АЛПА́ТАЎ (Міхаіл Уладзіміравіч) (10.12.1902, Масква — 9.5.1986),
рускі гісторык мастацтва. Засл. дз. маст. РСФСР (1958); правадз.чл.АМСССР (1954). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскі ун-т (1921). З 1925 выкладаў у ВНУ Масквы. З 1943 праф. Маскоўскага маст. ін-та. Асн. працы Алпатава па праблемах гісторыі рус. і замежнага мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Тв.:
Всеобщая история искусств. Т. 1—3. М.; Л., 1948—55;
Этюды по истории русского искусства. Т. 1—2. М., 1967;
Андрей Рублёв: [Альбом]. М., 1972;
Художественные проблемы итальянского Возрождения. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФАНСІ́Н ((Alfonsin) Рауль Рыкарда) (н. 13.3.1926, г. Часкамус, Аргенціна),
дзярж. і паліт. дзеяч Аргенціны. Скончыў Нац.ун-т у г. Ла-Плата (1950). Адвакат, д-р права. З 1945 чл.Грамадз. радыкальнага саюза (ГРС). У 1958—62 дэп.заканад. сходу правінцыі Буэнас-Айрэс, у 1963—66 і 1973—76 дэп.Нац. кангрэса. У перыяд праўлення ваенных (1966—73 і 1976—83) у апазіцыі. З 1983 старшыня Нац.к-та ГРС. У 1983—89 прэзідэнт Аргенціны. Аўтар кніг па паліт. і сац.-эканам.праблемах. Ганаровы д-р шэрагу замежных ун-таў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 10.4.1944, в. Забалацце Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
правазнавец, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рюрыд.н. (1986), праф. (1990). Скончыў БДУ (1973). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1988 заг. кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ. У 1991—92 чл.К-та канстытуцыйнага нагляду СССР. З 1992 старшыня Цэнтр. камісіі па выбарах нар. дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (з 1994 — па выбарах і правядзенні рэсп. рэферэндумаў). Працы па праблемахдзярж.буд-ва і заканадаўства, узаемаадносін цэнтр. і мясц. органаў кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ СЦЯГ»,
штомесячны грамадска-паліт. і літ. часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў крас.—вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Дуж-Душэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Выйшлі 4 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУ́К (Фердынанд Міхайлавіч) (н. 27.3.1940, в. Шалькаўшчына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1990). Засл. дз. аховы здароўя Беларусі (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1968). З 1969 працуе ў ім (у 1987—89 прарэктар), адначасова ў 1973—87 гал. дзіцячы псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па біял. асновах псіхічных расстройстваў, праблемах дзіцячай псіхіятрыі, псіхічных наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Практическое пособие по основам психосоматической медицины и психотерапии. Мн., 1996 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́ВА (Роза) (Ружа) Іосіфаўна (н. 10.3.1938, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Д-рбіял.н. (1991). Скончыла БДУ (1960). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах антымутагенезу, генет. таксікалогіі (мутагены навакольнага асяроддзя), радыяцыйнай генетыкі (генетычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы).
Тв.:
Антимутагенез. Мн., 1974;
Антимутагенез как генетический процесс // Вестн. РАМН. 1993. № 1;
Попытка прогноза генетических последствий Чернобыльской катастрофы // International conference «One Decade after Chernobyl: summing up the consequenses of the accident» Book of extended synopses. Vienna, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЮ́К (Васіль Васілевіч) (н. 7.12.1923, г. Загорск, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1975). Скончыў Маскоўскі дзярж.ін-тміжнар. адносін (1948). У 1961—64 адказны сакратар час. «Коммунист Белоруссии». У 1965—69 і 1977—80 ст. супрацоўнік сакратарыята ЮНЕСКА. З 1980 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па праблемахміжнар.эканам. адносін.
Тв.:
Эксперт капиталистических отношений в развивающиеся страны. Мн., 1973;
Государственно-монополистический вывоз капитала в развивающиеся страны. Мн., 1976;
Инфляция: природа, сущность и регулирование. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМЕ́НЦЬЕЎ (Васіль Аляксеевіч) (4.4.1908, с. Судбішча Арлоўскай вобл., Расія — 12.12.1974),
бел. географ. Праф. (1961). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1940 у БДУ. З 1962 прэзідэнт Геагр.т-ва Беларусі. Аўтар сістэмы фіз.-геагр. і геамарфал. раянавання Беларусі, прац па ландшафтах, праблемахБел. Палесся, гісторыі геаграфіі. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР.
Тв.:
Прырода Беларусі: (Фізіка-геагр. агляд). Мн., 1959 (разам з А.Х.Шклярам, В.П.Якушка);
Система физико-географических районов Белоруссии // Физическая и экономическая география. Мн., 1960;
География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Іван Пятровіч) (н. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д-рмед.н., праф. (1972). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). У 1964—74 дырэктар Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1990 у НДІ радыяцыйнай медыцыны, з 1993 кіраўнік Рэсп. цэнтра гемафіліі. Навук. працы па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, праблемах згусальнасці крыві.
Тв.:
Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезней. Мн., 1975;
Хронический бронхит. Мн., 1989 (разам з А.Э.Макарэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАДНІ́ЦЫН (Анатоль Аляксеевіч) (н. 2.12.1910, с. Башына Тульскай вобл., Расія),
расійскі матэматык, геафізік і механік. Акад.АНСССР (1953), замежны чл. Балгарскай АН (1970). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1931). У 1945—55 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова. У 1955—89 дырэктар Выліч. цэнтра АНСССР, адначасова праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та (з 1947). Навук. працы па праблемах дынамічнай метэаралогіі, аэрадынаміцы вял. скарасцей, прыкладной матэматыцы, нелінейнай механіцы, выліч. тэхніцы. Ленінская прэмія 1984; Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1951.