КАШЭ́ЎСКІ (Браніслаў Эдуардавіч) (н. 17.2.1951, в. Масцішча Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фіз.-хім. гідрадынамікі. Д фіз.матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі (з 1996 заг. сектара). У 1985—90 у БПІ. Навук. працы па фіз.-хім. гідрадынаміцы намагнічвальных вадкадысперсных асяроддзяў, па структурна-тэрмадынамічным пераўтварэнні і з’явах дысіпатыўнай самаарганізацыі ў дысперснай фазе, што склала навук. аснову атрымання кампазіцыйных матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі.

т. 8, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ВАЧ (Леанід Мікалаевіч) (н. 1.7.1945, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н., праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1970 у Гродзенскім ун-це (з 1993 прарэктар, у 1994—97 рэктар). Навук. працы па спектраскапіі складаных біяарган. сістэм. Развіў метады флюарэсцэнцыі і камбінацыйнага рассеяння святла ў дачыненні да даследавання біяарган. малекул.

Тв.:

ГКР-активные субстраты на основе тонких серебряных пленок, отожженных при высоких температурах (у сааўт.). // Оптика и спектроскопия 1996. Т. 81, № 1.

т. 8, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ЛІН (Сяргей Якаўлевіч) (н. 18.5.1952, г. Гомель),

бел. фізік-тэарэтык. Д фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па квантавай оптыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і прадказаў на яе аснове шэраг новых эфектаў: групоўку і антыгрупоўку розначастотных фатонаў, «замарожванне» спантаннага распаду ў фатонных крышталях, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў і інш.

Тв.:

Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990.

т. 8, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРПІЧО́НАК (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1972). З 1975 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.-г. і свойскіх жывёл.

Тв.:

Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);

Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.);

Справочник по болезням кроликов, нутрий и ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.).

т. 8, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ВАЛЬ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1925, с. Трошча Жытомірскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1972), праф. (1974). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1953). З 1953 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па метадах нармалізацыі абмену рэчываў у с.-г. жывёл.

Тв.:

Витамины в рационах коров. Мн., 1977;

Доврачебная помощь животным в личном хозяйстве. Мн., 1985 (разам з М.​І.​Баламутам);

Профилактика заболеваний животных в пастбищный период. Мн., 1987.

т. 8, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЎЧУР (Сяргей Рыгоравіч) (н. 7.7.1934, в. Прыдзіркі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі. Д тэхн. н., праф. (1990). Скончыў БПІ (1958). З 1970 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў і прамысл. экалогіі. Адзін з аўтараў «Англа-рускага слоўніка па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (1986).

Тв.:

Основы технологии химического фрезерования. Мн., 1979 (разам з С.​С.​Кузьмінавым, А.​М.​Лапіным);

Окрашивание стекла переходными и редкоземельными элементами. Мн., 1993.

т. 8, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ГЛІКАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 26.8.1933, в. Яблачнае Хахольскага р-на Варонежскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Д тэхн. н. (1978), праф. (1980). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1956). З 1956 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання зенітных войск, распрацоўцы аптымальных адаптыўных сістэм.

Тв.:

Самонастраивающиеся системы управления с эталонными моделями. Мн., 1970 (разам з Я.​А.​Санкоўскім); Справочное пособие по теории систем автоматического регулирования и управления. Мн., 1973 (у сааўт.).

т. 8, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЛЬ (Леанід Пятровіч) (н. 27.2.1949, Мінск),

бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д хім. н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1975 у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз.-хім. асновах мадыфікавання сінт. палімераў. Устанавіў узаемасувязь паміж асаблівасцямі гетэрагеннай структуры, малекулярнай рухомасцю і асн. фіз.-хім. ўласцівасцямі мадыфікаваных палімераў. Распрацаваў новыя палімерныя матэрыялы: сарбенты, электраізаляцыйныя, клеявыя і інш. прызначэння.

Тв.:

Гетерогенная структура и свойства полимерных материалов. Мн., 1986.

т. 8, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КСЕНАФО́НТАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 22.6.1942, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1963 у БДУ. З 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па спектраскапіі складаных арган. злучэнняў. Даследаваў спектральна-структурныя ўласцівасці складаных фенольных злучэнняў, распрацаваў фіз. мадэль механізма пераносу зараду ў палімерах са спалучанымі сувязямі.

Тв.:

Спектроскопические свойства и структурные особенности продуктов физико-химических превращений диоксибензолов // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 58, № 1—2.

т. 8, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗНЯЦО́Ў (Уладзілен Аляксандравіч) (н. 20.2.1931, г. Пскоў, Расія),

бел. геолаг. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (з 1989). Д геолага-мінералагічных н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1971 у Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі. Навук. працы па геахіміі алювіяльнага літагенезу, палеагеаграфіі і палеагеахіміі кайназою, геалогіі антрапагенавага перыяду.

Тв.:

Геохимия аллювиального литогенеза. Мн., 1973;

Аллювиальные комплексы отложений земной коры Белоруссии и их металлоносность. Мн., 1978 (разам з Л.​І.​Матрунчыкам);

Радиогеохимия речных долин. Мн., 1997.

т. 8, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)