частка тэр.Усх. Антарктыды. На З абмываецца м. Роса, на Пн — м. Сомава. У межах зах.часткі В.З. — Трансантарктычныя горы, выш. да 4025 м (г. Лістэр). На У да гор прымыкае ледавіковае плато. Магутнасць ледавіковага покрыва месцамі перавышае 2500 м. Адкрыта ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.Роса, названа ў гонар англ. каралевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЖСКІ,
горад у Расіі, у Валгаградскай вобл. Узнік у 1951 у сувязі з буд-вам Волжскай ГЭС. 283,3 тыс.ж. (1994). Порт на р. Волга. Нафтаперапр., нафтахім., хім. (шыны, гумава-тэхн. вырабы; мыйныя сродкі), машынабуд. і металаапр. (абсталяванне для сельскай гаспадаркі, падшыпнікі, запасныя часткі да аўтамабіляў; вытв-сць труб; рамонт рачных суднаў і інш.), харч.прам-сць. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СІКІў батаніцы,
вегетатыўныя органы лазячых раслін, якія служаць для прымацавання да інш. раслін або прадметаў. Вусікі — метамарфізаваныя (звычайна ніткападобныя) парасткі, лісты або іх часткі, часам галінкі суквеццяў або паветр. карані. Яны абвіваюцца вакол прадмета і спіральна закручваюцца; часам на канцах вусікаў развіваюцца своеасаблівыя прысоскі. Вусікі характэрны для ліян, у т. л. вінаграду, гарбузовых, бабовых і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАМАРФО́З (ад гіпа... + марф... + ...оз),
1) спрашчэнне арганізацыі (страта спецыялізацыі) арганізмаў у працэсе эвалюцыі. Звычайна абумоўлівае захаванне тых адносін арганізма з асяроддзем, якія характэрны для лічынкі ці маладой асобіны (напр., неатэнія хвастатых амфібій).
2) Рэдукцыя органа або яго часткі ў працэсе эвалюцыі, што прыводзіць да прагрэсіўных змен арганізма (напр., страта продкам сучаснага каня 2-га і 4-га пальцаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСО́ЛЬНЫЯ СІСТЭ́МЫў будаўнічай механіцы,
сістэмы (нясучыя канструкцыі), асноўныя элементы якіх маюць часткі (кансолі), што выступаюць за апоры. Адрозніваюць кансольна-бэлечныя (напр., кансольныя і кансольна-шарнірныя бэлькі) і кансольна-арачныя (кансольна-шарнірныя аркі, кансольна-арачныя фермы). Бываюць адна- і шматпралётныя (з шарнірным злучэннем частак). Найб. эфектыўныя шматпралётныя кансольна-бэлечныя сістэмы. К.с. выкарыстоўваюцца пераважана ў гідратэхн. і прамысл. буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́БІЛЕ (ад італьян. cantabile літар. пявуча),
пявучасць, напеўнасць мелодыкі (у вак. і інстр. музыцы) і муз. выканання. З 2-й пал. 18 ст. абазначэнне К. (C.) часта выстаўляецца разам з абазначэннем тэмпу муз. твора ці яго часткі, паказваючы на характар музыкі. Сустракаюцца і самаст. творы з назвай «К.» («Кантабіле» для віяланчэлі і фп. Ц.Кюі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРАКТУ́РА (ад лац. contractura сцягванне, звужэнне, сцісканне) у фізіялогіі, працяглае, устойлівае, часта неабарачальнае скарачэнне (змярцвенне) мышачнага валакна ці яго часткі. У адрозненне ад звычайнага скарачэння, якое распаўсюджваецца хвалепадобна па мышачным валакне, К. — скарачэнне, якое не распаўсюджваецца. Прычына — парушэнне працэсаў аднаўлення адэназінтрыфосфарнай кіслаты. У медыцыне К. — абмежаванне рухомасці сустава ў выніку пашкоджання скуры, сухажылля, мышцаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́—РЫ́МАНА ЎРАЎНЕ́ННІў тэорыі аналітычных функцый,
дыферэнцыяльныя ўраўненні з частковымі вытворнымі 1-га парадку, якія звязваюць сапраўдную і ўяўную часткіаналітычнай функцыіw = u + iv камплекснай пераменнай z = x + iy: du/dx = dv/dy, du/dy = −dv/dx. Маюць важнае значэнне ў тэорыі аналітычных функцый і яе дастасаванняў у механіцы і фізіцы. Названы ў гонар А.Кашы і Б.Рымана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГААБАРО́Т КАПІТА́ЛУ,
рух капіталу праз сферы вытв-сці і абарачэння, што забяспечвае вытв-сць прыбавачнай вартасці і ўзнаўленне капіталу. У гэтым працэсе капітал паслядоўна праходзіць праз 3 формы — грашовы капітал, таварны капітал, вытворчы, якія ўяўляюць сабой формы (часткі) прамысловага капіталу; кожная з іх мае свой кругаабарот і выконвае пэўныя эканам. функцыі. Бесперапыннае паўтарэнне К.к. ўтварае абарот капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВО́ШКІНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1992), каля в. Лівошкі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун цёмна-шэрага граніту сярэднезярністага кіроўнага тыпу. Даўж. 3 м, шыр. 2,9 м, выш. 0,6 м, у абводзе 9,2 м, аб’ём бачнай часткі 2,8 м³, маса каля 7 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс. гадоў назад са Скандынавіі.