ГО́ЛІКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 30.7.1947, г. Янаул, Башкортастан),

бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і тэхн. кібернетыкі. Д тэхн. н., праф. (1986). Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1970), дзе і працаваў з 1975. З 1994 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 1996 дырэктар Дзярж. НДІ праблем аховы інфармацыі. Навук. працы па стат. тэорыі выпрабаванняў складаных радыётэхн. комплексаў на безадмоўнасць і інфармацыйным забеспячэнні аптымальнага працэсу іх эксплуатацыі.

Тв.:

Учет априорной информации при оценке надежности. Мн., 1979 (разам з У.​А.​Прахарэнкам).

т. 5, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕРАФЕ́ЕНКА (Віктар Ціханавіч) (н. 14.9.1946, г. Ганцавічы Брэсцкай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1996). Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (1969). З 1972 у БДУ. Навук. працы па матэм. фізіцы. краявых задачах электрадынамікі, матэм. мадэляванні. Распрацаваў аналіт. метады і тэорыю ўсярэдненых гранічных умоў для эл.-магн. палёў на тонкіх абалонках, тэарэмы складання для базісных эл.-магн. хваль.

Тв.:

Электромагнитные поля в экранирующих оболочках. Мн., 1988 (разам з С.​М.​Апалонскім);

Теоремы сложения: Справ. Мн., 1989.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 6, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУК (Іван Васілевіч) (н. 18.3.1954, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д тэхн. н. (1996). Скончыў БПІ (1976). З 1976 у Ін-це надзейнасці машын Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праектаванні, вырабе і павышэнні даўгавечнасці зубчастых перадач і перадатачных механізмаў на іх аснове. Распрацаваў тэарэт. асновы выбару і разліку геаметрыі зубчастых колаў нестандартнага зыходнага контуру.

Тв.:

Зубчатые передачи с повышенной податливостью зубьев. Мн., 1993 (разам з А.​В.​Берасневым, А.​М.​Нядзелькіным).

т. 6, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУРА́ЎСКІ (Генадзь Іванавіч) (н. 8.1.1951, в. Маршчынавічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д тэхн. н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па цепламасапераносе пры фазавых і хім. пераўтварэннях у дысперсных і сітаватых асяроддзях. Распрацаваў цеплафіз. асновы экалагічна чыстых працэсаў тэрмічнай апрацоўкі дысперсных і сітаватых матэрыялаў.

Тв.:

Тепломассоперенос в многофазных системах. Мн., 1990 (разам з В.​Л.​Ганжой, Э.​М.​Сімкіным).

т. 6, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХА́РАЎ (Сяргей Сцяпанавіч) (18.9.1901, в. Старое Сямёнкава Уладзімірскай вобл., Расія — 19.11.1990),

бел. вучоны ў галіне земляробства. Д с.-г. н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.​А.​Ціміразева (1931). У 1938—74 заг. кафедры земляробства БСГА. Навук. працы па эфектыўнасці севазваротаў з выкарыстаннем травасеяння, прамежкавых культур, сідэратаў, вапны і сістэм гербіцыдаў.

Тв.:

Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне. Мн., 1960;

Основы земледелия. Мн., 1963;

Земледелие Западной и Северо-Западной зон СССР. М., 1967.

т. 7, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВЯРО́ВІЧ (Эдмунд Іванавіч) (н. 30.12.1936, станіца Нова-Уладзіміраўская Краснадарскага краю, Расія),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1973), праф. (1977). Скончыў Растоўскі ун-т (1960). З 1975 у БДУ. Навук. працы па сінгулярных інтэгральных ураўненнях, тапалогіі паверхняў, тэорыі пругкасці і электрадынаміцы. Пабудаваў тэорыю краявых задач для аналіт. функцый на рыманавых паверхнях. Рашыў у найб. агульнай пастаноўцы ўсе асн. двухэлементныя краявыя задачы.

Тв.:

Двухэлементные краевые задачи и методы локально-конформного склеивания // Сибирский мат. журн. 1973. Т. 14, № 1.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 7, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУЙКО́Ў (Ігар Яўгенавіч) (н. 29.3.1952, Мінск),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1974). З 1977 у БПА. Навук. працы па лазернай фізіцы і актыўнай інтэрфераметрыі. Распрацаваў высокаадчувальныя лазерныя датчыкі вуглавых і лінейных перамяшчэнняў з частотным выяўленнем выхадной інфармацыі.

Тв.:

О предельной точности лазерного гирометра (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, вып. 6;

Научно-исследовательская лаборатория оптико-электронного приборостроения БГПА // Метрология и приборостроение. 1995. Вып. 4.

Зуйкі: 1 — малы; 2 — марскі; 3 — таўстадзюбы; 4 — мангольскі.

т. 7, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́ЎСКІ (Вікенцій Баляслававіч) (н. 2.2.1960, в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д тэхн. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1983). З 1983 у БПА. Навук. працы па метадах аптымізацыі рэжымаў работы пячэй розных тыпаў для нагрэву металу. Распрацаваў эфектыўныя алгарытмы кіравання магістральнымі рэжымамі работы пячэй; рашыў задачы аналіт. канструявання аптымальных рэгулятараў.

Тв.:

Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.​І.​Панасюком, Э.​Дз.​Палітыкам);

Теплотехнология металлургических мини-заводов. Мн., 1992 (у сааўт.).

т. 7, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЫ́РА (Аляксандр Аляксеевіч) (17.6.1943, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.10.1997),

бел. хімік. Д хім. н. (1997). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў, адначасова (з 1991) у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па тэрмадынаміцы арган. рэчываў і сплаваў, эксперым. метадах хім. тэрмадынамікі, тэрмадынамічным аналізе працэсаў хім. тэхналогіі. Распрацаваў арыгінальныя методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арган. рэчываў.

Тв.:

Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўт.). // Журн. физ. химии. 1988. Т. 62, № 7.

т. 7, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛУ́ГІН (Аляксей Савельевіч) (н. 15.10.1921, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі, фізіялогіі спорту і спарт. медыцыны. Д мед. н. (1970), праф. (1973). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1952). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. З 1971 у Гомельскім ун-це (да 1985 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні спайкавай хваробы брушыны, рэабілітацыі спартсменаў, фізіял. заканамернасцях адаптацыі арганізма да розных умоў жыццядзейнасці.

Тв.:

Еюнопликации. Мн., 1976;

За здоровьем и долголетием. Мн., 1983.

т. 7, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)