бел. вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі. Д-ртэхн. н. (1952), праф. (1935). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). У 1944—56 у Бел. лесатэхн. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнал. метадаў разліку аптымальных рэжымаў рэзання драўніны і іх практычным выкарыстанні. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Даведнік па разліку рэжымаў рэзання драўніны» (1962) і «Рэзанне драўніны» (1975, разам з Н.І.Цвятковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЛУ́ЦКІ Аляксандр Пятровіч
(н. 8.12.1929, ст. Талавая Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі і нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1969). Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1953). З 1953 у мед. ін-тах Расіі і Украіны, з 1972 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па праблеме сасудзістай паталогіі галаўнога мозга.
Тв.:
Опухоли шишковидной железы. М., 1962;
Артерио-венозные аневризмы и каротидно-кавернозные соустья. Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЕ́НСКАЯ Ніна Іванаўна
(28.1.1926, С.-Пецярбург — 9.9.1973),
бел. савецкі вучоны ў галіне гісталогіі. Д-рмед.н. (1971). Скончыла Ленінградскі сан.-гігіенічны мед.ін-т (1948). У 1952—56 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це, з 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па эвалюцыйнай марфалогіі лёгкіх, вывучэнні механізма таксічнага дзеяння вокісу вугляроду на арганізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУДА́НАЎ Уладзімір Якаўлевіч
(н. 26.7.1941, в. Варатынь Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галінехарч. машынабудавання. Д-ртэхн. н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1968). З 1977 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і стварэнні энергазберагальнага тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў харч. прам-сці.
Тв.:
Совершенствование конструкций машин и аппаратов пищевых производств. Мн., 1996 (разам з Л.Ф.Глушчанка, В.В.Клімовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫВАЧЭ́ЎСКІ Аляксандр Георгіевіч
(н. 8.4.1940, Мінск),
бел. вучоны ў галінетэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн. н. (1968). Скончыў БПІ (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі тэхнал. праектавання ў машынабудаванні. Распрацаваў метад аўтаматызаванага праектавання штампаў халоднай ліставой штампоўкі. Прэмія прафсаюзаў Беларусі 1990.
Тв.:
Технология листовой штамповки. Киев, 1983 (у сааўт.);
Моделирование и автоматизация конструирования штампов. Мн., 1986 (разам з М.В.Прахваткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЙМАН Аляксандр Абрамавіч
(7.7.1899, г. Казань, Расія — 1.6.1970),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1961), праф. (1963). Скончыў БДУ (1926). З 1926 працаваў урачом у Мінскай вобл. У 1931—38 і з 1946 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па хірургіі валляка, эндакрыннай сістэмы і органаў брушной поласці. Сааўтар кнігі «Актуальныя пытанні вострага апендыцыту» (1969).
Тв.:
Хирургическое лечение и патоморфология зоба. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭСЬ Аркадзь Аляксандравіч
(н. 20.11.1941, в. Жабінцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1986). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні неўрагенных расстройстваў мочаспускання, запаленчых хвароб нырак, прастаты.
Тв.:
Неврогенный мочевой пузырь (разам з М.Я.Саўчанкам, В.А.Мохартам) // Уродинамика. София, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў Валерый Пятровіч
(н. 27.2.1949, в. Лотва Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1996), праф. (1999). Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы ін-т (1971), дзе і працуе. Навук. працы па даследаванні тэхнал. працэсаў зваркі і неразбуральным кантролі зварных злучэнняў.
Тв.:
Расчет намагничивающих устройств для магнитографической дефектоскопии (разам з АМ.Беляговым, АП.Гарышавым) // Дефектоскопия. 1989. № 2;
Технология и оборудование сварки плавлением. Могилев, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЧАНКА Генадзь Уладзіміравіч
(н. 16.6.1941, пас. Яленаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Марыупальскі металург. ін-т (1963). З 1970 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэрмічнай апрацоўцы металаў, гарачатрывалых і каразійнаўстойлівых матэрыялах, металазнаўстве каляровых і высакародных металаў і сплаваў.
Тв.:
Структура и свойства эвтектических композиционных материалов. Мн., 1986 (разам з Л.М.Несцяровічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАПА́ЦЕНКА Фёдар Кузьміч
(2.3.1903, в. Малыя Бялевічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.5.1993),
бел. вучоны ў галіне землеўпарадкавання. Праф. (1961). Скончыў БСГА (1931), у 1939—91 працаваў у ёй. Навук. працы па землеўпарадкаванні, картаграфіі і геадэзіі.
Тв.:
Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов. Горки, 1957;
Проблемы современного землеустройства. Мн., 1977 (у сааўт.).
Крыж і камень на ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій у Курапатах.