Дзейнічаў у 1898—1910 пры чыг. ст. Барысаў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Здапамогайспец. машын насычаліся шпалы і драўляныя брусы смоладзягцярным хім. растворам. У 1899 выкарыстоўвалася паравая машына (15 к.с.), у 1910 — паравы рухавік (120 к.с.), працавалі 496 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ,
здабыча некаторых (асобных) кампанентаў цвёрдага рэчыва здапамогай растваральніку. Заснавана на здольнасці гэтага кампанента растварацца ў вадкасці (напр., вадзе, водных растворах кіслот, шчолачах) лепш за інш. кампаненты матэрыялу. Выкарыстоўваецца ў гідраметалургіі, горнай і хім. прам-сці, вытв-сці цукру, дубільных рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́МА-СПЕКТРАСКАПІ́Я,
раздзел ядзернай спектраскапіі, які вывучае энергет. спектры гама-выпрамяненняздапамогайгама-спектрометраў. Метадамі гама-спектраскапіі даследуюць уласцівасці ўзбуджаных станаў атамных ядраў, пераходы паміж ядз. ўзроўнямі энергіі, а таксама гама-выпрамяненне ў выніку радыеактыўнага распаду і ядз. рэакцый. Гл. таксама Спектраскапія.
выдаленне са святлоадчувальнага слоя фатаграфічных матэрыялаў рэшткаў галоіднага серабра, не ўзноўленага ў час праяўлення фатаграфічнага. Садзейнічае працяглай захаванасці фатагр. відарысаў. Ажыццяўляецца здапамогай раствораў (або пасты) рэчываў (найб. пашыраны тыясульфат натрыю), здольных пераўтвараць галоіднае серабро ў водна-растваральныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ХТЭР (галанд. lichter літар. аблягчальнік),
грузавое несамаходнае судна тыпу баржы. Выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў здапамогайбуксірных суднаў, а таксама для беспрычальнай (на рэйдзе) пагрузкі-разгрузкі глыбокасядзячых суднаў, якія не могуць увайсці ў порт або стаць да прычала. Самі Л. перавозяцца ліхтэравозамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КЕЛЬСА З’Я́ВА,
змена паказчыка пераламлення святла ў крышталях, змешчаных у эл. поле, прапарцыянальная напружанасці прыкладзенага поля. Вядзе да ўзнікнення падвойнага праменепераламлення і яго змены. Выкарыстоўваецца ў сістэмах кіравання светлавымі патокамі здапамогайэл. палёў (напр., мадуляцыя святла). Выяўлена ням. фізікам Ф.Покельсам (1894).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАКО́Л,
судна, якое пракладвае шлях іншым суднам у льдах замярзаючых басейнаў і служыць для падтрымання навігацыі. Ламае лёд масай свайго корпуса пры напаўзанні нахіленай насавой ч. на край ільдзіны. Ахова корпуса ад бакавога сціскання забяспечваецца яго спец. формай і павышанай трываласцю, засцярога вінтоў і рулёў — вял. асадкай.
Л. бываюць марскія, у т. л. лінейныя (для далёкіх пераходаў у арктычных морах, даўж. да 150 м, водазмяшчэнне да 23,5 тыс.т), азёрныя і рачныя. Першы ў свеце арктычны Л. «Ермак» пабудаваны ў 1899 пад кіраўніцтвам С.В.Макарава. Найб. магутныя сучасныя Л. — атамныя ледаколы. Ледакольныя флаты маюць Расія, ЗША, Канада, Швецыя, Фінляндыя.
Літ.:
Белкин С.И. Сокрушающие лед. М., 1983;
Безопасность плавания во льдах. М., 1993.
Спосабы разбурэння ледзянога покрыва ледаколам: 1, 2 — здапамогай крэну корпуса; 3, 4 — здапамогай насавой баластнай цыстэрны (у яе перапампоўваецца паліва з кармавой цыстэрны пасля насоўвання носа карабля на лёд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТРЫКАў матэматыцы, правіла вылічэння адлегласці паміж любымі пунктамі (элементамі) зададзенага мноства. Мноства з зададзенай на ім М. наз.метрычнай прасторай. М. з’яўляецца сапраўднай лікавай функцыяй p(a,b) якая задавальняе ўмовы: p(a,b) ≥ 0, пры гэтым p(a,b) = 0 толькі, калі a = b, p(a,b) = p(b,a); p(a,b) + p(b,c) ≥ p(a,c). На адным і тым жа мностве М. можна задаць рознымі спосабамі. Напр., на плоскасці за адлегласць паміж пунктамі a(x1, y1) і b(x2, y2) можна прыняць звычайную эўклідаву адлегласць
,
ці інш. У вектарных прасторах (функцыянальных і каардынатных) М. задаецца нормай, а таксама здапамогай скалярнага здабытку вектараў; у дыферэнцыяльнай геаметрыі — заданнем элемента даўжыні дугі здапамогай дыферэнцыяльнай квадратычнай формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААФІ́ЛІЯ (ад заа... + ...філія),
1) перакрыжаванае апыленне раслін здапамогай жывёл, звычайна насякомых, што жывяцца кветкавым пылком, нектарам, сакаўнымі тканкамі кветкі і інш., іншы раз (пераважна ў тропіках) — птушкамі (калібры) і млекакормячымі.
2) Адна з форм палавой ненармальнасці ў чалавека, пры якой ён атрымлівае задавальненне ад сексуальнага кантакту з жывёлай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНІРО́ЎКА,
дэкаратыўная апрацоўка скульптуры (гал. чынам з танных матэрыялаў — металу, гіпсу і інш.) здапамогай розных хімічных рэчываў з мэтай імітацыі інш. матэрыялу (бронзы, мармуру, медзі, дрэва і інш.). Садзейнічае больш выразнаму выяўленню пластычных форм. Т. наз. таксама прыглушэнне фарбамі белых і інш. плям пры рэстаўрацыі твораў жывапісу і графікі.