КУДРА́ЎЦАЎ (Ігар Аляксандравіч) (н. 23.1.1946, г. Уфа, Башкортастан),

бел. вучоны ў галіне механікі грунтоў. Д тэхн. н. (1995), праф. (1996). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1970). З 1977 у Бел. дзярж. ун-це транспарту. Навук. працы па ўплыве хвалевых працэсаў на ўласцівасці грунтоў і дынамічных уздзеянняў на надзейнасць работы буд. канструкцый.

Тв.:

Диффузионная модель процесса виброуплотнения дисперсных грунтов (разам з А.​С.​Алёшыным, А.​І.​Івановым) // Докл. АН России. 1995. Т. 342, № 3.

т. 8, с. 558

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЎДА́НСКІ (Эдуард Ігнатавіч) (н. 13.9.1939, в. Верацеі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д тэхн. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1968). З 1978 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па даследаванні працэсаў раздзялення газавадкасных плыняў, стварэнні новых канструкцый цэнтрабежных апаратаў і сепаратараў для ачышчэння і перапрацоўкі збожжа. Дзярж. прэмія БССР 1976.

Тв.:

Расчет промышленных установок для сушки сыпучих и кусковых материалов. Мн., 1992.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 9, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЙСЕ́ЕНКА (Фёдар Патапавіч) (20.2.1894, в. Кругавец-Калініна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 9.12.1979),

бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д с.-г. н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Бел. ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (1925). У 1939—71 заг. лабараторыі Бел. НДІ лясной гаспадаркі. Навук. працы па лясной таксацыі. Прапанаваў метад таксацыі лесасечнага фонду, склаў сартыментныя табліцы для лясгасаў.

Тв.:

Таблицы для сортиментного учета леса на корню. 4 изд. Мн., 1972.

т. 9, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЯРО́ЎСКІ (Анатоль Сямёнавіч) (17.4.1936, Мінск),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Д с.-г. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1993 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (нам. дырэктара). Навук. працы па меліярац. глебазнаўстве, урадлівасці меліяраваных глеб, лугаводстве. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Справочник по мелиоративной географии. Мн., 1981 (разам з В.​С.​Аношкам);

Система удобрения культурных сенокосов и пастбищ // Применение удобрений в интенсивном земледелии. Мн., 1989.

т. 10, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАДНЯ́ (Уладзімір Іванавіч) (н. 3.3.1933, в. Загаране, цяпер пас. Чырвонае Беразіно Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д тэхн. н. (1986), праф. (1989). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1957). З 1957 у Бел. НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1976 заг. лабараторыі). Навук. працы па тэарэт. асновах і механізацыі тэхнал. працэсаў кормапрыгатавання (здрабнення, дазіравання, змешвання), раздачы кармоў і даення кароў.

Тв.:

Механизация приготовления кормосмесей для крупного рогатого скота. Мн., 1990.

т. 12, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСТО́ЎЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 27.5.1945, г. Карабаш Чэлябінскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д мед. н. (1990), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1969). У 1973—89 і з 2000 (заг. лабараторыі і курса) у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1992 у Бел. цэнтры мед. тэхналогій (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях генет. схільнасці да хвароб, тэорыі здароўя і прафілактыкі, кіравання развіццём аховы здароўя.

Тв.:

Генетика и диагноз. Мн., 1986.

т. 13, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЁНІГСБЕРГ (Якаў Эмануілавіч) (н. 4.8.1939, г. Мазыр Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-імунолаг. Д біял. н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1970 у БелНДІ эксперым. ветэрынарыі, з 1988 у Н.-д. клінічным ін-це радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйнай медыцыне, гігіене, ахове арганізма ад уздзеяння радыяцыі.

Тв.:

Pathway analysis and dose distributioris: Final report. Brussels;

Luxembourg, 1986 (у сааўт.).

т. 8, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРАШНІ́Н (Леанід Рыгоравіч) (н. 20.2.1936, в. Альхоўка Курганскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д тэхн. н. (1976), праф. (1978). Скончыў Чэлябінскі політэхн. ін-т (1959). З 1962 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па хіміка-тэрмічнай апрацоўцы металаў і сплаваў. Прапанаваў металатэрмічны метад атрымання дыфузійных пакрыццяў шматмэтавага прызначэння (зноса-, гарача-, кавітацыйнаўстойлівых і інш.).

Тв.:

Антикоррозионные диффузионные покрытия. Мн., 1981.

т. 4, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЗЗУ́БАЎ (Валянцін Іванавіч) (н. 12.4.1939, г. Жлобін Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д с.-г. н. (1992). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1963). З 1967 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па біятэхніі і заатэхніі гадоўлі свіней, праектаванні свінагадоўчых прадпрыемстваў, праблемах энергазберагальнай і экалагічна чыстай вытв-сці.

Тв.:

Производство свинины на мелких и средних фермах. Мн., 1986 (у сааўт.).

т. 3, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЎТУ́ТА (Галіна Антонаўна) (н. 29.12.1934, г. Самара, Расія),

бел. батанік і цытагенетык. Д біял. н. (1981), праф. (1982). Скончыла Ленінградскі ун-т (1957). З 1966 у Бел. дзярж. пед. ун-це. Навук. працы па анатоміі і марфалогіі раслін, цытагенетыцы пладова-ягадных раслін, методыцы вышэйшай школы.

Тв.:

Новые методы в селекции плодово-ягодных культур. Мн., 1977;

Батаніка: Анатомія і марфалогія раслін. Мн, 1995.

т. 2, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)