плямёны старажытнай Італіі (адгалінаванне італікаў), якія ў 1-м тыс. да н.э. насялялі сучасную вобл.Лацыо. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі родавымі паселішчамі. Зазналі ўплыў этрускаў. Разамзсабінамізасн. Рым (754—753 да н.э.). У пач. 1-га тыс. да н.э. аб’ядналіся ў Лацінскі саюз на чале зг.Альба-Лонга. Пасля ліквідацыі ў 338 да н.э. Лацінскага саюза і падпарадкавання Рымам большасці абшчын Лацыі Л. атрымалі абмежаваныя грамадз. правы, з 90 да н.э. паўнапраўныя грамадзяне Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫ́НІ (Levi-Montalcini) Рыта (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія),
італа-амерыканскі біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Італьян.Нац.АН. Скончыла Турынскі ун-т (1936). З 1947 у Вашынгтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), адначасова з 1969 у лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разамз С.Коэнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ (Loewi) Ота (3.6.1873, г. Франк фурт-на-Майне, Германія — 25.12.1961). аўстрыйскі фізіёлаг і фармаколаг. Д-р медыцыны (1896). Скончыў Страсбурскі ун-т (1906). У 1909—38 праф. ун-та ў г. Грац (Аўстрыя),
з 1940 праф.мед. каледжа Нью-Йоркскага ун-та. Адзін са стваральнікаў тэорыі хім. перадачы нерв. ўзбуджэння. Устанавіў механізм рэгулявання дзейнасці сэрца з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў — медыятараў. якія ўтвараюцца ў нерв. канцах клеткі — сінапсах. Высветліў ролю ацэтылхаліну ў перадачы нерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 1936 (разамз Г.Дэйлам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЎШЫЦ Іосіф Барысавіч (28.9.1936, Мінск — 28.10.1991),
бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1970 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. аддзела). Навук. працы па эксперым. і клінічнай эндакрыналогіі.
Тв.:
Влияние острых нагрузок фуросемидом и хлористым натрием на уровень ряда гормонов в крови больных ишемической болезнью сердца // Кардиология. 1982. № 3;
Простагландины и атеросклероз (разамз А.Г.Мрочакам, Т.Дз.Цябут) // Патол. физиология и эксперимен. терапия. 1983. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЯН (Lee Yuan) Юань Цзелі(н. 19 11.1936, г. Сіньчжу, Кітай), амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1979). Скончыў Нац. Тайваньскі (1959) і Каліфарнійскі ун-ты (1965), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы. Даследаваў шырокі клас рэакцый з удзелам свабодных атамаў фтору, вадароду, кіслароду, бору і інш., дынаміку элементарных працэсаў дэйтэрыравання, галагеніравання арган. злучэнняў, акіслення шматлікіх рэчываў. Развіў прынцыпова новыя ўяўленні аб механізме хім. рэакцый. Нобелеўская прэмія 1986 (разамз Д.Хершбахам і Дж.Полані).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА Наталля Аляксандраўна (н. 17.3.1946, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыла БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазерных і аптычных сістэм. Распрацавала тэарэт. мадэліраванне працэсу генерацыі лазерных сістэм з запазняльнай адваротнай сувяззю, вызначыла прычыны і ўмовы суіснавання мультыстабільнасці па розных характарыстыках поля выпрамянення, распрацавала метады пераключэння мультыстабільных станаў у розных тыпах лазераў.
Тв.:
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разамз А.М.Самсонам, Л.А.Катомцавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́НДСТРЭ́М Алег Леанідавіч (н. 2.4. 1916, г. Чыта, Расія),
расійскі дырыжор, кампазітар. Засл. арт. Расіі (1973). Нар.арт. Расіі (1984). З 1921 у Харбіне. Скончыў Харбінскі муз. тэхнікум (1935), Вышэйшы тэхн. цэнтр у Шанхаі (1944), Казанскую кансерваторыю (1953). Арганізаваў у Харбіне джаз-аркестр (1934), разамз якім пераехаў у Шанхай (1936), потым у Казань (1947). З 1956 у Маскве, маст. кіраўнік і гал. дырыжор эстр. аркестра Расканцэрта (цяпер Канцэртны аркестр джазавай музыкі). Аўтар джазавых кампазіцый і аранжыровак, песень, музыкі да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЦЕ́Ў Аляксей Ануфрыевіч (28.3.1941, в. Фойна Магілёўскага р-на — 27.11.1998),
бел. вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел.агр.-тэхн. ун-це. Навук. працы па тэорыі і праектаванні с.-г. машын. Распрацаваў асновы тэорыі апрацоўкі глебы плугамі з пераменнай шырынёй захопу.
Тв.:
Обоснование основных параметров унифицированного семейства модульных плугов (разамз А.С.Жылко) // Тракторы и сельхозмашины. 1986. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКУШО́К Яўген Маркелавіч (н. 26.1.1928, Масква),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1972). Сын М.Е.Макушка. Скончыў БПІ (1950). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1992 у БПА. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі металаў ціскам, механіцы дэфармаванага цвёрдага цела. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Механика трения. Мн., 1974;
Массоперенос в процессах трения. Мн., 1978 (разамз Т.В.Каліноўскай, А.У.Белым);
Инженерная теория пластичности. Мн., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ Юрый Канстанцінавіч (н. 12.10.1953, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Сын К.І.Малевіча. Скончыў Цалінаградскі мед.ін-т (1976). З 1980 у Мінскім мед. ін-це (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі.
Тв.:
Внешнее дыхание, газо- и энергообмен при беременности. Мн., 1986 (разамз У.М.Дзямідавым, С.С.Саакянам);
Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).