РАПАНО́ВІЧ (Яўген Нічыпаравіч) (27.9.1929, в. Холма Мядзельскага р-на Мінскайвобл. — 12.12.1987),
бел. мовазнавец, фалькларыст. Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам. З 1960 у «Вучэбна-педагагічным выдавецтве» (з 1964 заг. рэдакцыі), у 1967—70 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1971 гал.рэд.выд-ва «Народная асвета», у 1979—82 заг. рэдакцыі ў выд-ве «Навука і тэхніка». Займаўся бел. лексікаграфіяй. Самая грунтоўная лексікаграфічная праца Р. — слоўнікі назваў населеных пунктаў Беларусі па абласцях: Віцебскай (1977), Брэсцкай (1980), Мінскай (1981), Гродзенскай (1982), Магілёўскай (1983), Гомельскай (1986). Складальнік зб. «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі» (1958, 2-е выд. 1974), аўтар «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» (1979, з А.І.Болсунам), апавяданняў для дзяцей, перакладаў з інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Р’ІНА ГО́РКА,
горад, цэнтр Пухавіцкага р-на Мінскайвобл., на р. Цітаўка. За 63 км ад Мінска. Чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, аўтадарогамі злучана з Мінскам, Бабруйскам, Чэрвенем, Уздой. 23,1 тыс.ж. (1998).
Вядома з 16 ст. Належала Радзівілам, Бужынскім, Ратынскім, Крупскім, пасля 1863 — міністру ўнутр. спраў Расіі Л.С.Макаву. Паводле падання назва паходзіць ад горкі, на якой стаяў язычніцкі храм, дзе ў Мар’ін дзень адбываліся святкаванні; пазней там пабудавана царква. З 1793 у Рас. імперыі, вёска Ігуменскага пав.Мінскайгуб. Развіццю М.Г. паспрыяла пабудова ў 1873 Лібава-Роменскай чыгункі. У 1876 заснавана с.-г. школа (у 1921 ператворана ў с.-г. тэхнікум). У 1897 у вёсцы 2 тыс.ж., 2 царквы, паштовая станцыя. З 29.7.1925 цэнтр Пухавіцкага раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял.Айч. вайну з 28.6.1941 акупіравана ням. фашыстамі, якія ў М.Г. і раёне загубілі 3145 жыхароў; дзейнічала Мар’інагорскае маладзёжнае падполле. Вызвалена 3.7.1944 у ходзе Мінскай аперацыі 1944. З 22.7.1955 горад. У 1970—11,3 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы металургічнай, пачатковай апрацоўкі лёну, прам-сці. Абутковая ф-ка. Брацкая магіла сав. воінаў; помнікі: воінам-вызваліцелям; сав. воінам, партызанам і падпольшчыкам, удзельніцы Мінскага падполля Л.Г.Гайдучонак. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (1876).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТО́НДА (італьян. rotonda ад лац. rotundns круглы),
круглае ў плане цэнтрычнае збудаванне, звычайна завершанае купалам, з размешчанымі па перыметры калонамі. Вядома з часоў Стараж. Грэцыі і Рыма ў некат. храмах, маўзалеях, залах, паркавых павільёнах, альтанках і інш. (Рымскі пантэон). Сустракаліся ў культавых збудаваннях сярэдніх вякоў, эпохі Адраджэння, стылю класіцызму. На Беларусі вядома з 16 ст., найб. пашырана ў культавым дойлідстве стылю класіцызму (Чачэрская Спаса-Праабражэнская царква, Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў, капліца-пахавальня ў в. Пральнікі Валожынскага р-на Мінскайвобл.). Форму Р. мелі ў сваіх завяршэннях некат. манум. збудаванні: Гродзенскі палац Тызенгаўза, ратушы ў Гродне, Мінску, г. Драгічын (Брэсцкая вобл.). У выглядзе Р. вырашаны альтанкі і павільёны ў рэгулярных і пейзажных парках сядзіб вёсак Станькава Дзяржынскага р-на Мінскайвобл., Варняны Астравецкага, Залессе Смаргонскага р-наў Гродзенскай вобл., Альбінскага палацава-паркавага ансамбля і інш. (18—19 ст.), альтанкі ў архітэктуры 1950-х г. (на набярэжнай р. Свіслач і каля гал. ўвахода ў Цэнтр дзіцячы парк імя М.Горкага ў Мінску).
С.А.Сергачоў.
Капліца-пахавальня ў форме ратонды ў в Пральнікі Валожынскага раёна Мінскайвобл. (цяпер Мікалаеўская царква). 2-я пал 19 ст. Фота 2000.Да арт.Ратонда. Царква-ратонда Святой Труны ў г. Кембрыдж (Вялікабрытанія). Каля 1101—30.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТА́ЛЕЗЬ,
вёска ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 82 км ад Мінска, 655 ж., 258 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВАЎНЯ́НСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФА́КТУРА.
Дзейнічала на Беларусі ў 1769—1806 у мяст. Бабоўня Слуцкага пав. (цяпер вёска ў Капыльскім раёне Мінскайвобл.). У 1797 працавалі 110 рабочых, выпушчана 4,6 тыс. аршынаў сукна (каля 3,3 тыс.м). У 1800 вырабляла сукны, байку, вігонь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯНІ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Любанскім раёне Мінскайвобл., у бас.р. Арэса, за 20 км на ПдУ ад г. Любань. Пл. 0,58 км². Вадазбор раўнінны, катлавіна авальнай формы, нязначна выцягнутая з З на У. Цахмінскім каналам злучана з р. Арэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЙКІ,
вёска ў Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр Сырмежскага с/с і калгаса. За 45 км ад г.п. Мядзел, 158 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Вілейка. 240 ж., 81 двор (1995). Дом культуры, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗАНЬ,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Мінск—Дзяржынск. Цэнтр Фаніпальскага с/с. За 13 км на ПнУ ад г. Дзяржынск, 25 км ад Мінска, 0,5 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 200 ж., 71 двор (1996). Бібліятэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯСЕ́ЙКА, Вясея,
рака ў Слуцкім р-не Мінскайвобл., левы прыток Случы (бас. Прыпяці). Даўж. 28,1 км. Пл. вадазбору 307 км². Пачынаецца каля в. Шантароўшчына і цячэ па паўд.-зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прытокі: Сярэдняя Вясейка і Ніжняя Вясейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́НІЧЫ,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПдУ ад Маладзечна, 50 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Уша. 328 ж., 116 двароў (1997). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі.