ГРУ́ЗДЗЕЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 18.7.1940, г. Кемерава, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Томскі ін-т радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі (1963). З 1993 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па плазменнай эмісійнай электроніцы, даследаванні газавых разрадаў. Распрацаваў электронна-прамянёвыя тэхнал. прылады з плазменнымі эмітэрамі. Дзярж. прэмія Расіі 1988.
Тв.:
Эволюция вторичной плазмы в ускоряющем промежутке плазменных источников электронов при повышенном давлении (разамз В.Г.Залескім) // Журн. техн. физики. 1996. Т. 66, вып. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГНЕР Ягор Ягоравіч (9.12.1849, г. Казань, Расія — 27.11.1903),
рускі хімік-арганік. Праф. (1882). Скончыў Казанскі ун-т (1874). З 1875 у Пецярбургскім, з 1886 у Варшаўскім ун-тах. Навук. працы па арган. сінтэзе. Адкрыў спосаб атрымання другасных спіртоў уздзеяннем на карбанільныя злучэнні цынку (1875, разамз А.М.Зайцавым), рэакцыю акіслення этыленавых злучэнняў (цыклаалефінаў, тэрпенаў, стэроідаў) 1%-ным растворам перманганату калію (1888, рэакцыя Вагнера), камфенавую перагрупоўку першага роду (1899, перагрупоўка Вагнера — Меервейна).
Літ.:
Старосельский П.И., Никулина Е.П. Е.Е. Вагнер, 1849—1903. М., 1977.
дзеяч ірл.нац.-вызв. руху, журналіст. У 1899 заснаваў газ. «The United Irishman» («Аб’яднаныя ірландцы»), у якой прапагандаваў ідэю незалежнасці Ірландыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў паліт. руху Шын фейн. У 1914—20 неаднаразова быў арыштаваны брыт. ўладамі. З 1919 чл. нелегальнага ірл. парламента (Дойла). У 1919—21 кіраўнік урада самаабвешчанай Ірл. рэспублікі, разамз М.Колінзам падпісаў кампрамісны англа-ірландскі дагавор 1921. Са студз. 1922 прэм’ер-міністр Ірл. дамініёна, т.зв.Ірл. свабоднай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НІКАЎ Сцяпан Рыгоравіч (27.7.1922, в. Акцябр Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 10.5.1983),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1973), праф. (1974). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1955). З 1951 у Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР, з 1955 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Працы па бухгалтарскім уліку, рэвізіі і эканам. аналізе ў сельскай гаспадарцы: «Асновы бухгалтарскага ўліку» (2-е выд., 1970, разамз М.У.Дэмбінскім), «Аналіз прыбытку і ўзроўню рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» (1979) і інш.
амерыканскі фізік. Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы. Чл.Нац.АН (1947). Скончыў Чыкагскі ун-т (1932). З 1936 у Каліфарнійскім ун-це (з 1945 праф.), у 1954—59 і 1976—78 нам. дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (г. Берклі). Навук. працы па ат. ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, паскаральнай тэхніцы і радыёлакацыі. Адкрыў новы від радыеактыўнага ператварэння — электронны захоп (1938), пабудаваў першую пузырковую камеру, адкрыў (разамзінш.) многія рэзанансы. Нобелеўская прэмія 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬДЭКО́П Юрый Артуравіч (17.11.1918, в. Палякі Варнавінскага р-на Ніжагародскай вобл. — 31.12.1992),
бел. вучоны ў галіне арган. хіміі. Чл.-кар.АНБССР (1969), д-рхім.н. (1956), праф. (1959). Скончыў Горкаўскі ун-т (1941). З 1956 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па сінтэзе металаарган., полігалагенарган. злучэнняў, элементаарган. пераксідаў, вывучэнні механізмаў рэакцый іх пераўтварэнняў.
Тв.:
Введение в элементоорганическую химию. Мн., 1973 (разамз М.А.Маерам);
Синтез металлоорганических соединений декарбоксилированием ацилатов металлов. Мн., 1976 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЕ́ЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (4.10.1904, г. Пагара Бранскай вобл. — 18.12.1983),
вучоны ў галіне арган. хіміі. Д-рхім.н., праф. (1965). Скончыў Ін-т тонкай хім. тэхналогіі ў Маскве (1930). З 1943 у авіяцыйным, з 1959 у індустрыяльным ін-тах г. Куйбышаў. У 1966—74 у БДУ. Даследаваў састаў сланцаў, вугалю, распрацоўваў тэхналогіі пірагенных працэсаў паліва, атрымання араматычных злучэнняў, вывучаў ізамерызацыю алканаў і цыклаалканаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІШЧУ́К Аляксандр Рыгоравіч (н. 10.8.1934, г. Томск, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. Вучылішча (1956), дзе працаваў. З 1989 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў геам. тэорыю ўзгаднення, на падставе якой вырашаны шэраг задач праектавання радыётэхн. канструкцый і сістэм з аптымальнымі энергет. характарыстыкамі ў рознай паласе частот.
Тв.:
Радиоприемные устройства РЭС. Мн., 1984 (разамз Р.П.Чугуновым);
Радиоприемные устройства радиоэлектронной техники. М., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РБЕР (Arber) Вернер (н. 3.6.1929, г. Грэнхен, Швейцарыя),
швейцарскі генетык. Скончыў політэхн. школу ў Цюрыху. З 1953 у Жэнеўскім ун-це. Праф. Базельскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному. Сфармуляваў прынцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. Адкрыў (1962) новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1978 (разамз Д.Натансам і Г.Смітам).
Літ.:
Лауреаты Нобелевской премии 1978 г. // Природа. 1979. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШКІ́РАЎ Леанід Андрэевіч (н. 24.12.1930, г. Рыльск Курскай вобл., Расія),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1987). Скончыў Варонежскі ун-т (1954). З 1959 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1985 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. даследаванні па вывучэнні магнітных уласцівасцяў, механізма і кінетыкі цвердафазных рэакцый у сістэмах аксідаў металаў і стварэнні на іх аснове матэрыялаў для электроннай тэхнікі (ферытаў, звышправаднікоў, сегнетаэлектрыкаў).
Тв.:
Механизм и кинетика образования ферритов. Мн., 1988 (разамз У.У.Паньковым).