Геліяцэнтрычная сістэма свету 1/489, 538; 3/307, 417; 5/407, 408; 9/537
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНАВА́НАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
сістэма, якая спалучае нясучыя канструкцыі розных тыпаў (напр., вісячая канструкцыя з бэлькай, арка з бэлькай і падвескамі). У К.с. звычайна адна ч. элементаў прызначана для работы пераважна на выгін, другая — на расцяжэнне або сцісканне. Пры гэтым недахопы адной сістэмы кампенсуюцца перавагамі другой.
Камбінаваныя сістэмы: 1 — арка з фермай; 2 — вісячая сістэма (кабель) з бэлькай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМІ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,
у першасным значэнні мех.сістэма з канечным лікам ступеней свабоды (напр., сістэма матэрыяльных пунктаў або цвёрдых цел, якія рухаюцца па законах класічнай механікі). У эўрыстычным сэнсе (гл.Эўрыстыка) — сукупнасць фіз. аб’ектаў, для якіх характэрна адназначная залежнасць працэсаў, што працякаюць у іх, ад знешніх уздзеянняў, узаемных сувязей паміж аб’ектамі і іх пачатковых станаў. У больш шырокім сэнсе — адвольная фіз.сістэма (напр., сістэмааўтам. рэгулявання, радыётэхн. сістэма), якая апісваецца звычайнымі дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі, а таксама сістэма такіх ураўненняў (незалежна ад яе паходжання).
У матэм. тэорыі Д.с. разглядаюцца матэм. мадэлі рэчаісных фіз. і мех. сістэм, якія адлюстроўваюць іх асн. ўласцівасці. Для апісання ўсіх тыпаў Д.с. выкарыстоўваюць метад уваходна-выхадных уяўленняў (метад «чорнай скрыні»; выяўленне адпаведнасці паміж уваходнымі і выхаднымі сігналамі) ці метад прасторы станаў (метад фазавай прасторы; выхадны сігнал залежыць ад стану Д.с., уваходнага сігналу і папярэдніх уваходных уздзеянняў). Складаныя Д.с. служаць мадэлямі розных фіз.-хім. асяроддзяў (напр., актыўнае рэчыва лазера, вязкая вадкасць), фізіял. органаў (мышца сэрца, нервовае валакно) і інш. На Беларусі даследаванні Д.с. праводзяцца з 1960-х г. у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, у Бел.політэхн. акадэміі, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.:
Калман Р., Фалб П., Арбиб М. Очерки по математической теории систем: Пер. с англ.М., 1971;
Крот А.М. Дискретные модели динамических систем на основе полиномиальной алгебры. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
фізічная сістэма, у якой у выніку парушэння стану раўнавагі могуць адбывацца свабодныя (уласныя) ваганні. Бываюць кансерватыўныя, дысіпатыўныя і аўтавагальныя. Вагальная сістэма з канечным лікам ступеняў свабоды наз. дыскрэтнымі (напр., маятнік), а з бесканечным — сістэмамі з размеркаванымі параметрамі (струна, пругкае цела, эл. кабель). Гл. таксама Асцылятар.
У кансерватыўных вагальных сістэмах ваганні адбываюцца амаль без страт энергіі (мех. сістэмы без трэння, вагальны контур без актыўнага супраціўлення і выпрамянення эл.-магн. хваляў). У дысіпатыўных сістэмах адбываюцца толькі затухальныя ваганні; пры дасягненні крытычнага значэння страт такая вагальная сістэма пераўтвараецца ў аперыядычную (гл.Аперыядычны працэс). У аўтавагальных вагальных сістэмах страты энергіі кампенсуюцца з крыніцы сілкавання (гл.Аўтаваганні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЖНЁВАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
геаметрычна нязменная апорная канструкцыя (рама, ферма і інш.), што складаецца з жорстка або шарнірна злучаных паміж сабой у вузлах стрыжняў. Адрозніваюць С.с.: плоскія (гл.Плоская сістэма) і прасторавыя (гл.Прасторавая сістэма); статычна вызначальныя (для іх разліку дастаткова ўраўн. статыкі) і статычна невызначальныя (разлік патрабуе дадатковых ураўн., што характарызуюць дэфармацыі сістэмы). Для стварэння эфектыўных С.с. удасканальваюць метады іх разліку, якія ўлічваюць асаблівасці матэрыялу канструкцый па-за мяжой пругкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖАРЫТА́РНАЯ СІСТЭ́МА (ад франц. majorité большасць),
сістэмавыбараў, пры якой выбранымі лічацца кандыдаты, якія атрымалі большасць галасоў выбаршчыкаў па выбарчай акрузе, дзе яны балаціраваліся. Адрозніваюць М.с. абсалютнай большасці (кандыдат лічыцца выбраным, калі ён атрымаў па акрузе больш за палову ўсіх галасоў), адноснай большасці (кандыдату, каб быць выбраным, дастаткова атрымаць адносную большасць галасоў па акрузе ў параўнанні з інш. кандыдатамі) і кваліфікаванай большасці (пераможца павінен атрымаць папярэдне вызначаную большасць, якая перавышае палавіну галасоў — 2/3, 3/4і г.д.). Гл. таксама Выбарчая сістэма.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САМАНАВУЧА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
разнавіднасць самапрыстасавальных сістэм, алгарытм функцыянавання якой пад уплывам знешніх умоў аўтаматычна змяняецца ў адпаведнасці з зададзеным крытэрыем якасці. Асаблівасць С.с. — удасканаленне алгарытму адбываецца ў самой сістэме на аснове ранейшага вопыту работы без паступлення знешняй навучальнай інфармацыі. Гл. таксама Самаарганізавальная сістэма, Самапрыстасавальны робат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЕРСІ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
аптычная сістэма, у якой прастора паміж прадметам і першай лінзай аб’ектыва запоўнена імерсійнай вадкасцю. Выкарыстоўваецца ў мікраскопах.
У якасці імерсійных вадкасцей бяруцца мінер. масла (паказчык пераламлення 1,515), раствор гліцэрыны (1,44), вада (1,333) і інш. Выкарыстанне імерсіі павышае апертуру аб’ектыва і адпаведна раздзяляльную здольнасць мікраскопа, памяншае адбіццё на паверхні лінзы. Дазваляе вывучаць аб’екты, што знаходзяцца на рознай глыбіні ў імерсійнай вадкасці (напр., з дапамогай аб’ектыва, разлічанага на водную імерсію, можна назіраць мікраарганізмы ў вадзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЛІНЕ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
вагальная сістэма, параметры якой (маса, жорсткасць, ёмістасць, супраціўленне і г.д.) залежаць ад працэсаў, што ў ёй адбываюцца. Напр., электрычны ланцуг, што складаецца з элементаў, параметры якіх залежаць ад сілы току і прыкладзенага напружання. У адрозненне ад лінейнай сістэмы працэсы ў Н.с. апісваюцца нелінейнымі дыферэнцыяльнымі ўраўненням.