СВІРЫ́ДАВІЧЫ,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 55 км ад Гомеля. 429 ж., 171 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 14, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́НКАЎ,

ручай у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Бабруйка (бас. р. Дняпро). Даўж. 21,6 км. Пачынаецца на паўн.-зах. ускраіне г. Бабруйск, вусце за 500 м на У ад в. Зацішша. Рэчышча перад вусцем на працягу 7,7 км каналізаванае.

т. 14, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПРА́ЎНАСЦЬ у тэхніцы,

уласцівасць і стан тэхн. вырабу, пры якім яго асноўныя (рабочыя) і другасныя параметры (работаздольнасць дадатковых прыстасаванняў, якія забяспечваюць зручнасць эксплуатацыі, знешні выгляд і інш.) адпавядаюць тэхн. патрабаванням. Спраўны выраб не мае адказаў рэзервовых вузлоў і агрэгатаў. Гл. таксама Работаздольнасць.

т. 15, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУПА́РСКАЯ СМАЛАКУ́РНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала з 1871 ва ўрочышчы Супар каля в. Небытаў Рэчыцкага пав. (цяпер в. Небытаў у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл.) Мела 4 паравыя катлы. У 1875 працавала 136 рабочых, выраблена 5,6 тыс. вёдраў смалы, 1,2 тыс. пудоў драўнянага вугалю.

т. 15, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУХАЦВЕ́ТЫ, бяссмертнікі, імартэлі,

расліны некалькіх родаў — цмену, акраклініуму (Acroclinium), амобіуму (Ammobium), сухацвету (Xeranthemum) і інш. сям. складанакветных.

Кветкавыя кошыкі ў С. маюць абгортку з яркаафарбаваных скурыстых або плевачных лісточкаў, якія не мяняюць колеру і формы пры высыханні. Выкарыстоўваюцца на зімовыя букеты, вянкі, гірлянды.

т. 15, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЦІ́РТА,

маса саломы ці сена, шчыльна складзеная для захоўвання пад адкрытым небам. У С. складаюць добра высушаную сыравіну з вільготнасцю не больш за 15—17%. Закладваюць С. паблізу месцаў зімовак с.-г. жывёлы, на пляцоўках з цвёрдым пакрыццём, вакол пракопваюць канаўкі для вадасцёку.

т. 15, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРО́ЙЦА,

вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бярозаўка. Цэнтр Старасельскага с/с і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Шклоў, 45 км ад Магілёва. 111 ж., 49 двароў (2002). Пач. школа.

т. 15, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАЭТО́Н,

назва гіпатэтычнай планеты Сонечнай сістэмы, якая быццам бы распалася на роі малых планет (астэроідаў). Прыхільнікі гіпотэзы лічылі, што Ф. па масе быў не меншы за Марс і абарачаўся вакол Сонца на адлегласці 2,8 а.а. (паміж Марсам і Юпітэрам) амаль па кругавой арбіце.

т. 16, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЗІ́ЧНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,

прыўнясенне ў навакольнае асяроддзе не характэрных для яго фіз. агентаў і ўздзеянняў. Выяўляецца адхіленнем тэмпературных, хвалевых, радыяцыйных і інш. фіз. уласцівасцей навакольнага асяроддзя ад прыроднага ўзроўню. Асн. віды Ф.з.: радыеактыўнае забруджванне, светлавое забруджванне, тэрмічнае забруджванне, шумавое забруджванне, электрамагнітнае забруджванне і інш.

т. 16, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЙНА,

вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на Пд ад горада і 24 км ад чыг. ст. Пінск, 185 км ад Брэста. 465 ж., 179 двароў (2003). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 17, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)