ФОРД (Ford) Генры (30.7.1863, г. Дырбарн, ЗША — 7.4.1947),

амерыканскі вынаходнік і прамысловец, адзін з заснавальнікаў аўтамаб. прам-сці ЗША. У 1892—93 стварыў першы аўтамабіль з 4-тактным рухавіком (марка «Форд»), у 1903 заснаваў аўтамаб. кампанію «Форд мотар» (адна з найбуйнейшых у свеце). На сваіх з-дах шырока ўкараніў сістэму паточна-масавай вытв-сці (фардызм). Свае ўяўленні аб арганізацыі працы і вытв-сці выклаў у творах «Маё жыццё і праца» (1922), «Сёння і заўтра» (1926), «Рух наперад» (1930).

Тв.:

Рус. пер. — Моя жизнь, мои достижения. Сегодня и завтра. Мн., 2003.

т. 16, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІМАФЕ́ЕЎ Іван (?—1631),

расійскі гісторык і дзярж. дзеяч. У пач. 17 ст. дзяк у шэрагу маскоўскіх прыказаў, з 1607 у Вял. Ноўгарадзе, Астрахані, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе. Аўтар «Летапісу», у якім ёсць карысныя звесткі па гісторыі Расіі 2-й пал. 16 — пач. 17 ст.: аб праўленнях Івана IV, Фёдара Іванавіча, Барыса Гадунова, Ілжэдзмітрыя I, Смуце, якую лічыў вынікам парушэння спрадвечнага сац. і паліт. ўладкавання грамадства.

Тв.:

Временник. М.; Л., 1951.

Літ.:

Корецкий В.И. Новые материалы о дьяке Иване Тимофееве, историке и публицисте XVII в. // Археографический ежегодник за 1974 г. М., 1975.

т. 17, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫ́ПКІН Барыс Навумавіч (12.9.1896, Мінск — 3.3.1961),

бел. артапед-траўматолаг. Д-р мед. н. (1936), праф. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1930 у Бел. ін-це фізіятрыі, артапедыі і неўралогіі. З 1941 у эвакашпіталях г. Уфа. З 1945 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі (нам. дырэктара), адначасова (1950—54) у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні хвароб і пашкоджанняў касцей, касцявых пухлін.

Тв.:

Вучэнне аб скрыўленнях хрыбетніка (скаліёзы, кіфозы, лардозы). Мн., 1932;

Клиника, диагностика и лечение костных опухолей. Мн., 1961 (у сааўт.).

т. 17, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭТЫЯЛО́ГІЯ (ад грэч. aitia прычына + ...логія),

вучэнне аб прычынах і ўмовах узнікнення і развіцця хвароб. Сярод прычын вылучаюць фактары фіз. (напр., мех. ўздзеянні, эл. ток, выпрамяненні), хім. (напр., яды прамысловыя, лек. сродкі), біял. (напр., бактэрыі, вірусы) і псіхічныя (напр., адмоўныя эмоцыі); таксама дэфіцыт прадуктаў харчавання, вітамінаў, мікраэлементаў і інш. Узнікненне хвароб пры ўздзеянні прычынных фактараў залежыць ад зыходнага функцыян. стану арганізма, палавой прыналежнасці, узросту і інш. Для асобных груп захворванняў (напр., анкалагічных) характэрна поліэтыялагічнасць (шматпрычыннасць), для некат. — прычыны невядомы.

І.​М.​Семяненя.

т. 18, кн. 1, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮРЫСДЫ́КЦЫЯ (лац. jurisdictio судаводства ад jus права + dictio абвяшчэнне),

устаноўленая законам або інш. нарматыўным актам сукупнасць паўнамоцтваў адпаведных дзярж. органаў вырашаць прававыя спрэчкі і справы аб правапарушэннях; права ацэньваць дзеянні асобы або інш. суб’екта права з пункту гледжання іх правамернасці і прымаць юрыд. санкцыі да правапарушальнікаў. Ю. вызначаецца ў залежнасці ад віду і характару спраў, што вырашаюцца (злачынствы, праступкі, маёмасныя спрэчкі і г.д.), тэрытарыяльнай іх прыналежнасці, ад асоб, якія бяруць у іх удзел. Пад Ю. разумеецца таксама сфера адносін, на якія пашыраюцца паўнамоцтвы.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 18, кн. 1, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРАСНЕ́ВІЧ Віктар Вячаслававіч (н. 23.3.1971, г. Узда Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1993). З 1993 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу закону нуля-адзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў. Атрымаў дакладныя вынікі аб набліжэннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі, а таксама для дыяфантавых набліжэнняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.

Тв.:

Аналог теоремы Хинчина—Грошева для кривых в R″ // Дакл. Нац. АН Беларусі. 2000. Т. 44, № 3.

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУСВЕ́ТНАЯ КАМПА́НІЯ ЗА ЗАБАРО́НУ СУПРАЦЬПЯХО́ТНЫХ МІН (International campaign to Ban Landmines),

грамадская арг-цыя, якая змагаецца за міжнар. забарону вытв-сці і выкарыстання супрацьпяхотных мін. Створана ў 1992. Каардынатар (кіраўнік) — амерыканка Дж.​Уільямс. Аб’ядноўвае больш за 1 тыс. гуманітарных груп з больш як 50 краін. Вынікам іх дзейнасці стаў міжнар. Дагавор аб забароне выкарыстання, вытв-сці, захоўвання і распаўсюджвання супрацьпяхотных мін, які да снежня 2003 падпісала 141 дзяржава; у лют. 2004 да дагавора далучылася Беларусь. Нобелеўская прэмія міру 1997.

В.​У.​Адзярыха.

т. 18, кн. 1, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дэкрэт аб міры 2/435; 3/256, 585; 4/286, 358, 359; 5/346; 6/314; 7/256; 8/405; 9/104; 10/311

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дагавор аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў яго нетрах ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння 1971 9/69

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі (аб утварэнні БССР) 3/587; 4/357; 5/37, 322; 6/616; 11/186, 208; 12/141, 199

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)