Засн. ў Гродне ў 1958. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: лячэбна-прафілактычны, педыятрычны, медыка-псіхалагічны, па падрыхтоўцы мед. сясцёр з вышэйшай адукацыяй; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае (ф-тмед. сясцёр). Аспірантура з 1964, савет па абароне дысертацый з 1996. Мае 44 кафедры, 2 цэнтры (рэсп. гематалагічны, эндакрыналагічны), 3 н.-д. лабараторыі (рэсп. наркалагічная, цэнтр., арытмалагічная), а таксама выдавецкі цэнтр, б-ку. Выдае зборнікі навук. прац, манаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБ Віктар Канстанцінавіч (н. 20.10.1934, в. Стаўбуновічы Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1989). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1959). З 1959 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Навук. працы па кормавытворчасці, перапрацоўцы кармоў і тэхналогіі іх прасавання. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па механізацыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Комплексная механизация прудового рыбоводства. 2 изд. М., 1973 (разам з А.М.Моравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваны ў 1905 у Брэсце па праекце інжынера А.А.Траццякова.
Першапачаткова П-падобны ў плане 2-павярховы аб’ём, пазней надбудаваны 3-і паверх. Гал. фасад мае 3-часткавую кампазіцыю, у цэнтры і па краях завершаны трохвугольнымі франтонамі над рызалітамі. Сцены дэкарыраваны цаглянай муроўкай арак, франтонаў, нішаў, машыкуляў. Другі паверх завершаны магутным карнізам на кранштэйнах. У будынку размешчаны навуч. корпус пед. ін-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЦКІ Дзмітрый Паўлавіч (2.11.1906, в. Пугляі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 2.6.1982),
бел. гігіеніст. Д-рмед.н. (1967), праф. (1968). Засл. ўрач Беларусі (1967). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1933). Нам. міністра аховы здароўя (1943—59), адначасова з 1945 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справы, па гісторыі медыцыны.
Тв.:
Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. Мн., 1966;
Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТКО́ЎСКІ (Gutkowski) Мечыслаў Вітальд (9.7.1893, в. Шумлін Варшаўскага ваяв., Польшча — 17.9.1943),
польскі правазнавец. Праф. Віленскага ун-та (з 1924). Займаўся метадалогіяй фін. навук, да 2-й сусв. вайны адзіны ў Польшчы прадстаўнік гэтай дысцыпліны, погляды якога набліжаліся да марксізму. Аўтар прац «Фінансы гарадоў Каралеўства Польскага ў 1815—1915» (1917) і інш., выдавец і рэдактар зборніка «Працы семінара па фінансах і фінансавым праве, а таксама па статыстыцы» (т. 1—3, 1931—39). Расстраляны гітлераўцамі ў Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р 1338,
пагадненне паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ. Заключана ад імя лівонскага магістра і вял. князя ВКЛ («караля») Гедзіміна. Паводле дагавора на сумежжы абедзвюх краін устанаўлівалася паласа зямлі, на якой павінен быў заўсёды захоўвацца мір; войскі кожнага з бакоў павінны былі ўстрымлівацца ад забойстваў і рабаванняў. Купцам ВКЛ і Лівоніі дазвалялася свабодна ездзіць патэр. абедзвюх дзяржаў, па ўсёй Дзвіне і яе берагах. Дагавор рэгуляваў суд. парадак разгляду цывільных і крымінальных спраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЯРО́ДАК,
намнажэнне алювіяльных наносаў у рэчышчы ракі ў выглядзе невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Звычайна без расліннасці. Форма асяродку падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, пл. да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя ч. намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродку расліннасцю прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы востраў. Трапляюцца пераважна на рэках паўд.ч. Беларусі (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.). Месца гнездавання птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРО́ШЧАНКА Алег Аляксандравіч (н. 19.7.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-рс.-г.н.(1987), праф. (1989). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962), працуе ў ім. Навук. працы па лясной таксацыі, імітацыйным мадэляванні і геаінфармацыйных сістэмах у лясной гаспадарцы. Распрацаваў кірункі камп’ютэрызацыі, праграмнае забеспячэнне па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку лясной гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
Научно-технические достижения в лесоустройстве за рубежом и их использование в Белоруссии. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ Аляксандр Фёдаравіч (26.8.1926, в. Баркова Пашскага р-на Ленінградскай вобласці — 8.7.1993),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1961 на парт. рабоце. У 1967—93 выкладаў, загадваў кафедрай паліталогіі і сацыялогіі ў Бел. палітэхн. акадэміі. Даследаваў тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сац. палітыкі і выхавання асобы. Аўтар манаграфій па пытаннях фарміравання работніка матэрыяльнай вытв-сці, станаўлення сац. аднароднасці працы, артыкулаў па паліталогіі, эстэтыцы і эстэт. выхаванні працоўных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЕ́ЙН РАЧНЫ́,
частка зямной паверхні, з якой вада сцякае ў раку (рачную сістэму). Сцёк адбываецца па зямной паверхні, у тоўшчы глебаў і рыхлых покрыўных адкладаў, а таксама па шчылінах у крышт. горных пародах, праз разгрузку артэзіянскіх водаў. Адрозніваюць падземны і паверхневы рачныя басейны, межы якіх часта не супадаюць (асабліва ў карставых раёнах). Басейны асобных рэк падзяляюцца водападзеламі. Найб. рачны басейн у свеце ў Амазонкі (7,2 млн.км²), у Беларусі — Дняпра (63,7 тыс.км², без Прыпяці).