КУЛЬЧЫ́ЦКІ (Уладзімір Адамавіч) (н. 6.3.1948, ст. Даурыя Борзінскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д мед. н. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед. ін-т (1972). З 1989 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні рэтыкулярнай фармацыі ствала галаўнога мозга, механізмах фарміравання ноцыцэптыўных рэфлексаў.

Те.: Центральная регуляция органной гемодинамики. СПб., 1992 (разам з Б.​І.​Ткачэнкам, АА.​Вішнеўскім); Функции вентральных отделов продолговатого мозга. Мн., 1993; Нейрофизиология защитных рефлексов. Мн., 1998.

т. 9, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУМАЧО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (н. 9.9.1941, г. Горкі Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Д тэхн. н., праф. (1994). Скончыў БСГА (1965). У 1967—71 і з 1975 у БСГА. Навук. працы па аўтам. кіраванні глебавай вільгаццю, тэорыі грунтавой вады, кавітацыі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтам. кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавітацыі.

Тв.:

Устойчивость нелинейной гидромелиоративной системы регулирования водного режима почвы // Водное хозяйство и гидротехническое строительство. Мн., 1987. Вып. 16.

т. 9, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕВАШО́Ў (Анатоль Яўгенавіч) (8.8. 1898, г. Жаркент Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 27.12.1979),

фізік-тэарэтык, заснавальнік бел. навук. школы па гравітацыі. Д фіз.-матэм. н. (1960), праф. (1962). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1925). З 1962 у БДУ. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА) і рэлятывісцкай электрадынаміцы. Развіў бескаардынатныя тэнзарныя метады і выкарыстаў іх у дынамічнай метэаралогіі, фізіцы элементарных часціц і тэтраднай фармулёўцы АТА.

Тв.:

Движение и двойственность в релятивистской электродинамике. Мн., 1979.

М.​М.​Касцюковіч.

А.Я.Левашоў.

т. 9, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ПЛЯ (Еўдакія Сцяпанаўна) (15.3.1927, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 24.11.1976),

бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д мед. н. (1974), праф. (1975). Скончыла Віцебскі мед. ін-т (1951), працавала ў ім (з 1960 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях і механізме ўтварэння лек. устойлівасці ў бактэрый.

Тв.:

Характеристика антибиотикограмм возбудителей дизентерии // Антибиотики. 1968. № 6;

Концентрация пенициллина в крови у больных ревматизмом при введении им бициллина (разам з А.​Л.​Шнчук, З.​С.​Клевановіч) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 5.

т. 9, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́УС (Пётр Андрэевіч) (н. 15.5.1938, в. Верхняя Ланная Палтаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д мед. н. (1978), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі мед. стаматалагічны ін-т (1965). З 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы карыесу і інш. стаматалагічных захворванняў, удасканаленні стаматалагічнай дапамогі.

Тв.:

Кариес зубов. М., 1979 (разам з Я.​У.​Бароўскім);

Заболевания зубов и полости рта. Мн., 1998 (разам з А.​А.​Гараглядам, І.​А.​Чудаковай).

т. 9, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ШЧАНКА (Міхаіл Ісакавіч) (н. 27.2. 1930, в. Стараселле Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1959). З 1963 выкладае ў Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы раманістыкі і агульнага мовазнаўства. Аўтар манаграфій «Змяненне семантыка-сінтаксічнай спалучальнасці французскіх дзеясловаў (XVI—XX стст.)» (1971), «Віртуальны і актуальны аспекты сказа» (1988), вучэбных дапаможнікаў па граматыцы і стылістыцы франц. мовы («Граматыка французскай мовы», 1997, і інш).

І.​К.​Германовіч.

т. 9, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ННІК (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 1.2. 1928, в. Ёдчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне іхтыяпаталогіі. Д вет. н. (1985), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1953). З 1961 у НДІ эксперым. ветэрынарыі (у 1986—94 заг. аддзела). Навук. працы па інфекцыйных і паразітарных хваробах рыб, распрацоўцы мер барацьбы і прафілактыкі, пошуку біялагічна бяспечных прэпаратаў для лячэння рыб.

Тв.:

Паразиты рыб, опасные для человека и животных. Мн., 1977;

Паразиты рыб. Мн., 1988.

т. 9, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ПЕЦ (Ісай Майсеевіч) (24.8.1897, в. Плёсы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.4.1964),

бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д мед. н. (1939), праф. (1940). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1923). У 1939—41 і 1953—56 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. Навук. працы па паталогіі органаў стрававання.

Тв.:

Роль желудка в регуляции физиологических и патологических процессов в печени (эксперимент., физиол. и морфол. обоснование желудочно-печеночного синдрома). Мн., 1939;

Исследование и лечение желудочно-кишечных больных. Мн., 1961.

т. 9, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУБЯ́КА (Васіль Мікітавіч) (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950),

бел. вучоны-эканаміст. Акад. АН Беларусі (1931). Д с.-г. н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.​А.​Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.

В.М.Лубяка.

т. 9, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУГАЎСКІ́ (Сяргей Іванавіч) (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна),

бел. вучоны ў галіне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д тэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). З 1972 у Полацкім ун-це. Навук. працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз. прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы прамысл. паветраных выкідаў.

Тв.:

Проветривание глубоких рудников. М., 1962;

Совершенствование разработки и вентиляции рудников. М., 1968 (у сааўт);

Совершенствование систем промышленной вентиляции. М., 1991 (разам з Г.​К.​Дымчуком).

т. 9, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)