дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 галоўнакамандуючы філіпінскай арміяй, з 1899 пам.ваен. міністра. Прыхільнік рашучай барацьбы за незалежнасць, арыштаваў міністраў філіпінскага ўрада, якія схіляліся да кампрамісу з ЗША. Забіты асабістай аховай прэзідэнта Э.Агінальда, які абвінаваціў Л. ў намеры «узурпіраваць уладу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫЛО́ЙЦІ,
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Смаргонь—Свір. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 43 км на Пн ад горада і 45 км ад чыг. ст. Смаргонь, 264 км ад Гродна, 380 ж., 157 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ТНЯ,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 4 км на ПнЗ ад г. Мсціслаў, 99 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы. 514 ж., 202 двары (1999). Мсціслаўскі конны з-д. Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МПА ДЗЁННАГА СВЯТЛА́,
разнавіднасць люмінесцэнтнай лямпы з блакітнаватым (блізкім да дзённага святла) свячэннем. Магутнасць ад 15 да 80 Вт.
Бываюць з правільнай колераперадачай (служаць для асвятлення аб’ектаў, для якіх патрэбна дакладнае ўзнаўленне колерных адценняў) і звычайныя, якія не забяспечваюць правільнай перадачы колеру (выкарыстоўваюцца для агульнага асвятлення). Часта Л.дз.с. няправільна называюць усе віды люмінесцэнтных лямпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІЯ ТЫТУНЁВЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.
З тытунёвыя мануфактуры і 1 ф-ка, якія дзейнічалі ў Магілёве ў 1863—1914. Перапрацоўвалі тытунёвы ліст, які прывозілі з Бесарабіі, Крыма, Каўказа, Саратаўскай губ. Выраблялі махорку, тытунь усіх гатункаў, папяросы, цыгары. Мелі паравыя і вадзяныя рухавікі, чыгунныя станкі і інш. абсталяванне. На прадпрыемствах працавала ад 52 да 88 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ЛАНЦУ́Г,
сукупнасць крыніц магнітнага патоку, ферамагн. цел і асяроддзяў, якія ствараюць і прапускаюць (накіроўваюць, замыкаюць) магн. паток. Бываюць палярызаваныя (магн. паток ствараецца пастаяннымі магнітамі) і нейтральныя (эл. токам), замкнёныя (магн. паток цалкам праходзіць у ферамагн. целах) і з зазорам (напр., паветраным). З’яўляюцца часткай трансфарматараў, эл. машын, прылад, апаратаў і інш.Гл. таксама Магнітаправод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ШЫНА,
вёска ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 96 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Ходасы. 525 ж., 219 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯГУ́НЫ,
вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Паставы — Лынтупы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Паставы, 277 км ад Віцебска. 298 ж., 99 двароў (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Капліца. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Камянец, 47 км ад Брэста, 36 км ад чыг. ст. Жабінка. 391 ж., 160 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́НЫ (ісп. marranos),
яўрэі ў Іспаніі і Партугаліі ў 14—17 ст., якія афіцыйна (у т. л. вымушана) прынялі каталіцтва. Займаліся гандлем, некат. з М. былі на дзярж. службе і нават сярод каталіцкага духавенства. Значная частка М. працягвала тайна выконваць яўр.рэліг. абрады, за што ісп.інквізіцыя падвяргала іх ганенням і пакаранню смерцю.