КУ́ШНЕР (Юрый Захаравіч) (н. 18.4.1936, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1998). Скончыў Гур’еўскі пед.ін-т (1959). З 1981 у Магілёўскім пед. ін-це. Навук.працы па праблемах выхавання і вытв. навучання ў сістэме прафес.-тэхн. адукацыі.
Тв.:
Система воспитательной деятельности мастера производственного обучения профтехучилища. М., 1992;
Мастер и личность учащегося: гуманист. аспект. М., 1994 (у сааўт.);
Воспитательная деятельность мастера производственного обучения профтехучилища: (вопросы теории и практики) Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБКО́ (Пётр Іосіфавіч) (12.7.1929, в. Кухчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951), працуе ў ім (у 1989—96 заг. кафедры). Навук.працы па вегетатыўнай нерв. сістэме, ўплыве неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя на будову нерв. сістэмы і ўнутр. органаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Чревное сплетение и чувствительная иннервация внутренних органов. Мн., 1976;
Физиологическая атрезия. Мн.,1983 (разам з Р.М.Пятровай, А.М.Чайкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ВАЧКІН (Сямён Аляксеевіч) (11.9.1900, Смаленск, Расія —9.6.1960),
савецкі авіяканструктар. Чл.-кар.АНСССР (1958). Ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1943, 1956). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1927). З 1929 працаваў у розных авіяц.КБ, з 1935 гал. канструктар па самалётабудаванні, з 1939 узначаліў КБ. Пад яго кіраўніцтвам створаны самалёты-знішчальнікі Ла-5, -7, -9, -11, -15, -176, -190, -200, ЛаГГ-1, -3 (разам з В.П.Гарбуновым і М.І.Гудковым) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДУ́ЦЬКА (Мікалай Іосіфавіч) (н. 25.9.1936, в. Іванічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1974), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1967). З 1974 у Бел.эканам. ун-це. Навук.працы па праблемах бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу ў прамысловасці і на прадпрыемствах малога бізнесу.
Тв.:
Учет основных средств и нематериальных активов. Мн., 1993;
Учет, контроль и анализ материальных ресурсов. Мн., 1997;
Учет, контроль и анализ денежных средств, расчетных и кредитных операций. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЖЭ́ЧНІКАЎ (Яўген Барысавіч) (н. 9.7.1932, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання і апрацоўкі матэрыялаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1955). У 1968—69 нам.гал. рэдактара Бел.Сав. Энцыклапедыі, з 1969 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па тэорыі і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў ціскам, распрацоўцы канструкцый тэхнал. абсталявання.
Тв.:
Самоходные погрузчики. М., 1963 (разам з Я.А.Волчакам, М Д.Бернштэйнам);
Новые материалы в технике. Мн., 1971 (разам з Я.І.Бельскім, А.М.Дзмітровічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛІ́НІ (Уладзімір Альбертавіч) (н. 18.9.1947, г. Медычына, Італія),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970), Балонскі ун-т (1978, Італія). З 1979 у Віцебскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Навук.працы па кардыялогіі, функцыян. дыягностыцы, матэм. мадэліраванні.
Тв.:
О факторах, определяющих формирование реографической кривой (разам з АА.Навуменкам, С.М.Собалевым) // Физиология человека. 1987. Т. 13, № 6;
Влияние механических свойств аорты на точность определения сердечного выброса реографическим методом // Кардиология. 1990. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ (Антаніна Лаўрэнцьеўна) (н. 15.1.1929, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1972). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1951). З 1961 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1973—91 заг. кафедры), з 1992 у Мінскім наркалагічным дыспансеры. Навук.працы па патагенезе, дыягностыцы і лячэнні рассеянага склерозу, першапачатковых энцэфаламіэлітаў, полірадыкуланеўрытаў; класіфікацыі, прафілактыцы і лячэнні неўралагічных ускладненняў сіндрому алкагольнай залежнасці.
Тв.:
Рассеянный склероз. М., 1976 (разам з Д.А.Маркавым);
Невропатология: Справ. пособие. Мн., 1996 (разам з В.У.Казаковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЬ (Сямён Сцяпанавіч) (н. 25.7.1934, в. Казьяны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1958). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па стварэнні новай тэхнікі для механізацыі працаёмкіх працэсаў ляснога комплексу. Распрацаваў тэарэт. асновы праектавання загрузачных і пакетафармавальных машын малой энергаёмістасці.
Тв.:
Теоретические основы исследования процессов формирования пакетов круглых лесоматериалов // Технология и оборудование заготовки и переработки древесины. Мн., 1988. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫ́НІ ((Levi-Montalcini) Рыта) (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія),
італа-амерыканскі біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Італьян.Нац.АН. Скончыла Турынскі ун-т (1936). З 1947 у Вашынгтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), адначасова з 1969 у лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 дырэктар). Навук.працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з С.Коэнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШ (Уладзімір Піліпавіч) (22.3. 1908, в. Падлессе Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 14.8.1975),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў БСГА (1929). З 1938 нам. дырэктара, у 1944—68 рэктар, адначасова з 1933 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук.працы па вывучэнні хім. саставу і пажыўнасці кармоў, мікраэлементным жыўленні с.-г. жывёлы.
Тв.:
Состав и питательность кормов Белоруссии. Мн., 1962 (у сааўт.);
Аминокислотный состав протеина кормов. Мн., 1971 (у сааўт).