ПАХО́МАЎ (Мікалай Ільіч) (17.4.1919, в. Вольшчына Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 29.3.1988),
удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, журналіст, гісторык. Канд.гіст.н. (1954), праф. (1978). Скончыў Усебел. газетную парт. школу (1938), БДУ (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1954). У Вял.Айч. вайну ў жн. 1942 — ліст. 1943 радавы і палітрук разведкі ў партыз. атрадзе Рэчыцкай брыгады, потым рэдактар падп.газ. «Гомельская праўда», на журналісцкай рабоце. З 1948 рэдактар газ. «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». З вер. 1956 сакратар Віцебскага абкома КПБ, у 1968—85 рэктар Мінскай ВПШ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—88.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛАТО́ВІЧ (Валерый Станіслававіч) (н. 15.4.1945, г. Чэрвень Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне нефралогіі. Д-рмед.н. (1986), праф. (2000). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969), з 1971 працаваў у ім. З 1986 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па лячэнні хворых з нырачнай недастатковасцю, дыялізе і трансплантацыі ныркі, уралогіі.
Тв.:
Методы исследований в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, У.Р.Колбам);
Хроническая почечная недостаточность: интеграция и дифференциация лечения. Мн., 1994 (разам з У.І.Саклаковым);
Диагностика болезней почек и мочевых путей (разам з А.С.Чыжам) // Клиническая диагностика: Справ. пособие для семейного врача. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Войкаўскае вадасховішча. У Лагойскім р-не Мінскайвобл., каля зах. ускраіны г.п. Плешчаніцы. Створана на р. Дзвінаса ў 1958. Пл. 2 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 6,3 м, аб’ём вады 5,1 млн.м³, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна выцягнута з ПдУ на ПнЗ. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (ад 1,5 да 3 м). Дно выслана ілам. на мелкаводдзі — пяском. Замярзае ў пач.снеж., лёд (таўшчыня 40—50 см) трымаецца да 2-й пал. сакавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 50 см. Зарастае каля 40% плошчы. Выкарыстоўваецца для рэгулявання рачнога сцёку, адпачынку і спарт. мерапрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́,
рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Мінскайвобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 64 км. Пл. вадазбору 625 км². Пачынаецца на ўсх. схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на ПдУ ад в. Слабада Смалявіцкага р-на, вусце на паўд. ускраіне в. Юшкевічы Барысаўскага р-на. Даліна ў ніжнім цячэнні звілістая, на астатнім працягу прамая, трапецападобная, шыр. 0,8—2 км. Пойма ад в. Трубянок Смалявіцкага р-на да вусця двухбаковая, шыр. 0,2—0,4 км. Рэчышча ад вытоку да в. Яловіца Смалявіцкага р-на каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе. Прымае сцёк з шэрагу меліярацыйных каналаў. На рацэ Смалявіцкае і Жодзінскае вадасховішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́НЯ (Пётр Фёдаравіч) (25.8.1910, в. Баславічы Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 5.6.1987),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1961), праф. (1962). Скончыў БДУ (1931). У 1944—47 нам. дырэктара Мінскага пед. ін-та, з 1948 заг. кафедры Рэсп.парт. школы пры ЦККП(б)Б. З 1950 у БДУ, з 1962 у БПІ (заг. кафедры). З 1975 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялект. матэрыялізму і філас. праблемах прыродазнаўства.
Тв.:
Происхождение сознания и его особенности. Мн., 1959;
Проблемы общения и мышления первобытных людей. Мн., 1961;
Человек и его сознание // Беседы о природе и обществе. 2 изд. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКА́ЗЫ ГРАМА́ДСКАЙ АПЕ́КІ (рус.приказы общественного призрения),
губернскія адм. ўстановы ў Рас. імперыі, створаныя паводле адм. рэформы 1775. Складаліся з 6 засядацеляў (па 2 ад кожнага з трох саслоўных судоў), узначальвалі іх губернатары. Загадвалі ўстановамі, якія ўтрымліваліся за кошт сродкаў урада і дабрачыннасці: шпіталямі, бальніцамі, багадзельнямі, сіроцкімі дамамі і некат. турэмнымі ўстановамі — «работнымі» і «ўціхамірвальнымі» дамамі. П.г.а. скасаваны ў большасці губерняў у выніку земскай рэформы 1864 і гарадской рэформы 1870—75 (функцыі перайшлі да земстваў і губ. праўленняў), але захаваліся ў тых губернях, дзе не ўводзіліся земствы: Архангельскай, Арэнбургскай, Астраханскай, беларускіх (у 1911 земствы ўведзены ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскайгуб.), прыбалт., польскіх і некат. інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУПКО́ (Пупка) Апалінарый Фларыянавіч
(12.11.1893, г.п. Івянец Валожынскага р-на Мінскайвобл. — 18.6.1984),
беларускі самадзейны майстар разьбы па дрэве. У сваёй творчасці працягваў лепшыя традыцыі бел.нар. драўлянай скульптуры. Аўтар работ ка мернага характару на фалькл., літ., гіст., казачныя сюжэты: «Несцерка» (1965), «Жалейка» (1970), «Ганчар» (1972), «Араты», «Мая доля», «Лірнік», «Збянтэжаны Саўка» (усё 1979) і інш. Стварыў партрэты В.Дуніна-Марцінкевіча (1976), А.Пашкевіч (Цёткі, 1977), Ф.Скарыны (1980), эпічныя манум. творы «Маці» (1976), «Летапісец» (1977), «Гусляр», «Сейбіт» (1978) і інш.
Літ.:
Сахута Я. Народны майстар-разьбяр А.Пупко. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІЧ, Вароніцкае балота, Варонічы, Крывая града,
балота нізіннага (60%), вярховага (30%), пераходнага (10%) тыпаў у Слуцкім (6,5 тыс.га), Пухавіцкім (7 тыс.га) і Уздзенскім (2,1 тыс.га) р-нах Мінскайвобл., у вадазборах рэк Пціч і Случ. Асобныя ўчасткі вядомы пад назвамі Рагі, Поўхава, Скрыдлёва. Пл. 15,6 тыс.га. Глыб. торфу да 5,7, сярэдняя 2 м. Запасы торфу каля 42 млн.т. Есць мергель, сапрапель магутнасцю да 1,2 м. Асушана адкрытай асушальнай сеткай 1,2 тыс.га у Слуцкім і 2,9 тыс.га у Пухавіцкім р-нах, дрэнажом — 610 га у Уздзенскім р-не. На асушаных землях вырошчваюць пераважна сеяныя травы, збожжавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТКЕ́ВІЧ (Аляксей Міхайлавіч) (н. 30.3.1931, в. Новы Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскайвобл.),
бел. літаратуразнавец, краязнавец. Канд.філал.н. (1963), праф. (1994). Скончыў БДУ (1954). З 1957 працуе ў Гродзенскім ун-це. Даследуе праблемы сучаснай прозы і паэзіі, творчасць бел. пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага. асветніцкі рух у Беларусі 19—20 ст., асаблівасці культуры Гродзеншчыны і інш. Аўтар манаграфіі «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар» (1981), сааўтар «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст.» (2-е выд. 1998), зб. «Наднёманскія былі» (1968). Культуры Гродзеншчыны прысвечаны кн. «Літаратурная Гродзеншчына: Мясціны. Людзі. Кнігі» (1996), «Людзі культуры з Гродзеншчыны» (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУНО́ВІЧ (Васіль Пятровіч) (н. 27.8.1934, в. Маркава Маладзечанскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў БПІ (1957) і БДУ (1965). З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1971 заг. лабараторыі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні руху вады і дамешкаў у сістэмах вадацёкаў, стварэнні аўтаматызаваных сродкаў вымярэння колькасных і якасных характарыстык вады, па распрацоўцы вымяральных інфарм. і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтапрадуктаправодаў і інш. з выкарыстаннем касм. тэхналогій. Абгрунтаваў адзнакі вышынь сістэм дамбаў для аховы ад затапленняў у басейне р. Прыпяць.
Тв.:
Автоматизация математического моделирования движения воды и примесей в системах водотоков. Л., 1989.