СЛА́ДКА Ганна (каля 1872, в. Спудзвілы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — ?),
бел.нар. спявачка. Вызначалася цудоўным голасам і фенаменальнай памяццю. У 1892 М.Федароўскі запісаў ад яе больш за 200 бел.нар. песень, а яго памагаты І.Трачык амаль столькі ж мелодый. Запісаныя творы змешчаны ў працы Федароўскага «Люд беларускі» (т. 5—6, 1958—60).
Літ.:
Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 26, 183, 185—186.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГАМЕ́Р,
прылада для вымярэння шчыльнасці снегавога покрыва. Асн. частка С. — цыліндр (выш. 50—60 см, пл. сячэння 100 см²) са шкалой па вышыні ў сантыметрах. Пры вымярэнні цыліндр паглыбляюць вертыкальна ў снег да подсцільнай паверхні, вышыню снегавога покрыва адзначаюць па шкале, яго шчыльнасць — па адносінах масы ўзятай пробы да яе аб’ёму. Выкарыстоўваюць таксама гама-С., прынцып дзеяння якога заснаваны на паглынанні снегам гама-выпрамянення ад крыніцы, размешчанай пад снегавым покрывам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМЕ́НЬ,
форма цячэння вадкасці (газу) у асяроддзі (газе, вадкасці, плазме і інш.) з адрознымі ад яе параметрамі (скорасцю, т-рай, шчыльнасцю і інш.). Струменныя цячэнні класіфікуюць па найб. істотных прыкметах, што характарызуюць дадзены С., напр., разглядаюць С. кропельнай вадкасці, газу, плазмы і інш. Асобны іх клас — двухфазныя С. (газавыя, якія маюць вадкасныя ці цвердацельныя часціцы). Найб. пашыраны С., якія выцякаюць з сапла, трубы ці адтуліны. Гл. таксама Струменная тэхніка, Струменная плынь.
чэшскі скрыпач, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1885—92, з 1922 праф., у 1924—26 і з 1933 яе дырэктар). Вучань А.Беневіца, К.Штэкера, А.Дворжака. У 1891—1933 удзельнік «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б.Сметаны, Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімф. паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з арк. (1903), фп. п’есы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́БШЧЫНА, серабшчызна. 1) грашовы падатак у ВКЛ у 14—16 ст. Збіралася з усяго насельніцтва ў манеце («серабром») на карысць дзярж. скарбу, пакуль Казімір IV Прывілеем 1447 не вызваліў ад яе выплаты баяр. З гэтага часу С. збіралася землеўладальнікамі на сваю карысць. Паступова злілася з інш. грашовай данінай.
2) Надзвычайны дзярж. падатак на ваен. мэты ў 15—16 ст. Выплачвалі землеўладальнікі, дзярж. сяляне. непрывілеяваныя мястэчкі, гарады. якія валодалі палявымі валокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЛЕСА́П, Сап,
возера ў Камбоджы, на Камбаджыйскай раўніне; самае вял. на п-ве Індакітай. Пл. мяняецца ад 2,5—3 тыс.км² зімой да 10 тыс.км² летам, глыб. адпаведна ад 1—2 м да 10—14 м. Берагі нізкія. забалочаныя. Злучана р. Танлесап з р. Меконг і часткова рэгулюе яе сцёк. Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, рыбалоўства. Прыбярэжная зона густа населена; характэрна забудова на па́лях. Каля Т. — стараж. комплекс Ангкор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫ́ФНАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць нарматываў, з дапамогай якіх дыферэнцыруецца заработная плата рабочых і служачых у залежнасці ад умоў працы, яе складанасці і ролі галіны ў нар. гаспадарцы. Дае магчымасць улічваць шкоднасць работ і адказнасць за іх выкананне, розніцу паміж працай кваліфікаванай і некваліфікаванай, цяжкай і лёгкай, стымуляваць да павышэння кваліфікацыі і прадукцыйнасці працы. Складаецца з тарыфных ставак і надбавак да іх, тарыфных сетак, схем службовых акладаў, тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАКТРЫ́СА (новалац. tractrix ад лац. tractus выцягнуты), плоская крывая, для якой даўжыня адрэзка датычнай ад пункта дотыку да зададзенай прамой (восі) ёсць велічыня пастаянная. Ураўненне ў прамавугольных дэкартавых каардынатах мае выгляд:
. Пры вярчэнні Т. вакол яе восі атрымліваецца псеўдасфера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЫТАРЫЯ́ЛЬНЫЯ ВО́ДЫ, тэрытарыяльнае мора,
марскія (азёрныя) воды, якія прылягаюць да сухапутнай тэрыторыі пэўнай дзяржавы і знаходзяцца пад яе суверэнітэтам. Шыр. ад 3 да 12 марскіх міль. Судны ўсіх дзяржаў могуць карыстацца правам мірнага праходу праз Т.в., выконваючы пры гэтым палажэнні міжнар. пагадненняў, законы і правілы прыбярэжных дзяржаў; у адносінах да ваен. караблёў многія дзяржавы прытрымліваюцца дазвольнага або паведамляльнага парадку. Рэжым Т.в. рэгулюецца Жэнеўскай Канвенцыяй аб тэр. моры і прылеглай зоне 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАГЕНЕ́З (ад грэч. technē майстэрства + ...генез),
пераўтварэнне біясферы і яе элементаў пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека, звязанай з прамым ці ўскосным выкарыстаннем тэхн. сродкаў. Вядзе да фарміравання тэхнасферы як пачатковай стадыі наасферы. Найб. істотна Т. праяўляецца на зямной паверхні: пераўтварэнні ў рэльефе, гідралаг. сетцы, глебавым і расл. покрыве, жывёльным свеце. Тэхнагенныя працэсы падзяляюцца на мэтанакіраваныя, прадугледжаныя чалавекам, і непрадугледжаныя ім. Асн. задача рацыянальнага прыродакарыстання — навук. абгрунтаванае зніжэнне негатыўных вынікаў Т.