МАН (MAN, абрэвіятура ад Машынабуд. з-ды Аўгсбурга і Нюрнберга),
марка грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў аднайм. германскай фірмы. Выпускаюцца з 1915. Поўная маса аўтамабіляў і аўтапаяздоў ад 6 да 24 т, магутнасць рухавіка да 162 кВт; пасажыраўмяшчальнасць аўтобусаў да 150 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРМЕЛА́Д (франц. marmelade адпартуг. marmelada ад marmelo айва),
жэлепадобны кандытарскі выраб (цукеркі). Адрозніваюць М. фруктова-ягадны, які атрымліваюць уварваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і патакай (дадаюць харч. к-ты і фарбавальнікі, пахучыя рэчывы), і жэлейны, у састаў якога ўваходзіць таксама агар-агар або пекцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАПІ́ЛЕ (адмікра... + грэч. pylē уваход, адтуліна),
у жывёл — адтуліна ў шчыльных яйцавых абалонках, праз якую сперматазоід пранікае ў яйцо. Колькасць М. ад 1 да некалькіх дзесяткаў. Бывае ў насякомых, малюскаў, рыб і інш. У раслін М. — вузкі канал у покрыве семязавязі, праз які пранікае пылковая трубка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКВЯ́ЦІЦА,
ручай у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Ужыца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 58 км². Пачынаецца за 1 км на Пнадв. Муквяціца. Цячэ на паўн.ч. Полацкай нізіны. Рэчышча на працягу 3,6 кмад вытоку каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Галоўчынскім с/с Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнУадг. Бялынічы, 27 кмад Магілёва. 302 ж., 132 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДА́-БЯЛЁЎСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 33 км. Пачынаецца за 5 км на ПнУадв. Бялёў, вусце за 5,5 км на ПнЗадв. Хлупін. Прытокі — меліярац. каналы, у т. л. Найда-Бялёўскі 1-ы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЕ ПА́ШКАВА,
вёска ў Магілёўскім р-не, каля аўтадарогі Мінск—Магілёў. Цэнтр Пашкаўскага с/с і калгаса. За 5 км на ПнЗад Магілёва, 13 кмадчыг. ст. Магілёў 2-і. 622 ж., 183 двары (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
ненаўмысная лагічная памылка, звязаная з парушэннем законаў і правіл логікі. Пазбаўляе разважанне доказнай сілы і звычайна прыводзіць да памылковых заключэнняў. Адрозніваюць ад сафізму — памылкі, якая робіцца наўмысна, з мэтаю ўвесці ў зман апанента, абгрунтаваць няправільнае сцвярджэнне і інш. (гл.Сафістыка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́ПАУКА,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПнЗад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 55 кмад Гомеля. 1016 ж., 413 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВАЛО́КА,
вёска ў Караваціцкім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдЗад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 кмад Гомеля. 683 ж., 291 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.