама ў выніку дзейнасці жывёл-землярыяў і антрапагенных уздзеянняў на рэльеф (буд-ва, узорванне зямель і інш.). Характэрны кароткачасовасць такіх форм рэльефу (сезон, радзей некалькі гадоў), іх перабудова. Гл. таксама Мікрарэльеф.

т. 11, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРАЎЛЯ́НСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «ЧЫРВО́НЫ МАЗЫРА́НІН».

Дзейнічае з 1913 у г. Нароўля Гомельскай вобл. Рэканструявана. У Вял. Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1943—45. У 1972—84 у Гомельскім вытв. аб’яднанні кандытарскай прам-сці. У 1988 здадзены ў эксплуатацыю новы корпус ф-кі. З 1996 адкрытае акц. т-ва «Чырвоны мазыранін». Асн. прадукцыя (1999): зефір, мармелад, цукеркі, ірыс.

т. 11, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАХІ́МАЎСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА,

сярэдняя спецыялізаваная навуч. ўстанова ў Расіі з ваенна-марской накіраванасцю навучання і выхавання. Дае агульную сярэднюю адукацыю і рыхтуе да паступлення ў вышэйшае ваенна-марское вучылішча. Ствараліся з 1943 у Ленінградзе, Рызе, Тбілісі. З 1955 дзейнічае Н.в. ў С.-Пецярбургу. Прымаюцца юнакі ва ўзросце 15—16 гадоў, якія маюць няпоўную сярэднюю адукацыю. Тэрмін навучання 2 гады.

т. 11, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАХО́ДКА,

горад у Прыморскім краі, у Расіі. Міжнар. порт на беразе бухты Находка ў Японскім м. 161,7 тыс. ж. (1996). Буйны трансп. і рыбапрамысл. цэнтр Д. Усходу. Чыг. станцыя (Ціхаакіянская). База марскога рыбалоўства. Прадпрыемствы: суднарамонтнае ВА, суднамех. з-д, бляшаначная ф-ка, рыбакамбінат і інш. У Н. — свабодная эканам. зона. Політэхн. ін-т. Музей. Каля Н. — порт Васточны.

т. 11, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІВА́ЛЬНЫ КЛІ́МАТ (ад лац. nivalis снежны, халодны), нівальна-гляцыяльны клімат,

клімат высокіх шырот або высакагор’яў у геамарфалагічнай класіфікацыі (гл. Нівальны пояс). Ва ўмовах Н.к. снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца, што садзейнічае ўтварэнню снежнікаў і ледавікоў. Н.к. уласцівы ледавіковым покрывам Антарктыды, Грэнландыі, некат. інш. палярным і горным раёнам зямнога шара. Тэрмін Н.к. прапанаваны ням. географам А.​Пенкам.

т. 11, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКО́,

бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю, на Пн ад Токіо, у даліне р. Дая. Клімат марскі, вільготны, мусонны. На схілах г. Насу — гарачыя (да 65 °C) крыніцы гідракарбанатна-сульфатна-кальцыевых вод, якія выкарыстоўваюць для ваннаў пры захворваннях органаў апоры і руху, скуры. Размешчаны ў аднайменным нац. парку. Цэнтр турызму.

т. 11, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НУКУ́С,

горад, сталіца Каракалпакіі, ва Узбекістане. Размешчаны ў пачатку дэльты Амудар’і. Узнік у 1932 на месцы аула. 180 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прам-сць: металаапр., буд. матэрыялаў, харч., лёгкая, хім. камбінат. Філіял АН Узбекістана. Ун-т, пед. ін-т. 2 тэатры, філармонія. Музеі: гіст.-краязн., мастацтваў імя І.​В.​Савіцкага.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ЛЬБАРГ (Ålborg),

горад у Даніі, на Пн п-ва Ютландыя. Адм. ц. амта Паўн. Ютландыя. Вядомы з 11 ст. Каля 120 тыс. ж. (1999). Порт у праліве Лім-фіёрд. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (гал. чынам суднабудаванне і вытв-сць абсталявання для цэм. прам-сці), цэм., рыбаперапр., тэкст., хімічная Цэнтр рыбалоўства. Арх. помнікі 14—19 ст.

т. 11, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ТСА БЕ́РАГ (Oates Coast),

частка паўн. ўзбярэжжа Зямлі Вікторыі (Усх. Антарктыда), які абмываецца морам Сомава, паміж 156 і 166° усх. д. Даўж. каля 600 км. Укрыты лёдам, ва ўсх. ч. групы гор, свабодныя ад лёду. Адкрыты ў 1911 англ. экспедыцыяй Р.​Скота, названы ў гонар яе ўдзельніка капітана Л.​Отса. У 1971 на О.Б. адкрыта сав. навук. станцыя Ленінградская.

т. 11, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)