вёска ў Беларусі, у Лазовіцкім с/с Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобласці. Цэнтр саўгаса. Чыг. раз’езд. За 130 км ад Магілёва, 10 км на ПдУ ад Клімавіч. 494 ж., 212 двароў (1995). Базавая школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ СЛАВЕ́НІ,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр Славенскага с/с і калгаса. За 13 км на ПнУ ад г. Шклоў, 43 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Шклоў. 144 ж., 78 двароў (1996). Дом культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́КТАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 28.12.1953, г. Крычаў Магілёўскайвобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у прэсе, на парт. рабоце. З 1994 сакратар Магілёўскага абл.аддз. СП Беларусі. Друкуецца з 1986. Аўтар кн. прозы «Дзякуй і даруй» (1993), «Трэцяя асоба» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЕНКА,
рака ў Хоцімскім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Беседзь (бас.р. Дняпро). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 102 км². Пачынаецца за 1,1 км на ПнУ ад в. Зелянец. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 7 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́БАЛАЦЦЕ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 72 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Ходасы. 408 ж., 162 двары (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРУДЗЕ́ЧА,
рака ў Глускім р-не Магілёўскайвобл., правы прыток р. Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы. Асн. прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ЧАЎСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1901—14 у мяст. Клічаў Ігуменскага пав. (цяпер г.п. Клічаў Магілёўскайвобл.). Вырабляў бутэлькі, аптэчны, фарфоравы і хім. посуд. У 1901 устаноўлена паравая машына (30 к.с.), у 1903 — паравы кацёл. У 1904—10 працавала. да 135 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦКО́ (Апанас Васілевіч) (н. 31.1.1911, в. Куляшоўка Клімавіцкага р-на Магілёўскайвобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943, сапёр. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы. Вызначыўся ў жн. 1944 — крас. 1945 у баях на тэр. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 20.12.1943),
бел. пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШЧАНСКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1832—64 у в. Лешчанка Краснапольскага р-на Магілёўскайвобл. Вырабляла аконнае шкло. У 1864 мела 2 драўляныя карпусы, 3 свірны, 5 інш. памяшканняў, 3 печы для выплаўкі шкла; працавала 87 чал., выраблена 1500 скрынак шкла.