ПАНАСЮ́К (Віктар Іванавіч) (1.1.1942, с. Каўрак Тагучынскага р-на Новасібірскай вобл., Расія — 9.12.1991),
бел. вучоны ў галіне сістэм кіравання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1985). Брат А.І.Панасюка. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1967 у БПІ (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па аптымальным кіраванні. Распрацаваў тэорыю магістральнай аптымізацыі кіравальных сістэм (з А.І.Панасюком), аптымальныя рэгулятары электрапрыводаў, аптымальныя тэхналогіі нагрэву зліткаў у пракатнай вытв-сці.
Тв.:
Асимптотическая магистральная оптимизация управляемых систем. Мн., 1986 (разам з А.І.Панасюком);
Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.Б.Кавалеўскім, Э.Дз.Палітыкам);
Оптимальное микропроцессорное управление электроприводом. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМЕ́Й (Уладзімір Трафімавіч) (н. 30.11.1921, с. Гусяцін Чамеравецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н., праф. (1974). Скончыў Львоўскі мед.ін-т (1947). У 1962—96 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні туберкулёзна-алергічных працэсаў, апёкаў вачэй, пачатковых стадый катаракты, дыягностыцы пухлін галаўнога мозга, перасадцы штучнага хрусталіка, хірург. лячэнні глаўкомы, касавокасці, блізарукасці.
Тв.:
Гипотермический тест очаговой аллергической реакции при туберкулезе глаза (разам з В.І.Санюкевічам) // Вопросы борьбы с туберкулезом. Мн., 1968;
Локальная и общая температурные реакции на прободную рану глаза при лучевой болезни у кроликов // Вопросы радиобиологии. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.1.1863, г. Ленкарань, Азербайджан — 10.1.1958),
расійскі вучоны ў галіне металургіі Акад.АНСССР (1932; чл.-кар. 1927). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1885). У 1904—41 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та, адначасова з 1921 — Маскоўскай горнай акадэміі, у 1930—41 — Маскоўскага ін-та сталі. Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі доменнага працэсу, пашырэння рэсурсаў металургічнай вытв-сці. Удзельнік праектавання буйных металург. з-даў, доменных печаў і сталеплавільных агрэгатаў. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1947.
Тв.:
Металлургия чугуна. Ч. 1—3. М., 1948—51;
Расчет доменных шихт. 6 изд. М., 1951.
Літ.:
Федоров А.С. М.А.Павлов // Люди русской науки. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЮКЕ́ВІЧ (Мікалай Уладзіміравіч) (и. 18.5.1937, в. Бондары Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1960 у акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (з 1991 нам. дырэктара). Навук. працы па тэорыі цеплаправоднасці і кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях. Распрацаваў метады апісання нераўнаважных працэсаў у порыстых асяроддзях.
Тв.:
Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.);
Physical kinetics and transfer in Phase transitions. New York, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВЕ́РЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 26.10.1962, г. Лунінец Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1985), працуе ў ім. Навук. працы па механізмах адаптацыі млекакормячых да дзеяння экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя, метадах умацавання здароўя і павышэння працаздольнасці людзей (у т. л. спартсменаў), біял. актыўнасці экстрактаў раслін і грыбоў.
Тв.:
Фунгоадаптогены: сравнительная характеристика адаптогенной активности экстрактов высших растений из семейства аралиевых и высших грибов семейства трутовых (у сааўт.) // Докл.АН Беларуси. 1992. Т. 36, № 6;
Показатели соматического здоровья студентов и их коррекция адаптогенами (разам з А.В.Пераверзевай) // Вестн. Смолен. мед. академии: Медико-биол. журн. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ВЕНЬ (Надзея Віктараўна) (н. 16.10.1941, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д-рмед.н. (1993). Скончыла Новасібірскі мед.ін-т (1965). З 1981 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1987 заг. лабараторыі), адначасова з 1998 у Міжнар. ун-це імя А.Дз.Сахарава. Навук. працы па імунных механізмах рэгулявання арганізма, навук. асновах стварэння новых сродкаў імунахім. аналізу біярэгулятараў, метадалогіі іх выкарыстання ў практычнай медыцыне. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Специфические антитела в методах радиоиммунологического анализа // Мед. радиология. 1986. № 12;
Свободные легкие цепи иммуноглобулинов: Пробл. клинич. интерпретации их проявления в организме (разам з І.П.Вігдаровіч, Ю.П.Рэзнікавым) // Иммунология. 1990. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛАТО́ВІЧ (Валерый Станіслававіч) (н. 15.4.1945, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нефралогіі. Д-рмед.н. (1986), праф. (2000). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969), з 1971 працаваў у ім. З 1986 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па лячэнні хворых з нырачнай недастатковасцю, дыялізе і трансплантацыі ныркі, уралогіі.
Тв.:
Методы исследований в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, У.Р.Колбам);
Хроническая почечная недостаточность: интеграция и дифференциация лечения. Мн., 1994 (разам з У.І.Саклаковым);
Диагностика болезней почек и мочевых путей (разам з А.С.Чыжам) // Клиническая диагностика: Справ. пособие для семейного врача. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Вячаслаў Рыгоравіч) (н. 10.9.1936, в. Астрагляды Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі металаў. Д-ртэхн.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Пермскі ун-т (1967), Харкаўскі фізіка-тэхн. ін-т (1972). З 1972 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па даследаванні дыслакацыйнай структуры металаў, якая ўзнікае ў выніку пластычнай дэфармацыі пры нізкіх т-рах, па вывучэнні механізмаў умацавання і разбурэння паверхневых слаёў металаў у працэсе трэння.
Тв.:
Кинетика упрочнения поверхностного слоя металла при трении // Трение и износ. 1989. Т. 10, № 3;
Структурные особенности микропластической деформации поверхностных слоев металла при трении на этапе приработки поверхностей // Там жа. 1996. Т. 17, № 4.
матэматык і біёлаг, філосаф-пазітывіст, адзін з заснавальнікаў сучаснай статыстыкі. Вучыўся ў Кембрыджы, Гайдэльбергу і Берліне. З 1884 праф. Лонданскага ун-та. Працы ў галінематэм. тэорыі статыстыкі і яе выкарыстання ў біялогіі (біяметрыя). Асн.філас. праца «Граматыка навукі» (1892) прысвечана пытанням метадалогіі навукі. Задача навукі, паводле П., не тлумачыць, а класіфікаваць і апісваць факты. П. лічыў матэрыяльныя рэчы толькі групамі пачуццёвых успрыманняў, а законы прыроды, прастору і час — прадуктамі чалавечага розуму. Адхіляючы хрысц. мараль як заснаваную на сляпых рэліг. пачуццях, П. меркаваў, што маральныя паводзіны і набліжэнне да маральнага ідэалу магчымы толькі на аснове навук. пазнання і інтэлектуальнага прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЎДЗІН (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 6.1.1926, г. Галіч Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галінечыг. транспарту. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1949). З 1954 у Бел.дзярж. ун-це транспарту. З 1999 у Маскве. Навук. працы па праблемах развіцця трансп. вузлоў, прагназіраванні грузавых і пасаж. патокаў, этапнасці развіцця станцый, узаемадзеянні розных відаў транспарту.
Тв.:
Пассажирские станции. 2 изд. М., 1973;
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з В.Я.Нягрэем);
Взаимодействие различных видов транспорта. Мн., 1989 (разам з В.Я.Нягрэем, В.А.Падкапаевым).