запаленне ўнутранага вуха. Выклікаецца стрэптакокамі, менінгакокамі, мікабактэрыямі туберкулёзу, рознымі вірусамі і інш. Адрозніваюць Л. тымпанагенны (з сярэдняга вуха), менінгагенны (з мазгавых абалонак — пры менінгіце) і гематагенны; па распаўсюджанасці працэсу — абмежаваную і дыфузную формы, па характары запалення — серозны і гнойны. Характэрныя прыкметы: ністагм, галавакружэнне, млоснасць, ірвота, шум у вушах, парушэнні раўнавагі. Пры дыфузным гнойным Л. гэтыя з’явы выяўлены больш выразна, да поўнага выпадзення вестыбулярнай і слыхавой функцый вуха. Лячэнне кансерватыўнае і аперацыйнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАШО́Ў Анатоль Яўгенавіч (8.8. 1898, г. Жаркент Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 27.12.1979),
фізік-тэарэтык, заснавальнік бел.навук. школы па гравітацыі. Д-рфіз.-матэм.н. (1960), праф. (1962). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1925). З 1962 у БДУ. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА) і рэлятывісцкай электрадынаміцы. Развіў бескаардынатныя тэнзарныя метады і выкарыстаў іх у дынамічнай метэаралогіі, фізіцы элементарных часціц і тэтраднай фармулёўцы АТА.
Тв.:
Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКАМБ, Ліпскам (Lipscomb) Уільям Нан (н. 912.1919, г. Кліўленд, штат Агайо, ЗША), амерыканскі фізіка-хімік. Чл.Нац.АН ЗША (1961). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1946). З 1946 у Мінесоцкім (з 1954 праф.), з 1959 у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па квантава-хім. мадэляванні пераўтварэнняў малекул у ферментатыўных працэсах, па даследаванні прыроды хім. сувязі ў боравадародах. На аснове прапанаванага ім уяўлення аб двухэлектронных трохцэнтравых сувязях распрацаваў тэорыю будовы разнастайных гідрыдаў бору, карбаранаў, гетэракарбаранаў. Нобелеўская прэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДУЛЯ́ЦЫЯу фізіцы,
змена ў часе па зададзеным законе параметраў, якія характарызуюць пэўны стацыянарны фіз. працэс. Выклікаецца знешнімі ўздзеяннямі, напр., М. гарманічнага вагання з мэтай унясення ў вагальны працэс пэўнай інфармацыі (гл.Мадуляцыя ваганняў). М. інтэнсіўнасці электроннага пучка ў кінескопе ў адпаведнасці з пададзеным на кіравальны электрод (мадулятар) відэасігналам дазваляе ўзнавіць на экране перададзены відарыс. М. электронных патокаў па скарасцях у клістроне прыводзіць да групавання электронаў у згусткі з наступным пераўтварэннем іх кінетычнай энергіі ў энергію ЗВЧ-ваганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ Яўген Вячаслававіч (н. 1.9.1949, в. Ратамка Мінскага р-на),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Скончыў БДУ (1973), працаваў у Бел.тэхнал. ін-це. З 1990 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (у 1990—94 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Ін-та сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах сац.-паліт. развіцця грамадства, функцыянавання паліт. ін-таў, ажыццяўлення паліт. улады і інш. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУпа паліталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЧНІКАЎ Леў Ільіч (30.5.1838, С.-Пецярбург — 30.6.1888),
расійскі географ і сацыёлаг. Брат І.І.Мечнікава. Адзін з аўтараў працы «Землеапісанне для народу» (Жэнева, 1868). У 1874—76 чытаў лекцыі парус. мове ў Такійскім ун-це і вывучаў Японію. З 1876 быў памочнікам Э.Рэклюпа стварэнні працы «Усеагульная геаграфія. Зямля і людзі». У 1881 апублікаваў даследаванне пра Японію, у 1889 — працу «Цывілізацыя і вялікія гістарычныя рэкі» (абодва на франц. мове), дзе выказаў тэорыю развіцця цывілізацый пад уплывам спрыяльных прыродных фактараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛІВА́ЙКА Аляксандр Міхайлавіч (н. 20.10.1922, в. Вязычын Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд.філал.н. (1954). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1951). У 1954—99 працаваў у Бел.дзярж.пед. ун-це імя М.Танка. Аўтар манаграфіі «Аповесць Якуба Коласа «Дрыгва» (1959), вучэбнага дапаможніка «Беларуская савецкая літаратура» (1979), адзін з аўтараў падручніка «Беларуская літаратура» (1971, з Т.Бурэйка). Складальнік «Хрэстаматыі па беларускай дзіцячай літаратуры» (1966, у сааўт.), «Хрэстаматыі па беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ДА, Нарбада,
рака ў Індыі. Даўж. 1250 км (паінш. звестках каля 1400 км), пл. басейна каля 102 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Майкал, цячэ ў глыбокай даліне папаўн.-зах. частцы Дэканскага пласкагор’я. Упадае ў Камбейскі зал. Аравійскага м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 1260 м³/с, макс. ў час летніх мусонных дажджоў. У ніжнім цячэнні выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў эстуарыі. У даліне Н. — г. Джабалпур. Н. — «свяшчэнная» рака індусаў, прываблівае шмат паломнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАРА́ГУА (Nicaragua),
возера на тэр. дзяржавы Нікарагуа, буйнейшае ў Цэнтр. Амерыцы. Пл. 8430 км², даўж. да 160 км, шыр. да 70 км, глыб. да 70 м, узровень вагаецца па сезонах года. Размешчана ў тэктанічнай упадзіне — грабене на выш. 32 м. Злучана р. Тыпітапа з воз. Манагуа, сцёк пар. Сан-Хуан у Карыбскае м. (магчыма, у старажытнасці Н. было яго залівам, бо захавалася марская фауна). Берагі нізкія, на в-ве Аметэпе аднайм. вулкан (выш. 1556 м). Суднаходства, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від цэнтральнага ацяплення памяшканняў сухой насычанай парай, якая падаецца па параправодах ад паравога катла ў ацяпляльныя прылады. Адрозніваюць вакуум-паравыя (ціск пары ніжэйшы за атмасферны), нізкага (ціск да 0,17 МПа) і высокага (больш за 0,17 МПа) ціску сістэмы П.а., якія бываюць 1- і 2-трубныя. П.а. забяспечвае хуткае награванне памяшканняў, але пасан.-гігіенічных якасцях саступае вадзяному. Асн. недахоп — высокая т-ра пары (100 °C і вышэй). Выкарыстоўваецца ў грамадскіх, камунальна-быт. і прамысл. памяшканнях.