НІЕ́ДРЭ ((Niedre) Яніс) (24.5.1909, г. Ціхвін Ленінградскай вобл. — 8.12.1987),
латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Засл. дз. культуры Латвіі (1959). Канд.філал.н. (1948). Вучыўся ў Латв. ун-це (1928—30), Рыжскім камерцыйным ін-це (1931—33). Друкаваўся з 1927. Першыя раманы «Вікінгі» (1931), «Віхура над Даўгавай» (1932) аб мінулым лат.народа. У кн. апавяданняў «Ератык у Латгаліі» (1932), «У камерах пяці карпусоў» (1941), «33 апавяданні» (1959), гіст.-біягр. трылогіях «Сяло Пушканы» (1947—61), «Ветэран» (1968—72, Дзярж. прэмія Латвіі 1972), гіст. раманах «Веснавыя воды» (1959), «За акном расце дзядоўнік» (1966), «Я быў, я ёсць, я буду» (1972), «У тую раніцу на золку» (1975), «І вятры гуляюць на папялішчы...», «Не кожнаму давяраюць самае цяжкае» (абодва 1978) і інш. трагічныя і драм. старонкі жыцця і барацьбы лат.народа за незалежнасць, праблемы міру і вайны, узаемасувязь чалавека і прыроды, экалогіі і маралі. Аўтар навук. даследаванняў «Латышскі фальклор» (1948), «Латышская літаратура» (т. 1—2, 1952—53), кн. мемуараў «Дзень за днём» (1965). Быў знаёмы з Я.Купалам, П.Броўкам, М.Лыньковым. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі У. і А.Васілевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ДЗІН (Аляксандр Львовіч) (15.6.1872, г. Віцебск — 16.5.1947),
расійскі гісторык, філолаг-славіст. Д-рслав. філалогіі (1904). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1894). Праф. Варшаўскага (1902—08), Харкаўскага (1910—19) ун-таў. З 1919 у эміграцыі, да 1941 працаваў у Бялградскім ун-це. Аўтар прац па гісторыі і л-ры слав. народаў, «Руска-сербскай бібліяграфіі (1800—1925)» (т. 1—2, 1932—36). Цікавіўся нац.-вызв. рухам бел.народа, перапісваўся з рэдакцыяй газ. «Наша ніва». У час. «Вестник Европы» змясціў рэцэнзію на кнігу П.Бародкіна «Беларусы» (1902), арт. «Беларускія паэты» (1911) пра некаторыя заканамернасці развіцця бел. л-ры 19 — пач. 20 ст., яе цесную сувязь з жыццём народа, развіццём бел.нац.-вызв. руху, даў агульную характарыстыку творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Вітаў дзейнасць бел.навук.-літ. гуртка студэнтаў Пецярбургскага ун-та. Багдановіч прысвяціў П. «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...»).
Тв.:
Из истории славянских передвижений. СПб., 1901;
Адам Мицкевич. Т. 1—2. М., 1912—13;
Язык как творчество. Харьков, 1913;
Славянский мир. М., 1915;
Белорусские поэты // Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАКО́ЛЬСКІ (Марк Мацвеевіч) (2.11.1843, Вільня — 9.7.1902),
рускі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1862—68). Зблізіўся з перасоўнікамі. Аўтар твораў на гіст. тэмы, у якіх выявіліся яго грамадз. погляды, імкненне да псіхалагізацыі вобраза, праўдзівасці дэталяў («Іван Грозны», 1871, «Пётр I», 1872, «Ярмак», 1891). У шэрагу работ філас.-этычную праблематыку трактаваў у духу пошукаў ідэалаў праўды і справядлівасці («Хрыстос перад судом народа», 1876), іншы раз з рысамі сентыментальнасці («Не гэтага свету», 1887).
М.Антакольскі. Іван Грозны. 1871. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ ПА́РТЫЯ (БРП),
палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў сак. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — паліт. рада. Ставіць за мэту стварэнне суверэннай дэмакр.бел. дзяржавы з выразным раздзяленнем галін улады, прыярытэтнымі каштоўнасцямі ў якой павінны стаць матэрыяльны і духоўны росквіт бел.народа, развіццё яго нац. культуры і традыцый, выкананне Усеаг. Дэкларацыі правоў чалавека. Ажыццяўленне праграмных задач бачыць у макс. выкарыстанні выгаднага геапаліт. становішча Беларусі, высокага адукац. і прафес. ўзроўню насельніцтва, навук. патэнцыялу, мясц. сыравінных запасаў і радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З,
прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г.Засн. 24.8.1919 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Прадстаўнік саюза В.Ластоўскі ўваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Змагаўся супраць закрыцця польск. ўладамі бел. школ на тэр.Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НЬЕЎ (Канстанцін Іванавіч) (23.10.1789, в. Міроханава Кастрамской губ. — 11.12.1865),
рускі географ, статыстык. Акад. Пецярбургскай АН (1836). Праф. Пецярбургскага ун-та (1819—21). У 1828—35 выкладаў гісторыю і статыстыку будучаму рас. імператару Аляксандру II. Адзін з заснавальнікаў Рус.геагр.т-ва. Навук. працы па статыстыцы, эканам. раянаванні Расіі і геаграфіі.
Тв.:
Начертание статистики Российского государства. Ч. I. О состоянии народаСпб., 1818. Ч. 2. О состоянии правительства. Спб., 1819;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖАНГА́Р»,
калмыцкі шматварыянтны гераічны эпас, створаны ў 15 ст. Часткова (урыўкі) упершыню апублікаваны ў 1804—05. Поўны запіс 10 песень «Дж.» зроблены ў 1910. Выдаваўся ў 1922, 1935, 1936, 1940. Асн. змест твора — услаўленне казачнай краіны Бумба і легендарных подзвігаў хана Джангара і 12 волатаў — змагароў за нац. незалежнасць калм.народа, носьбітаў яго найлепшых якасцей, адвечных спадзяванняў. Паасобныя раздзелы на бел. мову пераклалі Э.Агняцвет, М.Клімковіч.
Публ.: Рус.пер. — Джангар: Калмыцкий нар. эпос. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЧУА, кічуа, кешуа,
сучасны індзейскі народ у Паўд. Амерыцы. Складае значную ч. насельніцтва Перу (7,7 млн.чал.), Эквадора (4,3 млн.чал.), Балівіі (2,47 млн.чал.). К. жывуць таксама на ПнЗ Аргенціны, Пн Чылі, Пд Калумбіі; агульная колькасць 10—13 млн.чал. (1990-я г.). Нашчадкі стараж.інкаў. Мова — кечуа (у Перу з 1975 афіц. мова разам з іспанскай). Паводле веравызнання пераважна католікі. Займаюцца земляробствам, рамяством.
Літ.:
Зубрицкий Ю.А. Инки-кечуа: Основные этапы истории народа. М., 1975.
грузінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Грузіі (1930). Друкаваўся з 1885. У аповесцях «Саламон Марбеладзе» (1894), «Мачыха Саманішвілі» (1897), «Нягоды сям’і Камушадзе» (1900) рэалістычна паказаў жыццё, побыт народаЗах. Грузіі, дэградацыю тагачаснага дваранства. П’есы К. «Шчасце Ірыны» (1897), «Нягоды Дарыспана» (1903), «Бяда» (1914) прасякнуты гумарам, адметныя каларытнымі нац. характарамі. Аўтар мемуараў «На маім жыццёвым шляху» (1925).
літоўскі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Варшаўскі ун-т (1889). Заснаваў і рэдагаваў грамадска-літ.час. «Varpas» («Звон», 1889—1905). У кн. вершаў «Вольныя часіны» (1899) — матывы нац.-вызв. барацьбы, асэнсаванне лёсу народа. Пісаў сатыр. апавяданні, прасякнутыя вобразамі-алегорыямі, шаржам, гратэскам, сарказмам, публіцыстычныя артыкулы. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Дж.Байрана, М.Канапніцкай, І.Крылова, А.Міцкевіча, Ф.Шылера. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Р.Барадулін.