адваротнае патрабаванне аб вяртанні грашовай сумы (або інш. матэрыяльнай каштоўнасці), якая была выплачана трэцяй асобе па віне даўжніка. Напр., асоба, адказная за прычыненую шкоду, абавязана па Р.і. страхавой арг-цыі кампенсаваць сумы страхавых выплат пацярпеламу. На даўжніка па Р.і. ўскладаецца абавязак кампенсаваць крэдытору аплачаныя ім трэцяй асобе сумы ў поўным аб’ёме. Выключэнне складаюць Р.і. прадпрыемства (установы) да свайго работніка, калі дзейнічаюць агульныя нормы матэрыяльнай адказнасці (кампенсацыя шкоды, якая аплачана прадпрыемствам, у гэтым выпадку, можа быць у памеры акладу, трэці акладу і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕЯ—ДЖЫ́НСА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад т-ры. Тэарэтычна выведзены Дж.У.Рэлеем (1900) на падставе класічных уяўленняў аб раўнамерным размеркаванні энергіі па ступенях свабоды і незалежна ад яго Дж.Х.Джынсам (1905—09) метадамі статыстычнай механікі. Паводле закону шчыльнасць энергіі выпрамянення
, дзе v — частата выпрамянення, c — скорасць святла ў вакууме, k — Больцмана пастаянная, T — абс.т-ра. Гэты закон — гранічны выпадак Планка закону выпрамянення для малых частот (вял. даўжынь хваль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕ́НАЎСКАЯ ТРУ́БКА,
электравакуумная прылада для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў. Інтэнсіўнасць рэнтгенаўскага выпрамянення залежыць ад напружання, прыкладзенага да электродаў, току, а таксама матэрыялу анода. Мае катод і анод. Электроны, што вылучае катод, паскараюцца моцным эл. полем і бамбардзіруюць анод. Пры ўдарах электронаў аб анод іх кінетычная энергія пераўтвараецца ў энергію рэнтгенаўскага выпрамянення (часткова — у цеплавую энергію).
Паводле спосабу атрымання электроннага патоку Р.т. падзяляюцца на электронныя (электроны генерыруюцца за кошт тэрмаэлектроннай эмісіі катода) і іонныя (электроны выбіваюцца з халоднага катода дадатнымі іонамі). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне, дэфектаскапіі, навук. даследаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭСПУ́БЛІКА»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з чэрв. 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штодзённа. Заснавальнік — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асвятляе пытанні грамадска-паліт. жыцця краіны, праблемы эканомікі, культуры, навукі, адукацыі, спорту, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Што людзі пішуць», «Дыялог», «Званы госць», «Падрабязнасці», «Яшчэ не вечар», «Алімпія», «Прамая лінія» і інш. Публікуе пастановы СМ рэспублікі, распараджэнні прэм’ер-міністра, інш. прававыя акты рэсп. органаў. Мае рэгулярныя дадаткі «Рэспубліка дзелавая» і «Усё аб падатках», асобным тыражом выходзяць «Вести потребкооперации».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Юрый Мацвеевіч (20.4.1889, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.1.1941),
рускі і ўкр. фалькларыст і літ.-знавец. Акад.АН Украіны (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У 1911—25 выкладаў у гімназіях і ВНУ Масквы. З 1939 дырэктар Ін-та фальклору АН Украіны. Складальнік фальклорных зб-каў: «Казкі і песні Белазерскага краю» (1915), «Паэзія вёскі» (1926; абодва з Б.М.Сакаловым), «Быліны» (1937), «Народная лірыка» (1939), «Анежскія быліны» (выд. 1948) і інш. Аўтар прац «Слова аб палку Ігаравым» і народная творчасць» (1936), «Рускі фальклор» (1941). У некат. працах выкарыстоўваў бел. фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САКСО́НСКАЕ ЗЯРЦА́ЛА»,
зборнік сярэдневяковага германскага права. Складзены ў 1221—25 ням. юрыстам Эйке фон Рэпкаў, запіс феад. звычаяў Усх. Саксоніі. Аднак у ім знайшлі адлюстраванне і агульныя для феад. Германіі саслоўныя парадкі, а таксама пачатак развіцця таварна-грашовых адносін. «С.з.» складалася з 2 частак. Першая частка — земскае права (Landrecht), змяшчала асобныя палажэнні абдзярж. пабудове Германіі (выбары імператара, падзел свецкай і духоўнай улады і г.д.), а таксама нормы цывільнага і крымін. права, суда і працэсу. Другая частка — леннае права (Lehnrecht), прысвечана васальным адносінам паміж феадаламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСТАЎНО́Е ЯДРО́,
ядзерная сістэма, утвораная пры ядзернай рэакцыі ядром-мішэнню і часціцай, што наляцела на яго. Ядро няўстойлівае і распадаецца на канчатковыя прадукты рэакцыі праз кароткі час (сярэдні час жыцця ад 10−22 да 10−21 с). Уяўленне аб С.я. выказана Н.Борам (1936).
Энергія, прынесеная часціцай, размяркоўваецца па ступенях свабоды С.я. У выніку стат. флуктуацый адна ці некалькі ядз. часціц могуць набыць энергію, дастатковую, каб пакінуць узбуджанае С.я. Гэты працэс падобны на працэс выпарэння вадкасці і вядзе да распаду С.я. (аналогія прапанавана Я.І.Фрэнкелем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АРЦЕ́ЛЬ,
калектыўная сялянская гаспадарка; добраахвотнае аб’яднанне грамадзян для сумеснай вытв-сці с.-г. прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь грунтуецца на членстве яе ўдзельнікаў, якія абавязаны ўнесці свой паявы ўзнос, прымаць асабісты прац. ўдзел у дзейнасці арцелі і несці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах. Прававое становішча С.а., правы і абавязкі іх членаў вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам абвытв. кааператывах. Устаноўчым дакументам С.а. з’яўляецца статут, зацверджаны агульным сходам яе членаў. Вышэйшым органам кіравання С.а. з’яўляецца агульны сход, выканаўчымі органамі — праўленне і яго старшыня. Гл. таксама Калгас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́КАЎ Павел Іванавіч (н. 16.8.1940, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і камп’ютэрнай графікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1966 у Віцебскім тэхнал. ун-це (у 1973—81 прарэктар, з 1978 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні алгарытмаў і праграмна-матэм. забеспячэння для апрацоўкі інфармацыі аб прасторавых і плоскіх аб’ектах і праектавання колеравых вырашэнняў адна і шматслойных вырабаў ткацкай вытв-сці (дэсінатарскія комплексы). Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Машинная графика. Автокад. Витебск, 1998;
Сборник заданий по машинной графике. Витебск, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАЯ ДРУКА́РНЯ Існавала ў 1777?—1782? у г. Слонім Гродзенскай вобл. Належала мецэнату М.К.Агінскаму, размяшчалася ў яго палацы. Першае выданне «Рэлігійны культ Брунона, патрона картузаў» (1777, на лац. мове) выйшла з удзелам дамініканцаў. На польскай і італьян. мовах выдадзена «Кніжка для дзяцей, або Уяўленне аб прадметах, якія дзеці павінны вывучаць» (1778), на польскай — напісаныя, як мяркуюць, Агінскім лібрэта опер «Сілы свету», «Становішча саслоўяў», «Елісейскія палі» (каля 1781).
Літ.:
Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974.