ТАВАРЫ́СТВА ЗААХВО́ЧВАННЯ МАСТАЦТВАЎ.
Існавала ў 1821—1929 у Пецярбургу (да 1875 наз. Т-ва заахвочвання мастакоў). Засн. мецэнатамі І.Гагарыным, П.Кікіным, А.Дзмітрыевым-Мамонавым і інш. Т-ва арганізоўвала выстаўкі, конкурсы, набывала творы, накіроўвала мастакоў за мяжу для ўдасканальвання адукацыі (К.Брулоў, А.Іванаў і інш.), узнагароджвала іх медалямі. З 1857 мела рысавальную школу. Выдавала час. «Искусство и художественная промышленность» і серыю «Мастацкія каштоўнасці Расіі».
т. 15, с. 373
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫВУЧЭ́ННЯ БЕЛАРУ́СКАГА КРА́Ю ТАВАРЫ́СТВА,
гл. Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні.
т. 4, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў, Таварыства мінскіх урачоў. Створана ў 1862 па ініцыятыве губ. ўрачэбнага інспектара Дз.В.Спасовіча з мэтай сан. вывучэння губерні, барацьбы з эпідэміямі, арг-цыі ўрачэбнай дапамогі насельніцтву, сан. асветы. У 1863 зачынена. У 1867 дзейнасць адноўлена намаганнямі доктара М.К.Берга. Т-ва праводзіла медыка-тапаграфічнае і сан.-стат. апісанне гарадоў і мястэчак Мінскай губ., лабараторныя сан.-гігіенічныя даследаванні вады і прадуктаў харчавання, арганізавала дэзінфекцыйную камеру, сан.-бактэрыялагічную лабараторыю. Засн. мед. б-ку (1867), метэаралагічную станцыю (1869), бясплатную лячэбніцу для бедных (1879), гар. бальніцу сан. к-та (1898), гар. амбулаторыю (1899), дачу-калонію для хворых на туберкулёз (1912). Т-ва выдавала свае «Пратаколы» і «Працы», у 1910—15 штомесячны час. «Минские врачебные известия»; удзельнічала ў стварэнні ў Мінску б-к — імя А.С.Пушкіна (1899), чыгуначнай (1902), імя Л.М.Талстога (1911). У 1919—21 і 1941—44 дзейнасць т-ва перапынялася. У 1929 пераўтворана ў навук. асацыяцыю, у 1933 — у профільныя т-вы, у 1940 — ва Усебел. мед. т-ва. У 1944 створаны шэраг спецыялізаваных мед. т-ваў.
Літ.:
Молчанов А.П. К истории научных медицинских обществ в Белоруссии // Научные медицинские общества БССР: Сб. справ. сведений. Мн., 1981.
А.П.Малчанаў.
т. 10, с. 417
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Геаграфічнае таварыства Беларускай ССР 3/393; 6/112; 7/367; 10/577; 11/411; 12/261, 490
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нумізматычнае аддзяленне Рускага археалагічнага таварыства 7/542
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Таварыства псіхолагаў СССР 12/261
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Таварыства «СССР—Канада» 12/673
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Таварыства «СССР—Фінляндыя» 12/673
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Усесаюзнага палеанталагічнага таварыства 12/261
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Філасофскага таварыства СССР 12/261
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)