Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЯЗО́ЎСКІ (Ігар Мікалаевіч) (н. 1.7.1963, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. спартсмен (скарасны бег на каньках). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1984). Засл. майстар спорту (1985), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1994). Чэмпіён свету (1985, 1986, 1989, 1991—93) і ўладальнік Кубка свету 1992—93 у спрынтарскім мнагабор’і, сярэбраны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых XVII і XV Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м, рэкардсмен свету на дыстанцыі 1500 м, неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен СССР, пераможца Спартакіяды народаў СССР (1986, на 1000 і 1500 м). З 1996 прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁЙЛЕН ДЭ́ЙЛСТРА ((Keulen Deelstra) Ацье) (н. 31.12.1936, г. Грау, Нідэрланды),
галандская спартсменка (канькабежны спорт, скарасны бег на каньках). Прызёр XI зімовых Алімп.гульняў (1972, г. Сапара, Японія): сярэбраны на дыстанцыі 1000 м і бронз. на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1970, 1972—74), бронз. прызёр (1973) на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па спрынтарскім бегу на каньках (1973—74). Чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1972—74), на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м (1973—74). Рэкардсменка свету на дыстанцыі 1500 м (1970) і па суме мнагабор’я (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛО́ВІЧ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 28.7.1961, г. Гродна),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка, вагавая катэгорыя больш за 110 кг). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Беларусі (1992). Скончыў Гродзенскі ун-т (1983). З 1997 трэнер абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і XXV (1992, г. Барселона, Іспанія) Алімп.гульняў. Чэмпіён (1987, г. Острава, Чэхаславакія; 1989, Афіны; 1991, г. Донаўэшынген, Германія; 1994, г. Стамбул, Турцыя) і сярэбраны прызёр (1983, Масква) чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Еўропы (1989—90). Чэмпіён СССР (1983, 1989, 1991—92). 12-разовы рэкардсмен свету (1983—84, 1987, 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ (Марына Вікенцьеўна) (н. 26.6. 1970, г. Смалявічы Мінскай вобл),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Суддзя міжнар. катэгорыі (1991). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры і спорту (1991). З 1994 трэнер-харэограф Рэсп. вучылішча алімп. рэзерву. Абс. чэмпіёнка Алімп.гульняў па маст. гімнастыцы (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету (1987, г. Варна, Балгарыя; сярэбраны прызёр у 1985, г. Вальядалід, Іспанія), Еўропы (1988, Хельсінкі; сярэбраны прызёр у асобных відах практыкаванняў), СССР (1985, 1987—88), IX летняй Спартакіяды народаў СССР (1986) у асобных відах практыкаванняў. Уладальніца Кубка СССР (1985, 1987, 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЕ́ЙКАУ (Аляксандр Анатолевіч) (н. 26.7.1971, г. Магілёў),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1994). Чэмпіён XXV Алімп.гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на каноэ-двойцы. Чэмпіён свету (1987 сярод юніёраў на каноэ-чацвёрцы; 1989, 1994 на каноэ-двойцы; 1997 на каноэ-чацвёрцы). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997 на каноэ-адзіночцы). Чэмпіён СССР на каноэ-двойцы (1989, 1991), СНГ (1992), сярэбраны прызёр (1990). На каноэ-двойцы выступаў у пары з Дз.Даўгалёнкам. З 1999 спартсмен-інструктар нац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НЧЫКАЎ (Аляксей Уладзіміравіч) (30.7.1940, г.п. Ягаднае Магаданскай вобл., Расія — 29.1.1972),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Засл. майстар спорту СССР (1966). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). Сярэбраны прызёр XIX Алімп.гульняў (1968, Мехіка) у камандным першынстве. Чэмпіён свету ў асабістым (1966, Масква; 1967, г. Манрэаль, Канада; 1970, Анкара) і камандным (1967, Манрэаль; 1969, Гавана) першынстве. Сярэбраны (1966, Масква; 1971, Вена) і бронзавы (1962, Буэнас-Айрэс; 1965, Парыж) прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве, сярэбраны (1969) прызёр у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР (1969, 1971) у асабістым першынстве. Лепшы шпажыст свету (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́РМІ ((Nurmi) Паава) (13.6.1897, г. Турку, Фінляндыя — 2.10.1973),
фінскі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Чэмпіён VII, VIII і IX Алімп.гульняў (1920, г. Антверпен, Бельгія — у бегу на 10000 м і ў кросе на 8000 м у асабістым і камандным заліку; 1924, Парыж — у бегу на 1500, 3000 і 5000 м у камандным заліку, у кросе на 10 000 м у асабістым і камандным заліку; 1928, Амстэрдам — у бегу на 10 000 м), сярэбраны прызёр (1920, на дыстанцыі 5000 м; 1928, на дыстанцыях 3000 м з перашкодамі і 5000 м). Устанавіў 22 сусв. рэкорды (1922—31) на розных дыстанцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДКО́ЎСКАЯ (Алена Рыгораўна) (н. 21.4.1973, г. Гомель),
бел. спартсменка (плаванне). Засл. майстар спорту Беларусі (1991). Скончыла Гомельскі ун-т (1994). З 2001 трэнер-выкладчык Гомельскага вучылішча алімп. рэзерву. Чэмпіёнка XXV Алімп.гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на дыстанцыі 100 м брасам; бронз. прызёр у камбінаванай эстафеце 4×100 м. Чэмпіёнка Еўропы (1991, Афіны) на дыстанцыі 100 і 200 м і ў эстафеце; бронз, прызёр (1993, 1994) на дыстанцыі 100 м. Бронз. прызёр Універсіяды (1993, г. Буфала, ЗША) на дыстанцыі 100 м. Чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1991) на дыстанцыях 100 і 200 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМО́ВЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
віды спорту (спарт.гульняў) на каньках, лыжах і рознага тыпу санках, спаборніцтвы па якіх праводзяцца на лёдзе і снезе. Да З.в.с. належаць: біятлон, бобслей, буерны спорт, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжны спорт, санны спорт, фігурнае катанне на каньках, фрыстайл, хакей з мячом, хакей з шайбай.
Існуюць нац. З.в.с.: гонкі на аленевых і сабачых запрэжках, кёрлінг і інш. Вельмі пашыраны мотагонкі на лёдзе. Найб. развіццё З.в.с. атрымалі ў многіх краінах Еўропы, у т. л. на Беларусі, таксама ў Расіі, ЗША, Канадзе, Японіі і інш. Па З.в.с. праводзяцца сусв. і еўрап. чэмпіянаты, першынствы краін. З 1924 арганізуюцца зімовыя алімпійскія гульні.