расійскі і бел. эканаміст. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1974), д-рэканам.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1951). У 1958—71 у Цэнтр.эканам.НДІ Дзяржплана РСФСР, Ін-це эканомікі АНСССР, Дзяржплане СССР. У 1973—79 дырэктар НДІ эканомікі і эканам.-матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 у Маскоўскім ін-це кіравання. Даследуе праблемы планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл, аўтаматызацыйных сістэм кіравання.
Тв.:
Организационные проблемы научно-технического прогресса. М., 1972;
Развитие и размещение машиностроения СССР. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯ́НДРА (Coriandrum),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 2 віды. Пашыраны ў Міжземнамор’і. На Беларусі вырошчваецца К. пасяўная (C. sativum), зрэдку трапляецца як пустазелле.
К. пасяўная — аднагадовая травяністая расліна выш. да 80 см з тонкім верацёнападобным коранем. Сцябло рабрыстае, прамастойнае. Прыкаранёвае лісце трохраздзельнае, сцябловае — перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасоніках. Плады — шарападобныя 2-сямянкі з моцным пахам, змяшчаюць 0,7—1,5% эфірнага і 17—24% тлустага алею. Выкарыстоўваецца ў парфумерна-касметычнай прам-сці (эфірны алей), тэхніцы (тлусты алей), хлебна-кандытарскай і лікёра-гарэлачнай вытв-сці (зялёная расліна і плады), медыцыне (плады). Меданос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ЛІЯ (Camellia),
род кветкавых раслін сям. чайных. Каля 80 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі, Кітаі, Японіі. Культывуецца ў адкрытым грунце (Крым, Каўказ), аранжарэях, пакоях. Найб. пашырана К. японская (C. japonica), якая мае шмат гібрыдных форм.
Вечназялёныя дрэвы і кусты выш. 8—15 м. Лісце чаргаванае, простае, на кароткіх чаранках. Кветкі адзіночныя, пазушныя, чырвоныя, ружовыя, белыя, стракатыя, простыя ці махрыстыя. Плод — касцянка, каробачка або ягада. З лісця К. сасанква (C. sasanqua) атрымліваюць алей, які выкарыстоўваецца ў зубалячэбнай практыцы, касметыцы, харч.прам-сці.
прадукт каксавання каменнага вугалю; складаная сумесь арган., пераважна араматычных злучэнняў.
Вязкая чорная вадкасць з характэрным фенольным пахам, шчыльн. 1170—1205 кг/м³. З К.с. вылучана і ідэнтыфікавана больш за 500 злучэнняў, асн. з якіх нафталін (8—12% па масе), фенантрэн (4—5%), антрацэн (1—1,8%), карбазол (1,2—1,5%), флюарантэн (1,6—3%), флюарэн, пірэн, хрызен, індэн і інш. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў хім.прам-сці. К.с. дыстыляцыяй раздзяляюць на фракцыі (лёгкае масла, фенольная, нафталінавая, паглынальная, антрацэнавая, каменнавугальны пек), пры далейшай перапрацоўцы якіх атрымліваюць фенолы, нафталін, антрацэн, гетэрацыклічныя злучэнні, тэхн. маслы. Гл. таксама Коксахімія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПА́ЛА (Kampala),
горад, сталіца Уганды, адм. ц.Цэнтр. правінцыі. Знаходзіцца каля паўн. ўзбярэжжа воз. Вікторыя. 945 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, металаапр., дрэваапр., тэкст., аўтарамонтныя майстэрні. Ун-т. Музей Уганды (у т. л. унікальная калекцыя афр.муз. інструментаў). Цэнтр археал. даследаванняў. Нац. тэатр.
Засн. ў 1890 англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала — антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася стараж. сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандл.цэнтр. З 1906 мела гарадскі, з 1949 муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЫНЕНТА́ЛЬНАЯ БЛАКА́ДА,
эканамічная палітыка Францыі ў адносінах да Вялікабрытаніі ў 1806—14. Абвешчана дэкрэтам імператара Напалеона I Банапарта ад 21.11.1806 з мэтай зламаць супраціўленне Вялікабрытаніі ў барацьбе за гегемонію ў Еўропе і стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця франц.прам-сці. Саюзным і падуладным Францыі дзяржавам было забаронена весці гандаль, падтрымліваць паштовыя і інш. зносіны з Брыт. а-вамі. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 да К.б. вымушана далучыліся Расія і Прусія. Пасля паражэння арміі Напалеона ў вайне 1812 супраць Расіі большасць краін перасталі прытрымлівацца ўмоў блакады. Фармальна адменена ў сувязі з адрачэннем Напалеона I ад прастола (крас. 1814).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЦІ́НЫ,
пігменты аранжава-жоўтага колеру з групы караціноідаў. Належаць да ізапрэноідных вуглевадародаў, якія маюць 40 атамаў вугляроду. Да асн. ізамераў належаць α-, β -, γ-К.; сінтэзуюцца ў раслінным арганізме, удзельнічаюць у фотасінтэзе, дыханні, росце. Багатыя К. зялёнае лісце (асабліва шпінату), морква, шыпшына, парэчкі, памідоры, абрыкосы і інш.Найб.біял. значэнне мае β-К.: з яго малекулы ў арганізме жывёл і чалавека ўтвараюцца 2 малекулы вітаміну A. Некат. млекакормячыя здольны выбіральна назапашваць β-К. ў тлустай клятчатцы, малацэ, жоўтых целах яечнікаў. У прам-сці К. атрымліваюць з расліннай сыравіны, хім. і мікрабіял. сінтэзам. Прэпараты выкарыстоўваюць пры авітамінозах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУ́НД (ад санскр. курувінда — рубін),
мінерал падкласа простых аксідаў, аксід алюмінію, Al2O3. Прымесі хрому, жалеза, тытану і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі бочкападобныя, таблітчастыя, слупкаватыя, дыпірамідальныя. Агрэгаты сярэдне- і тонказярністыя. Колер белы, шэры, сіні, чырвоны, жоўты, зялёны. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 9. Шчыльн. каля 4 г/см³. Паходжанне метамарфічнае, метасаматычнае; намнажаецца ў россыпах. Абразіўны матэрыял; сумесь К. (60—70%) з магнетытам, гематытам і шпінэллю — наждак. Празрыстыя разнавіднасці — каштоўныя камяні (рубін, сапфір). Сінт. К. з дабаўкамі Cr3+, Fe3+ атрымліваюць у прамысл. маштабах для квантавай электронікі, гадзіннікавай, ювелірнай прам-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТА́Нсапраўдны, салодкі,
або ядомы (Castanea), род кветкавых раслін сям. букавых. 14 блізкароднасных відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўн. Амерыцы, Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны К. пасяўны (C. sativa).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з баразнаватай карой выш. да 35 м. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, адна- або двухполыя ў агульных коласападобных суквеццях (маюць выгляд каташкоў). Плод з 1—3 арэшкаў. Драўніна К. пасяўнога ідзе на выраб мэблі і бочак, у кары дубільныя рэчывы. Плады ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прам-сці. Ёсць дэкар. расліны. Жыве да 1000 гадоў. Гл. таксама Конскі каштан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НТЭРБЕРЫ (Canterbury),
горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на У ад Лондана, у графстве Кент. Узнік у 1 ст.н.э. на месцы кельцкага паселішча, якое змяніў рым. лагер. У 6—8 ст. сталіца англа-саксонскага каралеўства Кент. 131 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Невялікія прадпрыемствы гарбарнай, харч., электратэхн., паліграф.прам-сці. Ун-т. У К. самая стараж. ў краіне епіскапская кафедра і абацтва (засн. ў 597). Архіепіскап Кентэрберыйскі — кіраўнік англіканскай царквы. У К. Каралеўскі музей (маст. галерэя, старажытнасці Кента). Кентэрберыйскі сабор (1070—1503), абацтва св. Аўгусціна і царква св. Марціна занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.