Негушы, Петравічы-Негашы, дынастыя правіцеля ў Чарнагорыі ў 1697—1918. Назва ад племя негушаў, з якога паходзілі Н. Яе першыя прадстаўнікі (мітрапаліты або ўладыкі) аб’ядноўвалі духоўную і свецкую ўладу. Заснавальнік — Даніла [1697—1735] — актывізаваў барацьбу супраць Турцыі і ўстанавіў паліт. адносіны з Расіяй (1711). Іншыя прадстаўнікі: Сава [1735—81]; Пётр I [1781—1830], пры якім Чарнагорыя дамаглася фактычнай незалежнасці (1796); Пётр II [1830—51] быў і таленавітым паэтам (гл.Негаш); Даніла [1851—60], які абвясціў Чарнагорыю свецкім княствам (1852); Мікалай [1860—1918], які дамогся міжнар. прызнання незалежнасці Чарнагорыі і яе тэр. пашырэння (1878), а ў 1910 абвясціў сябе каралём. У 1918 Н. адхілены ад улады Вял.нар. скупшчынай у сувязі з далучэннем Чарнагорыі да Сербіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́НХАРТ (Nonhardt. Nonhaart, Nonharteken) Пётр (? — 1633), бел. архітэктар і будаўнік. Паходзіў з Галандыі. З 1611 загадваў каралеўскімі збудаваннямі ў Вільні, начальнік каралеўскіх фартыфікацый у ВКЛ. Пабудаваў палац у Вільні (пасля 1610), Гайцюнішскі дом-крэпасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАЎПётр, разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разам з інш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел у стварэнні іканастасаў цэркваў Данскога і Новадзявочага манастыра ў Маскве (1683).
кіргізскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ташкенцкую кансерваторыю (1966). З 1966 саліст Кіргізскага т-ра оперы і балета (Бішкек), з 1992 у Марыінскім т-ры (С.-Пецярбург). Валодаў моцным гнуткім голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Сярод партый: Канурбай («Манас» У.Уласава, А.Малдыбаева і У.Ферэ), Барыс Гадуноў і Пімен («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Мефістофель («Мефістофель» А.Бойта і «Фауст» Ш.Гуно), Пётр I («Пётр I» А.Пятрова). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў вакалістаў у Тулузе (Францыя, 1971), маладых оперных спевакоў (Сафія, 1973). Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КМІ́ТА (Пётр Бластус) (БластусовічПётр),
выдавец і паэт 1-й пал. 17 ст. Працаваў друкаром у Вільні, адкуль перавёз друкарскае абсталяванне і заснаваў Любчанскую друкарню, якую ўзначальваў з 1612 да канца 1620-х г. За 20 гадоў сваёй дзейнасці выдаў 59 назваў кніг на польск. і лац. мовах па гісторыі, медыцыне, л-ры, філасофіі і інш. Пісаў вершы, якія змяшчаў у асобных выданнях (у «Каталізесе...» Я.Л.Намыслоўскага, у зб. прыказак С.Рысінскага, 1618, і інш.). Аўтар прадмовы, а таксама дапаўненняў да зб. «Апафегматы» Б.Буднага (выд. 1614). Паводле сведчання лістоў Рысінскага, праз рукі К. праходзіла тайная перапіска мысліцеляў-пратэстантаў у перыяд ганенняў на арыян. Прадаўжальнікам справы К.-выдаўца стаў яго сын Ян Кміта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЧУ́К (Пётр Фёдаравіч) (н. 1.10.1911, в. Забараўцы Пінскага р-на),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з жн. 1944 на 1-м Бел. фронце. Кулямётчык Бандарчук вызначыўся ў 1945 у баях на Вісленскім плацдарме і за г. Познань (Польшча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЫ́ГІ,
прылады рэліг. самакатавання — кайданы, аковы, жал. або медныя ланцугі, кольцы, пласціны і да т.п., якія насілі на голым целе — аскеты, падзвіжнікі з мэтай пакаяння і ўтаймавання плоці. Паводле евангельскіх сказанняў, вярыгамі наз. ланцугі, у якія быў закаваны апостал Пётр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРЫ́ШКІН (Пётр Пятровіч) (1870—1921),
рускі архітэктар і рэстаўратар. Акад. архітэктуры (1909). Вывучаў і рэстаўрыраваў помнікі, у т. л. на Беларусі: Полацкі Сафійскі сабор (1909), Супрасльскую царкву-крэпасць, Лідскі замак (1908—10), Гродзенскую Барысаглебскую царкву (упершыню зрабіў рэканструкцыю гэтага храма, 1904—06).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІЛО́ДАЧНЫ КАРАБЕ́ЛЬ,
баявы надводны карабель для пошуку і знішчэння падводных лодак. Як П.к. выкарыстоўваюцца авіяносцы, цяжкія атамныя ракетныя крэйсеры (напр., «Пётр Вялікі»), процілодачныя крэйсеры (сярод іх быў авіянясучы крэйсер «Мінск»), вял. і малыя П.к., вартавыя караблі, эскадраныя мінаносцы (у т. л. былы «Віцэ-адмірал Дрозд»), а таксама (пры адпаведным узбраенні) інш. караблі і катэры.
З’явіліся ў 1-ю сусв. вайну, найб. пашырыліся ў 2-ю сусв. вайну. Дзейнічаюць самастойна і ў складзе процілодачных сіл флатоў. Для выяўлення падводных лодак і сачэння за імі аснашчаны гідраакустычнай, гідралакацыйнай і інш. апаратурай, а для іх знішчэння — процілодачнымі ракетамі, тарпедамі, рэактыўнымі і газадынамічнымі бамбамётамі для кідання глыбінных бомбаў. Для самаабароны маюць ракетныя і артыл. комплексы, у т. л. зенітныя, і інш. ўзбраенне.
У.Я.Калаткоў.
Да арт.Процілодачны карабель. Атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі» (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКС ((Sachs) Ганс) (5.11.1494, г. Нюрнберг, Германія — 19.1.1576),
нямецкі паэт-майстэрзінгер, кампазітар. Вучыўся ў Нюрнбергскай лац. школе, шмат вандраваў. У 1554 заснаваў у Нюрнбергу школу майстэрзінгераў. Дэбютаваў алегарычным вершам у падтрымку М.Лютэра «Вітэнбергскі салавей» (1523). Аўтар больш як 6 тыс.рэліг. і свецкіх песень, гумарыст. і павучальных шпрухаў («Пра Юдзіф і Алаферна», 1533), шматлікіх фастнахтшпіляў, у т. л. «Шкаляр у раі» (1550), «Фюнзінгенскі канакрад» (1553), шванкаў («Святы Пётр з казой», «Святы Пётр і ландскнехты», абодва 1557), адметных сатырай, гумарам, сакавітай нар. мовай, гарэзлівым балаканнем і дыдактызмам. Вобраз С. паўстае ў оперы Р.Вагнера «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» (1868).
Тв.:
Рус.пер. — Избранное // Брант С. Корабль дураков;
Сакс Г. Избранное. М., 1989.
Літ.:
Пуришев Б.И. Ганс Сакс // История немецкой литературы. М., 1962. Т. 1.