род кветкавых раслін сям. казяльцовых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе. На Беларусі 1 від — М. маленькі (M. minimus). Трапляецца ў пасевах, на лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце вузкалінейнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветаносныя сцёблы шматлікія. Кветкі дробныя, двухполыя, у коласападобных суквеццях, падобных на мышыны хвост (адсюль назва). Плод — шматарэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЗЕ́НСКАЯ ГУБА́,
заліў каля паўн.-ўсх. берагоў Белага м., паміж паўд. часткай п-ва Канін і мацерыком, у Архангельскай вобл. Расіі. Даўж. 105 км, шыр. 97 км, глыб. 5—25 м. Зімой замярзае, але ледзяное покрыва нярэдка ўзломліваецца прылівамі. Прылівы паўсутачныя (да 10 м). Упадае р. Мязень. Рыбалоўства. Каля ўвахода ў М.г. — в-аў Маржавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЫ́ЧАНЫ РАСТВО́Р,
раствор, што знаходзіцца ва ўмовах тэрмадынамічнай раўнавагі з лішкам растворанага рэчыва. Канцэнтрацыю рэчыва ў Н.р. наз.растваральнасцю рэчыва ў дадзеным растваральніку. Ненасычанымназ. раствор з канцэнтрацыяй рэчыва, меншай за канцэнтрацыю Н.р. ў дадзеных умовах (т-ра, ціск). Перанасычаны раствор, канцэнтрацыя якога перавышае канцэнтрацыю Н.р., можа існаваць толькі ў пераахалоджаным стане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́ВІЧ Павел Уладзіміравіч (8.7.1913, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 7.9.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Рэчыцы, Бабруйска, Асіповіч, Баранавіч, Польшчы, баёў ваУсх. Прусіі. Сапёр сяржант Н. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Лоева. З 1945 у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЛГІ́РЫ,
горны масіў на Пд п-ва Індастан, у Індыі, на стыку Зах. і Усх. Гатаў. Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў, парфіраў. Выш. да 2636 (г. Дадабета). Платопадобная вяршыня, стромкія схілы, парэзаныя цяснінамі. Высакатраўныя лугі з рэшткамі вечназялёных трапічных лясоў і крывалессяў. Чайныя і кававыя плантацыі, эўкаліптавыя гаі. Горныя кліматычныя курорты (Утакаманд, Кунур і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІННАМЫ́СК,
горад у Стаўрапольскім краі, у Расіі, на р. Кубань. 131,9 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: эл.-тэхн., машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая (ф-кі камвольна-прадзільная, пач. перапрацоўкі воўны), харчовая; ВА «Азот». ГРЭС. Філіял Стаўрапольскага політэхн. ін-та. Краязн. музей. У Н. пачынаецца Нявіннамыскі канал (падае ваду з р. Кубань у р. Егарлык).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНЫЯ ПАГАДНЕ́ННІ,
дагаворы міжнародныя, якія заключаюцца паміж суседнімі дзяржавамі па пытаннях, што тычацца ўстанаўлення рэжыму дзярж. граніц, іх дэмаркацыі, водакарыстання на прыгранічных рэках і вадаёмах. Уключаюць пытанні буд-ва гідратэхн. збудаванняў, каналаў, барацьбы з ляснымі пажарамі, эпідэміямі і эпізаотыямі, правілы адносна парадку выезду і ўезду на пагранічныя тэрыторыі, мытнае супрацоўніцтва, прыгранічны гандаль і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАЖЭ́ННЕ,
нарматыўны акт, які мае зводны, кадыфікацыйны характар і вызначае структуру, функцыі, кампетэнцыю сістэмы органаў дзяржавы або аднаго дзярж. органа. Вызначае парадак дзеянняў дзярж. органаў і арг-цый у пэўных выпадках (напр., Інструкцыя аб парадку вядзення прац. кніжак на прадпрыемствах, ва ўстановах і арг-цыях) або рэгулюе сукупнасць арганізац., маёмасных, прац. адносін па канкрэтным пытанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТНО́,
1) П. тэкстыльнае — гладкая льняная, паўільняная, баваўняная ці шаўковая тканіна, якую вырабляюць палатняным перапляценнем. Звычайна ніткі асновы ва ўтку маюць аднолькавую таўшчыню і шчыльнасць (гл.Ільняная тканіна). У шырокім сэнсе тэкст. П. — тканіны, трыкатаж, гардзінна-цюлевыя і інш. вырабы.
2) П. нажовачнае — рэжучы інструмент у выглядзе стальной стужкі (пласціны) з зубамі з аднаго боку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-МО́РСБІ (Port Moresby), Морсбі,
горад, сталіца дзяржавы Папуа—Новая Гвінея. Знаходзіцца на паўд. узбярэжжы в-ва Новая Гвінея. Каля 200 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Гал.паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Пераважае харч. і харчасмакавая прам-сць (апрацоўка кавы, какавы, какосавых арэхаў). Перапрацоўка каўчуку. Ун-т. Нац. музей.