НЕ́МЕЦ ((Nĕmec) Богуміл) (12.3.1873, Прасек, паблізу г. Нові-Біджаў, Чэхія — 7.4.1966),
чэшскі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперым. цыталогіі раслін. Акад. Чэшскай АН (1918). Ганаровы член с.-г.АН у Стакгольме. Скончыў Пражскі ун-т (1895), працаваў у ім. У 1901—38 дырэктар Ін-та анатоміі і фізіялогіі раслін Пражскага ун-та. Навук.працы па ўплыве розных фактараў на дзяленне клетак, поліплаідыі, трапізмах, фізіялогіі росту і апладненні ў раслін, міка- і фітапаталогіі, гісторыі батанікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗАЎЦО́ВА (Людміла Арсеньеўна) (н. 25.6.1943, г. Кіраў, Расія),
вучоны ў галіне мед. радыялогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1967). У 1977—94 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1990 заг. лабараторыі). З 1996 у Маскве. Навук.працы па рэнтгеналагічных даследаваннях у кардыялогіі і кардыяхірургіі, мед. радыялогіі, масавых абследаваннях насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Неинвазивные рентгенологические исследования // Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАНАЎ (Леанід Мікалаевіч) (3.7.1872, Масква — 30.4.1952),
бел. вучоны ў галіне батанікі, педагог. Праф. (1920). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1897, Польшча). У 1934—41 у Віцебскім пед. ін-це (заг. кафедры), у 1943—50 у БДУ (да 1946 заг. кафедры). Навук.працы па методыцы выкладання прыродазнаўства.
Тв.:
Жизнь растения в простейших опытах. 4 изд. Пг.;
М., 1919;
Практические занятия по ботанике в сельской школе. Л., 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Валянціна Іванаўна) (н. 26.5.1946, г. Хатынец Арлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1985). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1970), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук.працы па механізмах гнойна-септычных захворванняў, метадах дыягностыкі і лячэння імунадэфіцытных і алергічных хвароб у дзяцей.
Тв.:
Клеточные методы иммунодиагностики. Мн., 1979 (разам з Дз.К.Новікавым);
Бронхиты у детей. Витебск. 1998 (разам з П.Дз.Новікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬБЕРС ((Olbers) Генрых Вільгельм Маціяс) (11.10.1758, г. Брэмен, Германія — 2.3.1840),
нямецкі астраном. Чл Лонданскага каралеўскага т-ва (1804), чл.Франц.АН (1810). Вывучаў медыцыну ў Гётынгенскім ун-це. Навук.працы па назіранні камет і метадах вызначэння іх арбіт. Адкрыў 7 камет, малыя планеты — Паладу (1802) і Весту (1807). Сфармуляваў гіпотэзу аб паходжанні малых планет у выніку выбуху вял. планеты, якая знаходзілася паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Выказаў думку пра магчымасць паглынання святла ў міжзорным асяроддзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАШТА́ТНЫ РАБО́ТНІК,
асоба, якая выконвае для прадпрыемства, установы ці арг-цыі разавыя работы вызначанага віду (напр., кансультацыі ўрача ў мед. установах, работы па экспертызе, рамонце інвентару ці памяшканняў і да т.п.). Прац. адносіны з П.р. афармляюцца пісьмовым пагадненнем, дагаворам, нарадам-заказам і інш. дакументамі. Аплата працы П.р. робіцца па нормах і расцэнках, якія існуюць для аналагічных работнікаў штатнага (спісачнага) складу. На большасць П.р. пашыраюцца і інш. нормы прац. заканадаўства і сац. страхавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАП (Анатоль Міхайлавіч) (н. 3.7.1923, с. Крук Валадарска-Валынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1976). Скончыў Кіеўскі ун-т (1950). З 1957 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (заг. сектара, аддзела, у 1980—89 заг. лабараторыі). Навук.працы па структуры рудных радовішчаў, петралогіі і петрахіміі дакембрыйскіх комплексаў, стратыграфіі і геахраналогіі дакембрыйскіх утварэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Людміла Антонаўна) (н. 19.3.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1997), праф. (2000). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1968). З 1975 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1996 нам. дырэктара). Навук.працы па захворваннях і пашкоджаннях апорна-рухальнага апарату, касцявой анкалогіі.
Тв.:
Особенности диагностики опухолей позвоночника // Мед. новости. 1996. № 11;
Диагностика опухолей позвоночника (разам з І.Р.Варановіч) // Вестн. травматологии и ортопедии. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНК ((Penck) Альбрэхт) (25.9.1858, г. Лейпцыг, Германія — 7.3.1945),
нямецкі геамарфолаг і географ. У 1885—1906 праф. Венскага ун-та, у 1902—26 праф. і дырэктар Ін-та геаграфіі і акіянаграфіі Берлінскага ун-та. Навук.працы па тэорыі агульнай геамарфалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду, даследаванні па геамарфалогіі Альпаў, Пірэнеяў, Канады, Аўстраліі і інш. рэгіёнаў, а таксама гідраграфіі р. Дунай. Адзін з распрацоўшчыкаў геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў і канцэпцыі стараж. зледзянення Альпаў (вылучыў 4 ледавіковыя эпохі).
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1935). У 1934—41 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це і інш.спец.НДІ. З 1969 у Маскоўскім ін-це радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. Гал. канструктар сістэм кіравання ракет-носьбітаў ШСЗ і інш.касм. апаратаў. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967.