МА́ШЧАНКА (Міхаіл Васілевіч) (н. 13.12.1940, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1985), праф. (1986). Скончыў Растоўскі-на-Доне ун-т (1967). З 1980 у Магілёўскім ун-це (заг. кафедры, у 1986—98 прарэктар). Навук.працы па ўзроставай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання.
Тв.:
Основные физиологические термины и понятия: (Рус.-бел. эквивалент). Могилев, 1996 (разам з М.А.Аўласевічам);
Основы физиологии нервной системы. Могилев, 1998 (разам з М.В.Акулічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЖАЕ́ЎСКАЯ (Вольга Іванаўна) (12.11.1904, в. Бязуеў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1981),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі. Д-рбіял.н. (1974). Скончыла БДУ (1931). З 1949 у Ін-це біялогіі, Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН Беларусі. Навук.працы па фауне, экалогіі, марфалогіі лускакрылых насякомых (совак) і нематод — шкоднікаў с.-г. культур.
Тв.:
Нематоды главнейшых полевых культур БССР. Мн., 1953;
Чешуекрылые (Lepidoptera) Белоруссии: Кат.Мн., 1976 (разам з А.М.Літвінавай, Р.У.Малчанавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁЛЕР, Малер (Muller) Герман Джозеф (21.12.1890, Нью-Йорк — 5.4.1967), амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў радыяцыйнай генетыкі. Скончыў Калумбійскі ун-т (1910). З 1925 праф. ун-та штата Тэхас. З 1933 у Ін-це генетыкі АНСССР. У 1937—40 у Эдынбургскім ун-це (Шатландыя). У 1945—64 праф. ун-та штата Індыяна. Навук.працы па храмасомнай тэорыі спадчыннасці, заканамернасцях мутацыйнага працэсу. Даказаў магчымасць штучнага выклікання мутацый пад уздзеяннем рэнтгенаўскага апрамянення. Нобелеўская прэмія 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЁЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 12.11.1939, г. Маздок Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1962). З 1981 у БДУ. Навук.працы па тэорыі нелінейных сістэм аўтам. кіравання. Распрацаваў інтэграцыйны падыход да структурна-параметрычнага сінтэзу сістэм аўтам. кіравання з нелінейнымі разрыўнымі законамі кіравання.
Тв.:
Следящие системы с бесконтактными двигателями постоянного тока. М., 1979 (разам з У.П.Мілаўзоравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХІН (Мікалай Андрыянавіч) (16.7.1872, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 21.11.1946),
расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рвет.н. (1936), праф. (1919). Скончыў вет.ін-т у г. Юр’еў (1896, цяпер Тарту, Эстонія). З 1919 першы рэктар Маскоўскага вет. ін-та, потым заг. кафедры. Навук.працы па бактэрыялогіі і імуналогіі. Адкрыў узбуджальніка лептаспірозу буйн. раг. жывёлы, распрацаваў методыкі прыгатавання шэрагу вакцын і сываратак.
Тв.:
Курс частной микробиологии для ветеринарных врачей и студентов. М.; Л., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ ((Mohl) Гуга) (8.4.1805, г. Штутгарт, Германія — 1.4.1872),
нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў цыталогіі раслін. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1828). З 1832 праф. Бернскага, з 1835 — Цюбінгенскага ун-таў. Навук.працы па анатоміі і цыталогіі раслін. Апісаў утварэнне і будову вусцейка і эпідэрмісу, дзяленне клетак, будову многіх органаў раслін, назіраў утварэнне крухмалу ў хларафільных зернях. Даказаў клетачнае паходжанне сасудаў раслін. Прапанаваў класіфікацыю раслінных тканак. Увёў паняцце пратаплазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ЭТНАГРА́ФІІў Магілёве.
Філіял Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Адкрыты ў 1981. Пл. экспазіцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Матэрыялы музея знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялян Магілёўскага Падняпроўя і гар. побыту магіляўчан канца 19 — пач. 20 ст. Сярод экспанатаў прылады працы, прадметы побыту, нар. адзенне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры 17—19 ст., царк. кнігі, часопісы 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЫ́ЧЫН (Сцяпан Іванавіч) (25.2.1940, в. Альшаны Столінскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.7.1990),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1963). З 1970 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (з 1988 нам. дырэктара). Навук.працы па вет. мікрабіялогіі, вірусалогіі, эпізааталогіі, мікалогіі і імуналогіі.
Тв.:
Инфекционный ринотрахеит крупного рогатого скота // Профилактика болезней жвачных на комплексах и фермах. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ТАЎ (Міхаіл Уладзіміравіч) (13.3.1908, Масква — 30.8.1982),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1962). З 1959 у Маскоўскім геолагаразведачным ін-це, з 1957 у Геал. ін-це АНСССР. Навук.працы па тэктоніцы складкавых абласцей Еўразіі. Адзін з аўтараў тэктанічных і геал. карт СССР, Еўропы і свету. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1969.
Тв.:
Тектоника и история развития Альпийской геосинклинальной области юга Европейской части СССР и сопредельных стран. М., 1949;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЧКО́ЎСКІ (Станіслаў Антонавіч) (н. 12.6.1935, в. Паўленкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аналіт. і фіз. хіміі. Д-рхім.н. (1995). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навук.працы па аналіт. хіміі і фізікахіміі сарбцыйных, іонаабменных і храматаграфічных працэсаў. Распрацаваў новы кірунак у хім. аналізе ультрамалых канцэнтрацый.
Тв.:
Аналитическая химия. 2 изд. Мн., 1991;
Сорбционно-колористический метод анализа следов тяжелых металлов (у сааўт.) // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1991. № 1.