МЯНЦЮРА́НТА (Mäntyranta) Эра (н. 20.11.1937, г. Пела, Фінляндыя),
фінскі спартсмен (лыжны спорт). Чэмпіён VIII і IX зімовых Алімп. гульняў (1960, г. Скво-Вэлі, ЗША — у эстафеце 4 × 10 км; 1964, г. Інсбрук, Аўстрыя — у гонках на 15 і 30 км), сярэбраны прызёр IX і X Алімп. гульняў (1964 — у эстафеце; 1968, г. Грэнобль, Францыя — у гонцы на 15 км), бронз. прызёр X Алімп. гульняў у эстафеце і гонцы на 15 км. Чэмпіён свету (1962, 1966 — у гонках на 30 км, сярэбраны прызёр у эстафеце 4 × 10 км), бронз. прызёр (1968 — у гонцы на 50 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДАС,
пустыннае плато наПнЗвял. лукавіны р. Хуанхэ ў Кітаі. НаПд пераходзіць у Лёсавае плато. Выш. 1100—2500 м (наЗ да 3015 м). Пл. каля 95 тыс.км². Складзена пераважна з пясчанікаў. Паверхня ўяўляе сабой чаргаванне слаба расчлянёных узгоркападобных узвышшаў і паніжэнняў, у якіх салёныя азёры, саланчакі, месцамі забалочаныя. Каля 1/2тэр. ўкрыта бугрыстымі пяскамі. Клімат рэзка кантынентальны, умераны. Сярэдняя т-растудз. 10 °C, ліп. 23 °C, ападкаў за год 100—150 ммнаПнЗ, 300—400 ммнаПдУ. Пустынная і паўпустынная расліннасць, сухія стэпы. Качавая жывёлагадоўля. Радовішчы каменнага вугалю, нафты, соды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКУПНА́Я ЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць грашовай адзінкі быць абмененай на пэўную колькасць тавараў і паслуг; здольнасць насельніцтва абменьваць заробленыя (накопленыя) сродкі на тавары (купіць іх у дзярж., каап. і інш. гандлі) і аплату розных паслуг. П.з. грошай вызначаецца індэксам, адваротным індэксу цэн і тарыфаў на паслугі: калі індэкс цэн і тарыфаў за пэўны час знізіцца, то індэкс П.з. грошай павысіцца (гл.Індэкс пакупной здольнасці). П.з. насельніцтва залежыць ад узроўню аплаты працы, пенсій, стыпендый і інш. выплат, грашовых накапленняў насельніцтва, таксама і ад узроўню цэн на тавары, прадукты харчавання, паслугі, накіраваныя на задавальненне пэўных патрэб чалавека (гл.Узровень жыцця).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЎЧЭ́НЯ Гаўрыіл Антонавіч (1.5.1907, в. Лескі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1988),
Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1944), Харкаўскі с.-г.ін-т (1956). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 наЗах., Калінінскім франтах. Нам. камандзіра танк. батальёна капітан П. вызначыўся ў студз. 1942 у баях натэр. Цвярской вобл. (Расія): на танку прарваўся на 12 км у тыл ворага, знішчыў 12 гармат, 6 агнявых кропак і шмат жывой сілы праціўніка, вызваляў г. Андрэапаль, Таропец. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНАЯ ЗО́РКА α Малой Мядзведзіцы, самая яркая зорка (2-й зорнай велічыні) у сузор’і Малой Мядзведзіцы. Размешчана на адлегласці каля 1° ад Паўн. полюса свету, таму захоўвае амаль нязменнае становішча пры бачным сутачным вярчэнні нябеснай сферы. Паказвае напрамак наПн і шырату месца назірання, прыблізна роўную вышыні П.з. над гарызонтам. П.з. — падвойная зорка, складаецца з цэфеіды (перыяд пульсацыі каля 4 дзён, амплітуда змены бляску 0,12 зорнай велічыні) і карлікагал. паслядоўнасці. Аддалена ад Сонца на 1000 св. гадоў. На Беларусі відаць круглы год.
А.А.Шымбалёў.
Схема вызначэння становішча Палярнай зоркіна небе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЦЯ́НКА Андрэй Антонавіч (23.2.1906, в. Дубраўка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 29.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, паранены трапіў у палон, уцёк, потым у партызанах. Са жн. 1944 на 1-м Прыбалт. фронце, кулямётчык. Вызначыўся ў баі ў студз. 1945 натэр.Усх. Прусіі; адзін з першых пераправіўся цераз Куршскі заліў, удзельнічаў у адбіцці 6 контратак. Застаўшыся з разліку адзін, з адкрытай пазіцыі садзейнічаў утрыманню пазіцыі; загінуў у баі. У в. Дубраўка яго барэльеф на адной са стэл помніка землякам, што загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ Іван Міхайлавіч (7.3.1896, в. Старое Сяло Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС (1928), Школу ўдасканалення камсаставу НКУС (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, потым у пагранвойсках на Д.Усходзе. У Вял.Айч. вайну з 1943 наЦэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах, удзельнік Курскай бітвы 1943. Полк на чале з нам. камандзіра стралк. дывізіі палк. П. вызначыўся ў ноч 19.7.1944 наПнЗ ад Брэста пры адбіцці масіраванай атакі больш за 60 фаш. танкаў; П. загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІПЕ́НКА Міхаіл Карнеевіч (н. 3.9.1924, в. Дубраўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейтэнант (1984). Скончыў Куйбышаўскае ваен. вучылішча сувязі (1946), Ваен. акадэмію сувязі (1953) і акад. курсы пры ёй (1972). У Вял.Айч. вайну з 1941 наЗах., Паўн.-Зах., Ленінградскім, Варонежскім, 1-м Укр. франтах. Сувязіст мал. сяржант П. вызначыўся 2 і 5.10.1943 у час пераправы цераз Дняпро наПд ад Кіева: удзельнічаў у яго вызваленні. Да 1973 на камандных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кн. «Сам-насам з вайною» (1999). Ганаровы грамадзянін г. Кіеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКО́Ў Іван Васілевіч (16.2.1918, в. Трэскіна Інжавінскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 21.7.1986),
бел. жывапісец. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1938). Аўтар пейзажаў «На берагах сівога Нёмана» (1968), «Сімфонія палёў» (1970), «Зялёны май» (1971), «Вясна на Нёмане» (1972), «Маладое жыта» (1973), «Возера Свіцязь» (1977), «Залатая восень» (1979), «Край прынёманскі» (1981); сюжэтна-тэматычных карцін «Партызанскі налёт» (1946), «Праследаванне ворага» (1948), «А.Міцкевіч і Тамаш Зан на Свіцязі» (1955), «А.Пашкевіч (Цётка) у Э.Ажэшкі» (1965), «Э.Ажэшка і А.Пашкевіч» (1976). Творы вызначаюцца глыбокай змястоўнасцю, лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 30 кмнаПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,16 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 590 м, найб.глыб. 28 м, даўж. берагавой лініі 4,37 км. Пл. вадазбору 99,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы наЗвыш. 18—24 м (наПн і ПнУ 9—10 м), параслі хмызняком, наУ і Пдвыш. 4—5 м, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, наУ нізкія, пясчаныя. Дно выслана пяском, апясчаненымі адкладамі, ілам. Зарастае. Упадае р. Лукомка, сцёк у воз. Астраўкі.