МЕНО́Н Крышна (3.5.1896, г. Калікут, Індыя — 6.10.1974),
індыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі. У 1929—47 сакратар інд. лігі ў Лондане — мясц. аддзялення Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Вялікабрытаніі. У 1947—52 вярх. камісар (пасол) Індыі ў Вялікабрытаніі. З 1953 чл.інд. парламента. У 1952—62 прадстаўляў Індыю на ген. асамблеях ААН. Разамз Дж.Нэру адзін са стваральнікаў знешнепаліт. курсу Індыі і ініцыятараў палітыкі недалучэння. З 1957 міністр абароны, пасля кіт.-інд.ўзбр. канфлікту 1962 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТАНС (Nathans) Даніэл (н. 30.10.1928, г. Уілмінгтан, ЗША),
амерыканскі вірусолаг. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Дэлавэрскі ун-т (1950). Працаваў ва ун-тах Вашынгтонскім і Дж.Хопкінса ў г. Балтымар. Навук. працы па структуры і функцыі генома віруса. Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме «анкагенны» ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі. Нобелеўская прэмія 1978 (разамз Г.Смітам і В.Арберам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РТРАП (Northrop) Джон Хоўард (5.7.1891, г. Іонкерс, ЗША — 27.5.1987),
амерыканскі біяхімік, адзін з заснавальнікаў прыкладной энзімалогіі. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1949). Скончыў Калумбійскі ун-т (1912). У 1915—62 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў. Працаваў таксама ў Гарвардскім, Калумбійскім, Іельскім, Прынстанскім, Каліфарнійскім ун-тах. Навук. працы па хіміі ферментаў. Вылучыў у крышт. форме ферменты: хіматрыпсін, пепсін і трыпсін, а таксама адзін з вірусаў і дыфтэрыйны антытаксін. Даказаў бялковую прыроду ферментаў. Нобелеўская прэмія 1946 (разамз У.М.Стэнлі і Дж.Б.Самнерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯ́К Мікалай Іванавіч (н. 10.1.1945, г.п. Іўе Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), дзе і працаваў у 1979—91. З 1993 у Мед. цэнтры Мінскага трактарнага з-да (заг. аддзялення). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.
Тв.:
Поляризационные методы исследований в биологии и медицине. Мн., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯШЧУ́К Юрый Міхайлавіч (н. 10.2.1946, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1970). З 1972 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—93 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной фітапаталогіі.
Тв.:
Аб пашкоджанасці асобных форм елкі звычайнай каранёвай губкай (разамз М.І.Фёдаравым) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1978. № 5;
Использование биопрепарата пениофоры гигантской в сосновых насаждениях (з ім жа) // Лесное хозяйство. 1982. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЗІН Неафіт Ермалаевіч (20.1.1902, г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 11.12.1971),
бел. географ, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1961), праф. (1962). Скончыў Камуніст.ун-т (1927), Ін-тчырв. прафесуры (1936). З 1947 у БДУ (прарэктар, заг. кафедры). З 1966 у Мінскім пед. ін-це. Навук. працы па эканам. геаграфіі і гісторыі нар. гаспадаркі, паліт. эканоміі Беларусі.
Тв.:
Города и села Белорусской ССР. Мн., 1959 (разамз В.А.Жучкевічам, А.Я.Малышавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМА́ЧЫК Іван Іванавіч (24.7.1951, в. Валавель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1998). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1974). З 1974 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, прафілактыкі і мерах барацьбы з туберкулёзам с.-г. жывёлы і птушак.
Праяўленне алергічных рэакцый у жывёлы ў залежнасці ад кратнасці ўвядзення туберкуліну і тэрмінаў уліку рэакцый // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1994. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКЛАКО́Ў Уладзімір Іванавіч (н. 20.2.1940, г. Чыта, Расія),
бел. вучоны ў галіне нефралогіі. Д-рмед.н. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). З 1986 у Бел.НДІ кардыялогіі, з 2001 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па лазератэрапіі хранічнай ныркавай недастатковасці, ацэнцы мэтазгоднасці гемадыялізу, дыягностыцы дыябетычнай нефрапатыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ВІЯ, ас-Славія,
адзін з трох асн. цэнтраў дзяржаўнасці ў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст.разамзАртаніяй і Куявіяй. Большасць даследчыкаў лічаць С. паліт. аб’яднанне слав. плямён вакол воз. Ільмень (гл.Славене), а яе сталіцу — г. Салаў (Слава) атаясамліваюць са стараж.Ноўгарадам або яго папярэднікам. Існуе таксама гіпотэза, што С. была адным з цэнтраў першапачатковай Наддняпранскай Русі (Пераяслаў). У некат. раннесярэдневяковых крыніцах С. называюць дзярж. ўтварэнні палабскіх і балт. славян, а таксама Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛАЎ Генадзь Аляксандравіч (н. 20.1.1931, в. Казакі Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-рвет.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1961). З 1967 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах зоагігіенічнай прафілактыкі інвазійных захворванняў с.-г. жывёл (эймерыёзу авечак), аэрастазных хвароб жывёл, вызначэння заган мікраклімату памяшканняў.
Тв.:
Ультрафиолетовое облучение в животноводстве. Мн., 1978 (разамз С.С.Абрамавым);
Профилактика эймериозов сельскохозяйственных животных. Мн., 1986;