расійская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1951). Герой Сац. Працы (1974, 1980). Ганаровы чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1960). Скончыла Ленінградскае маст. вучылішча (1928). З 1928 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава; з 1944 вядучая салістка Вял.т-ра ў Маскве, з 1960 балетмайстар-рэпетытар у ім. Развівала прынцыпы і традыцыі рус. балетнай школы. Мастацтву У. характэрны гармонія ўсіх выразных сродкаў танца з уласцівым спалучэннем жыццёвага і ўмоўнага, псіхал. глыбінёй і лірызмам, паэтычнасцю пластычных ліній: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Дзіяна («Эсмеральда» Ц.Пуні), Папялушка, Кацярына («Папялушка», «Сказ аб каменнай кветцы» Пракоф’ева), Параша, Тао Хоа («Медны коннік», «Чырвоны мак» Р.Гліэра) і інш. Знялася ў маст. фільме «Салістка балета» (1946), у фільмах-канцэртах і фільме-балеце. Яе творчасці прысвечаны дак. фільм «Галіна Уланава» (1963) і тэлефільм «Свет Уланавай» (1981). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950. Ленінская прэмія 1957. Прэмія Г.Паўлавай (1958, Парыж). Прэмія О.Парселі (1988, Мілан).
Літ.:
Львов-Анохин Б.А. Галина Уланова. 2 изд. М., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКРО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галінахарчовай прамысловасці па вырабе цукру. Сыравіна — цукр.буракі і цукровы трыснёг. Найб. развіта Ц.п. на Кубе, у Бразіліі, Францыі, Кітаі, Расіі, на Украіне, у Індыі, Аўстраліі, Мексіцы, ЗША.
На Беларусі першы цукр.з-д пабудаваны ў 1830 у маёнтку Моладава (Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.). У 1860-я г. дзейнічалі 33 цукр. з-ды (найб. Парэцкі, Беліцкі і Іванскі). Не вытрымаўшы канкурэнцыі з цукр. з-дамі Украіны (цукар танней было прывозіць, чым вырабляць), да 1917 яны ўсе спынілі дзейнасць. Галіна пачала адраджацца пасля Вял.Айч. вайны. У 1947 пачаў будавацца Скідзельскі цукровы камбінат, які ў 1951 даў першую прадукцыю. З 1959 працуе Гарадзейскі цукровы камбінат, з 1963 — Жабінкаўскі цукровы завод, Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат. Яны вырабляюць цукар-пясок, цукар-рафінад, лімонную кіслату. У зімовы перыяд (з кастр. па люты) перапрацоўваюць мясц. сыравіну (цукр. буракі), у астатні час — прывазны цукар-сырэц. Адходы вытв-сці цукру (макуха, патака, фільтрацыйныя асадкі) выкарыстоўваюць як кармавыя дабаўкі і ўгнаенне. У 2002 у галіне 4 прадпрыемствы, вытв-сць цукру-пяску склала 654,4 тыс.т, у т. л. з цукр. буракоў 180,3 тыс.т. Экспарт цукру-пяску з Беларусі (2000) склаў 256,3 тыс.т (у Расію і Украіну). Імпарт у Беларусь — 443 тыс.т, у т. л. з Бразіліі — 134,1 тыс.т, Кубы — 212,4, Аргенціны — 29,6 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТГО́ТЫ, візіготы,
германскае племя, зах.галінаготаў. У 2—3 ст. пачалі прасоўвацца ў Прычарнамор’е, адкуль у канцы 4 ст. перайшлі ўсх. граніцу Рым. імперыі, разграмілі армію імператара Валента (гл.Адрыянопальская бітва 378), потым пасяліліся ў Ілірыі. Вестготы на чале з каралём Аларыхам I 24.8.410 захапілі і разрабавалі Рым. У 418 утварылі ў Паўд. Галіі Тулузскае каралеўства — першую варварскую дзяржаву на рым. тэрыторыі (на пач. 6 ст. выцеснены франкамі). У 5 ст. захапілі большую ч. Пірэнейскага п-ва, у 711 дзяржаву вестготаў заваявалі арабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАНТАПСІХАЛО́ГІЯ,
галінагеранталогіі і ўзроставай псіхалогіі, якая выкарыстоўвае агульнапсіхал. сродкі і методыкі для вывучэння асаблівасцей псіхікі і паводзін асоб пажылога і старога ўзросту. Як асобная дысцыпліна пачала складвацца ў 2-й пал. 20 ст. Яе з’яўленне абумоўлена павелічэннем (абсалютным і адносным) колькасці людзей старога ўзросту, праблемамі іх працаздольнасці і жыццёвага ладу. Герантапсіхалогія вывучае ўзаемасувязь агульных псіхал. і псіхафіз. характарыстык пры старэнні, а таксама асобасныя зрухі, што з’яўляюцца ў выніку змены характару дзейнасці і каштоўнасных арыентацый. Мэта герантапсіхалогіі — пошук сродкаў для працягу актыўнага і паўнакроўнага жыцця чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛОТАХРАНАЛО́ГІЯ (ад грэч. glōtta мова + храналогія),
галінапараўнальна-гістарычнага мовазнаўства, якая займаецца выяўленнем хуткасці моўных змен, што служыць падставай для вызначэння часу аддзялення роднасных моў (гл.Роднасць моў) і ступені блізкасці паміж імі. Створана амер. лінгвістам М.Сводэшам у 1948—52. Грунтуецца на дапушчэнні, што ў мовах свету існуе універсальная ч. слоўніка (адлюстроўвае фундаментальныя паняцці), якая прыкладна ў аднолькавым тэмпе змяняецца ў розныя эпохі.
Літ.:
Сводеш М. Лексикостатистическое датирование доисторических этнических контактов: Пер. с англ. // Новое в лингвистике. М., 1960. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́КАГаліна Аляксандраўна (н. 6.12.1960, в. Восава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Дачка А.М.Булыкі. Скончыла хім.ф-тБДУ (1983), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). У 1990—94 у газ. «Культура», з 1994 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1983. У зб-ках вершаў «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994) — рацыяналізм і экспрэсіўнасць, эмац.-эстэтычнае асваенне «непаэтычных» фіз. і хім. з’яў і рэчываў, філасафічнасць, незвычайнасць міфалагічнай і фалькл. сімволікі, шматпланавасць, неадназначнасць сэнсу (вершы пра гісторыю, навуку, культуру, мастацтва, каханне і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ГЕАГРА́ФІЯ,
галінаваеннай навукі, якая вывучае ваенна-паліт., ваенна-эканам., фізіка-геагр. ўмовы і аператыўнае абсталяванне магчымых сухапутных і марскіх тэатраў ваен. дзеянняў (у межах асобных краін, стратэгічных раёнаў, напрамкаў) і іх уплыў на падрыхтоўку і вядзенне вайны і ваен. дзеянняў. Складаецца з ваен. краіназнаўства (сукупнасць эканам., паліт., маральнага і ваен. патэнцыялу) і геаграфіі тэатра ваен. дзеянняў (уплыў фізіка-геагр. наваколля на арганізацыю і падрыхтоўку войска, характар баявых дзеянняў, фіз. адчуванне і баяздольнасць асабовага складу). Выкарыстоўвае метады параўнальна-геагр., матэм. мадэлявання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
галіна псіхалогіі, якая вывучае заканамернасці фарміравання і работы псіхікі чалавека ў працэсе ваеннай службы, асабліва ва ўмовах бою. Як асобная дысцыпліна склалася на пач. 20 ст. Актуальныя праблемы ваеннай псіхалогіі — маральна-псіхал. настрой арміі, псіхал. гатоўнасць ваеннаслужачых, адносіны салдата да сучаснай ваен. тэхнікі і ўзбраення. Разглядае пытанні, звязаныя з фарміраваннем эмацыянальнай стойкасці і валявых якасцей воіна, уплывам умоў бою на псіхіку і псіхалогію воінскага калектыву, выяўленнем здольнасцей чалавека пераадольваць цяжкасці паходна-баявога жыцця, устанаўленнем псіхал. крытэрыяў падбору асабовага складу па родах войск, для спец. заданняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́РЫНА Зінаіда Аляксандраўна (11.10.1909, г. Гродна — 16.4.1959),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі бел.пед. тэхнікум (1927), Ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1933). Настаўнічала ў бел. школе ў сібірскім пас. Медзякова (1927—28). Працавала ў бел.перыяд. друку. У 1948—50 заг. філіяла музея Я.Купалы ў Вязынцы. Друкавалася з 1926. Аўтар зб. вершаў «Веснацвет» (1931), зб. апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рус. мове). Аповесць «Ой, рана на Івана...» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНА́МІКА ПАДЗЕ́МНЫХ ВОД,
галінагідрагеалогіі, якае вывучае рэжым і баланс падземных вод. Грунтуецца на тэорыі фільтрацыі і звязана з гідраўлікай і гідрамеханікай. Засн. ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.франц. вучонымі А.Дарсі і Ж.Дзюпюі (выявілі лінейны закон фільтрацыі), рус. вучоным М.Я.Жукоўскім (распрацаваў тэорыю руху падземных вод) і інш. Метады Д.п.в. выкарыстоўваюцца пры рашэнні задач гідратэхн. буд-ва, вызначэнні руху падземных вод па неаднародных пластах, падпору грунтавых вод, рэгіянальнай дынамікі глыбокіх і ўзаемадзейных ваданосных гарызонтаў, нафта- і газа-гідрадынамікі, ацэнкі эксплуатацыйных запасаў падземных вод і інш.