ДО́ГМА (ад грэч. dogma меркаванне, рашэнне, вучэнне),
палажэнне, якое прымаецца на веру як бясспрэчная ісціна. Характэрная рыса Д. — сляпая вера ў аўтарытэты, абарона застарэлых, памылковых або недаказаных палажэнняў. У ант. л-ры тэрмін «Д.» абазначаў агульнавядомае палажэнне, якое з’яўлялася бясспрэчнай ісцінай; такую ж назву мелі некат. дзярж. ўказы і пастановы. У стараж.-грэч. філасофіі дагматыкамі называлі філосафаў, якія ў процілегласць скептыкам сцвярджалі што-небудзь станоўчае. Аснову любых рэлігій складаюць догматы рэлігійныя, што прымаюцца на веру і абавязковыя для ўсіх. У галіне навукі Д. набываюць нязменныя формы, застарэлыя палажэнні, якія прымаюцца без уліку гіст. умоў, абараняюцца кансерватыўна мыслячымі вучонымі. Дагматычнае мысленне перашкаджае развіццю навукі, скоўвае творчасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Іосіф Рыгоравіч) (н. 26.3.1929, г. Курган, Расія),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1978). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1951). З 1952 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні пераўтварэнняў хім. энергіі паліва ў электрычную (тэорыя сітаватых электродаў з вадкім палівам, прынцыпы і ўмовы самарэгулявання работы эл.-хім. генератараў энергіі і інш.). Удзельнічаў у стварэнні першых у СССР паліўных элементаў для касм. апаратаў.
Тв.:
Кристаллический триод и его применение. Мн., 1957 (разам з М.М.Сімкіным);
Жидкостные пористые электроды. Мн., 1974 (разам з Ю.М.Вальфковічам, У.С.Багоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ (Анатоль Дзмітрыевіч) (н. 22.6.1928, ст. Жыжыца Велікалуцкай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1979), праф. (1980). Скончыў БДУ (1952). З 1954—64 выкладаў у БДУ, з 1973 заг. кафедры ў Рэсп. ін-це вышэйшай школы пры БДУ (з перапынкамі; у 1968—72, 1982—88 у Сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, Вене). Кіраўнік Цэнтра па інфармацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека і грамадз. адукацыі Рэсп. ін-та вышэйшай школы пры БДУ. Аўтар прац па праблемах сацыяльнай філасофіі і паліталогіі. Прэзідэнт Бел. асацыяцыі палітолагаў, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі садзеяння ААН.
Тв.:
Общество и личность. Мн., 1963;
Социальная политика США: классовая сущность, проблемы, противоречия. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Яўген Адамавіч) (н. 4.1.1935, в. Бабін Лес Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963), дзе і працаваў. З 1980 у Бел.дзярж.навук.-вытв. канцэрне парашковай металургіі (з 1993 ген. дырэктар). Навук. працы па тэхналогіі матэрыялаў на аснове метал. парашкоў. Распрацаваў тэорыю і тэхналогію пластычнага дэфармавання сітаватых парашковых матэрыялаў для вырабу высокатрывалых і высокадакладных дэталей; актываванага спякання парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1987.
Тв.:
Объемная штамповка порошковых материалов. Мн., 1993 (у сааўт.);
Теория уплотнения порошковых материалов при нелинейно-вязком деформировании (разам з В.М.Гарохавым) // Порошковая металлургия. Мн., 1995. № 18.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Алег Георгіевіч) (1.5.1930, г. Полацк, Віцебскай вобл. — 1.4.1986),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955), дзе працаваў з 1960. З 1971 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па зменах у печані ад ачаговай пнеўманіі, механізмах развіцця сардэчнай недастатковасці, ішэмічнай хваробы, дзеянні вітамінаў на мышцу сэрца ў хворых з недастатковасцю кровазвароту, распрацоўцы бязлекавых метадаў прафілактыкі ішэмічнай хваробы сэрца і артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Тв.:
Патогенез, клиника и лечение хронической недостаточности кровообращения. Мн., 1974;
Ишемическая болезнь сердца: ранняя диагностика и безлекарственная профилактика в поликлинических условиях. Мн., 1986 (разам з Н.М.Федарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШАНКО́Ў (Віталій Міхайлавіч) (н. 23.7.1931, г. Арол, Расія),
бел. вучоны ў галіне акустаэлектронікі і тэхн. электрадынамікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Саратаўскі дзярж.ун-т (1954), там і працаваў. З 1974 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па вагальных і каналізавальных сістэмах ЗВЧ, звязаных сістэмах, перыядычных хваляводах. Распрацаваў новыя тыпы запавольвальных сістэм, тэлевізійныя фільтры на паверхневых акустычных хвалях, фільтры спец. прызначэння.
Тв.:
Измерение параметров замедляющих систем методом связанных линий. Ч. 1—3. Вопросы радиоэлектроники. Сер. 1. Электроника. 1968. № 9—11;
Субоптимальный метод синтеза фильтров на поверхностных акустических волнах // Радиоэлектроника. 1985. № 9. (разам з А.С.Рухленкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШУ́К (Віктар Нічыпаравіч) (н. 16.9.1938, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт. Беларусі (1989). Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1967). З 1960 на кінастудыі «Беларусьфільм», працуе ў галінедакумент. кіно. Для творчасці Д. характэрны арганічны сплаў лірыкі і публіцыстыкі. Стварыў цыклы публіцыстычных фільмаў (Дзярж. прэмія СССР 1985): «Хатынскі цыкл» (1975—78, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976); «У вайны не жаночы твар» (1980—84, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу 1983). З інш. фільмаў: «Дом» (1970), «А зязюля кукавала...» (1972, біяграфічны пра Я.Купалу), «Развітанне» (1980), «Віцебская справа» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НЗБУРГ (Соня Ёселеўна) (13.11.1922, в. Татарск Смаленскай вобл., Расія — 25.8.1994),
бел. вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Д-рмед.н. (1972). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1947). З 1948 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі, з 1985 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па даследаванні эл. актыўнасці і гемадынамікі галаўнога мозга пры парушэнні мазгавога кровазвароту пры дэміэлінізавальных хваробах, пытаннях дыягностыкі метастатычнага пашкоджання галаўнога мозга, ацэнцы функцыян. стану галаўнога мозга пры лакальнай і агульнай гіпертэрміі ў выпадках комплекснага лячэння анкалагічных хворых.
Тв.:
Электрическая активность и гемодинамика головного мозга при окклюзии мозговых артерий. Мн., 1974;
Клинические и экспериментальные вопросы термолучевой терапии. Обнинск, 1989 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬЦБЛАТ (Аляксандр Ісакавіч) (12.3.1932, Масква — 1996),
бел. вучоны ў галіне авечкагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1980). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1955). З 1961 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1983 у Вышэйшай селекцыйнай дзярж. школе (пас. Быкова Маскоўскай вобл.), Навук. працы па пытаннях селекцыі авечак і тэхналогіі танкаруннай авечкагадоўлі, стварэнні шматплоднай паўтанкаруннай пароды авечак з выкарыстаннем парод, якіх гадуюць на Беларусі; па ўдасканаленні сістэмы інтэнсіўнай вытворчасці прадуктаў авечкагадоўлі дастасавальна да ўмоў Беларусі.
Тв.:
Повышение продуктивности овец. Л., 1982 (разам з А.Д.Шашам);
Селекционно-генетические основы повышения продуктивности овец. Л., 1988 (разам з А.І.Ярохіным, А.М.Ульянавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНАГЕАГРА́ФІЯ,
кірунак даследаванняў у галінебіял. навукі, сумежнай паміж генетыкай і біягеаграфіяй. Сфармулявана сав. вучоным А.С.Сераброўскім ў 1928—29. Вывучае генетычную гетэрагеннасць прыродных папуляцый і на гэтай аснове генетычную структуру папуляцыі, раскрыццё механізмаў фарміравання, падтрымання і змянення гэтай структуры, што стала пачаткам вывучэння генетыкі папуляцый у прасторы, а таксама выяўленне геагр. пашырэння і, па магчымасці, частот алеляў, адказных за асн. прыкметы і ўласцівасці пэўнага віду арганізмаў. Генагеаграфія высвятляе прычыны пашырэння алеляў. Мае практычнае і прыкладное значэнне пры вызначэнні генафондаў свойскіх жывёл і культ. раслін як адной з асноў пароднага і сартавога раянавання і селекцыі, а таксама ў генетыцы чалавека, асабліва ў мед. генетыцы.