ГЛА́ДЫШАЎ (Міхаіл Ціханавіч) (н. 10.1.1938, с. Стара-Сяславіна Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1974 у Новасібірскім ун-це, з 1988 у Бел. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук.працы па механіцы вадкасцей і матэм. мадэліраванні адкрытых і напорных патокаў. Распрацаваў тэарэт. асновы нелінейнай выліч. гідраўлікі.
Тв.:
Численное моделирование неустановившихся течений в открытых руслах // Водные ресурсы. 1981. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДЭ́НКА (Уладзімір Кузьміч) (н. 12.11.1922, с. Каршачына Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне конегадоўлі. Д-рс.-г.н. (1979), праф. (1990). Скончыў БСГА (1951), дзе і працаваў да 1986, потым у Маскоўскай дзярж. акадэміі вет. медыцыны і біятэхналогіі імя К.І.Скрабіна. Навук.працы па даследаванні эвалюцыі, гісторыі, гасп.-біял. асаблівасці абарыгенных коней, распрацоўцы эфектыўных метадаў селекцыі і выкарыстання, захавання генафонду коней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НКА (Канстанцін Дзмітрыевіч) (5.7.1867, с. Копцева Смаленскай вобл., Расія — 2.11.1927),
расійскі глебазнавец, адзін з заснавальнікаў айч. глебазнаўства. Акад.АНСССР (1927). Вучань і супрацоўнік В.В.Дакучаева. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1889). У 1908—14 кіраваў глебава-геагр. экспедыцыямі Перасяленчага ўпраўлення ў Сібіры на Д. Усходзе, у Казахстане і Сярэдняй Азіі. Працы па занальнасці глебавага покрыва, генезісе і класіфікацыі глеб. Склаў першую глебавую карту свету (1926). Арганізатар і першы дырэктар Глебавага ін-та імя Дакучаева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАР (Генадзь Антонавіч) (н. 13.4.1938, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1944). Скончыў Карагандзінскі політэхн.ін-т (1960). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук.працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.
Тв.:
Исследование статики и динамики решетки при фазовых переходах в сплавах MnAs1-xPx // Системы особых температурных точек твердых тел. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛДСТАЙН ((Goldstein) Джозеф Леанард) (н. 18.4.1940, г. Самтэр, ЗША),
амерыканскі генетык. Д-р медыцыны (1966), праф. медыцыны і генетыкі (1977). Скончыў ун-т Вашынгтона і Лі ў г. Лексінгтан (штат Віргінія, 1962). Працаваў у Бостане, Сіэтле, з 1972 у паўд.-зах.мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук.працы па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме жывёл і чалавека, прафілактыцы і лячэнні атэрасклерозу. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з М.С.Браўнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЕР (Барыс Эмануілавіч) (н. 10.10.1926, Мінск),
бел. хімік. Д-ртэхн.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Іванаўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1948). З 1984 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук.працы па фізіка-хіміі палімераў, хім. тэхналогіі валакністых матэрыялаў. Распрацаваў новы метад хім. мадыфікацыі валакністых матэрыялаў з выкарыстаннем рэакцыі рэкамбінацыйнага далучэння, метады атрымання кампазітных энтэрасарбентаў, хемасарбентаў для магіторынгу маніторынгу прыродных вод.
Тв.:
Бактериальные полиэфиры: Синтез, свойства, применение // Успехи химии. 1996. Т. 65. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬБЕРГ (Самуіл Іосіфавіч) (27.10.1898, г. Дубна Ровенскай вобл., Украіна — 28.1.1992),
бел. мікрабіёлаг. Д-рмед.н. (1956), праф. (1959). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1924). З 1924 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1934 працаваў у Маскве, Бішкеку. З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук.працы па туберкулёзе, воспе, ранавых інфекцыях, удасканаленні процітуберкулёзнай вакцынацыі з дапамогай вакцыны БЦЖ.
Тв.:
БЦЖ в профилактике туберкулеза. Фрунзе. 1970 (разам з Я.А.Фінкелем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБС ((Gibbs) Джэймс) (23.12.1682, г. Абердзін, Вялікабрытанія — 5.8.1754),
англійскі архітэктар і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Галандыі, у 1700—09 — у Італіі ў К.Фантана. Супрацоўнічаў з К.Рэнам. Яго пабудовы ў стылі класіцызму вызначаюцца прастатой і адзінствам кампазіцыі, вытанчанасцю дэталей: цэрквы Сент-Мэры-ле-Стрэнд (1714—17) і Сент-Марцін-ін-зе-Філдс (1722—26) у Лондане; парадна-велічны будынак б-кі Рэдкліфа (1737—49) у Оксфардзе і інш. Аўтар працы «Кніга пра архітэктуру» (1728).
дацкі мовазнавец. Праф. Капенгагенскага ун-та (з 1937). У 1931 разам з В.Брэндалем заснаваў Капенгагенскі лінгвістычны гурток (гл. ў арт.Структурная лінгвістыка), які ўзначальваў да 1965. Рэдактар час. «Acta Linguistica» («Лінгвістычныя справы»). Разам з Х.Ё.Ульдалем распрацаваў арыгінальную лінгвістычную тэорыю — гласематыку («Пралегомены да тэорыі мовы», 1943); прапанаваў агульную тэорыю склону («Катэгорыя склону. Даследаванне па агульнай граматыцы», 1935). Аўтар працы «Мова» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́РКІН (Уладзімір Васілевіч) (н. 1.1.1931, в. Любавічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рбіял.н. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). У 1960—90 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1981 заг. лабараторыі). Навук.працы па арганізацыі і тэхналогіі ўзнаўлення буйн. раг. жывёлы, імуналагічных праблемах узнаўлення ў жывёлагадоўлі, штучным асемяненні.
Тв.:
Воспроизводство // Справочник по скотоводству. Мн., 1984;
Организация воспроизводства сельскохозяйственных животных. Мн., 1985 (разам з В.С.Антанюком, Л.Г.Бязлюднікавым).