старадаўняе бел. свята язычніцкага паходжання, водгалас пакланення мядзведзю. Звязана зтатэмізмам. Спраўлялі ў пач. вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. На К. гатавалі камы (адсюль і назва), сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся любімай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду; пасля сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся збоку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. У 19 ст. К. адзначалі ў сакавіку перад Дабравешчаннем; паступова страціла першапачатковы сэнс і стала традыц. забавай. У канцы 19 ст. знікла з побыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗА́НСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1923 Падпісаны 24.7.1923 на заключным пасяджэнні Лазанскай канферэнцыі 1922—23 прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Японіі, Грэцыі, Румыніі, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з аднаго боку, і Турцыі — з другога. Замяніў Сеўрскі мірны дагавор 1920. Устанавіў сучасныя межы Турцыі (акрамя яе мяжы з Іракам з-за спрэчкі вакол тэрыторыі, прылеглай да г. Масул), адмяніў рэжым капітуляцый, эканам. і паліт. Прывілеі іншаземцаў у краіне, міжнар. фінансавы кантроль над Турцыяй. Замацаваў вынікі Кемалісцкай рэвалюцыі ў Турцыі і грэка-турэцкай вайны 1919—22. Не быў ратыфікаваны Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я ІРЛА́НДЫЯ»
(«Young Ireland»),
палітычная групоўка маладой ірл. інтэлігенцыі ў 1842—48. Узнікла ў межах Асацыяцыі рыпілераў. Выступала за разгортванне руху за незалежнасць Ірландыі і аб’яднанне ўсіх ірландцаў у адзінай незалежнай дзяржаве, задавальненне патрабаванняў ірл. сялян, супраць кампрамісаў зангл.калан. ўладамі, прапагандавала ірл.нац. культуру. Лідэры — Ч.Дафі, Т.Дэвіс, Дж.Ф.Лалар, Дж.Мітчэл і інш.З 1842 выдавала час. «Nation» («Нацыя»). У канцы 1846 «М.І.» пакінулі леварадыкальныя члены, якія стварылі Ірландскую канфедэрацыю. Спыніла дзейнасць у сувязі з паражэннем ірл.нац.-вызв. паўстання 1848 і рэпрэсіямі збоку англічан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЁРСКІ УСПЕ́НСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Міёры Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1907 з цэглы на беразе Мёрскага воз.Манум. 3-нефавы 2-вежавы храм з 5-граннай апсідай, да якой зпаўд.боку далучана сакрысція. Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сіметрыі гал. фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. 3-ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтр. аркатурны шчыт. Нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭВЕНТЫ́ЎНАЯ ВАЙНА́ (франц. préventif ад лац. praevenio апярэджваю, папярэджваю),
вайна, пачатая для апярэджвання праціўніка з прычыны пагрозы нападу з яго боку. Часта пачынаецца і па фальшывай прычыне. Прыкладам такіх войн з’яўляюцца пачатак савецка-фінляндскай вайны 1939—40, 2-й сусв. вайны 1939—45. З 1980-х г. тэрмін П.в. трансфармуецца ў паняцце «прэвентыўны ўдар» і выкарыстоўваецца для дэкларацыі магчымасці нанясення прэвентыўных ракетна-ядз. і інш. удараў па патэнцыяльным агрэсары. У 2-й пал. 20 ст. большасць войн пачыналася з нанясення прэвентыўных удараў. Гл. таксама Маланкавая вайна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРУЭ́Л,
позназімовы сорт яблыні. Атрыманы ў БелНДІ пладаводства скрыжаваннем сартоў Серынка і Уэлсі. На Беларусі ўключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання па ўсёй тэрыторыі.
Дрэва сярэднярослае, з круглаватай кронай сярэдняй гушчыні і паніклымі канцамі галін. Сорт скараспелы, высокаўраджайны, сярэдняўстойлівы да грыбных хвароб, Зімаўстойлівасць недастатковая. Пладаносіць на 4—5-ы год. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 150 г), круглавата-канічнай формы. Скурка светла-зялёная з цёмна-чырв. размытымі палосамі з сонечнага боку. Мякаць зеленаватая, сакавітая, прыемнага кісла-салодкага смаку. Збор пладоў у вер., захоўваюцца да сак.—красавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ТЭО́РЫЯ ДЗЯРЖА́ЎНАГА ІМУНІТЭ́ТУ,
тэорыя, у адпаведнасці з якой дзяржава паводле свайго суверэнітэту карыстаецца імунітэтам пры ажыццяўленні паліт. кіравання. Калі дзяржава ўступае ў маёмасныя і прыраўнаваныя да іх праваадносіны, яна тым самым адмаўляецца ад імунітэту, ставіць сябе ў становішча прыватнай асобы і падпарадкоўваецца звычайнаму камерцыйнаму рэжыму. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй дзяржава, якая ажыццяўляе знешнегандл. здзелкі, можа быць прыцягнута да замежнага суда на агульных падставах у адносінах такіх здзелак; звязаная з імі маёмасць на тых жа падставах можа быць аб’ектам спагнання нават без згоды збоку адпаведнай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЛЁД,
слой шчыльнага лёду, які намярзае на паверхні зямлі і прадметаў з пераахалоджаных кропляў дажджу, туману або імжы. Утвараецца пераважна з наветранага боку пры т-рах паветра ад 0 да -3 °C, зрэдку да -16 °C. Пры галалёдзе можа ўтварацца скарынка лёду таўшчынёй некалькі сантыметраў, што з’яўляецца прычынай траўматызму і трансп. аварый, пашкоджанняў дрэў і азімых пасеваў, абрыву правадоў электраперадач і тэлеф. сувязі. Галалёд — від абледзянення, асабліва небяспечнага для самалётаў. На тэр. Беларусі галалёд бывае ў сярэднім 7—19 сут за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НА,
у бел. цывільным праве дагавор, паводле якога кожны з бакоў абавязваецца перадаць ва ўласнасць другому боку адзін тавар у абмен на другі. Да такога віду дагавора дастасоўваюцца правілы аб куплі-продажу, калі гэта не супярэчыць сутнасці М. і цывільнаму заканадаўству. Пры гэтым кожны з бакоў прызнаецца прадаўцом тавару, які ён абавязваецца перадаць, і пакупніком тавару, які ён абавязваецца прыняць у абмен. Звычайна тавары, якія належаць абмену, мяркуюцца раўнацэннымі. У выпадку іх неадпаведнасці кампенсуецца розніца ў цэнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЙМЁНАЎ Іван Цярэнцьевіч (13.4.1898, с. Старая Сурава Усманскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 1938),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў работ па ракетнай тэхніцы ў СССР. Герой Сац. Працы (1991, пасмяротна). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага (1928). З 1932 нач. Газадынамічнай лабараторыі, у 1933—37 нач. рэактыўнага НДІ. Пад яго кіраўніцтвам ствараліся рэактыўныя снарады на бяздымным пораху (М-8, М-13) для пускавых установак БМ-13 («Кацюша»), авіяц. пускавыя ўстаноўкі. Рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна. Яго імем названы кратэр на адваротным боку Месяца.