Туркестанскі народны універсітэт 10/255
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чэчэна-Інгушскі універсітэт 11/278
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нацыянальны аўтаномны універсітэт (Гандурас) 3/337
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паўночна-Асецінскі універсітэт 8/336, 337
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАПЕ́ШЦКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Лоранда Этвеша,
буйнейшая вышэйшая навуч. ўстанова Венгрыі. Засн. ў 1635 у г. Тырнавія архіепіскапам Петэрам Пазманем як духоўны ун-т (на базе езуіцкага калегіума, які існаваў з 1561). З 1773 — свецкая навуч. ўстанова. У 1777 пераведзены ў Буду, у 1784 — у Пешт. У 1948 заснаваны ф-т прыродазнаўча-матэм. навук. У 1950 каталіцкі тэалагічны ф-т аддзелены ад ун-та. У 1986/87 навуч. г. 4 факультэты. Пры ун-це шэраг навук. ін-таў, бат. сад, б-ка (з 1635).
т. 3, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя І.І.Мечнікава.
Заснаваны ў 1865 у Адэсе на базе Рышэльеўскага ліцэя пад назваю Новарасійскі ун-т. У першыя гады сав. улады рэарганізаваны ў шэраг самастойных ВНУ. У 1933 адноўлены і названы Адэскім. Імя Мечнікава ун-ту прысвоена ў 1945. Факультэты: механіка-матэм., фіз., хім., біял., геолага-геагр., гіст., юрыд., філал. і рамана-герм. філалогіі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; падрыхтоўчае аддзяленне. Аспірантура. Пры ун-це працуюць НДІ фізікі, астр. абсерваторыя, бат. сад, вылічальны цэнтр, б-ка і інш.
т. 1, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РТМУНДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Засн. ў 1965 у г. Дортмунд (Германія). Адкрыты ў 1968. Ф-ты: матэм., фіз., хім., хім. тэхналогій, камп’ютэрных навук, машынабудавання, электратэхнікі, планавання гарадоў і населеных пунктаў, эканам. і сац. навук, адукацыі і біялогіі, спец. адукацыі і рэабілітацыі асоб з цяжкасцямі ў стане здароўя, гуманіт. навук, у т. л. тэалогія, паліт. навукі, псіхалогія і эканоміка хатняй гаспадаркі, мовы і л-ры, журналістыкі, гісторыі, музыкі, мастацтва, спорту і геаграфіі. Пры ун-це працуюць 5 ін-таў і 3 цэнтры.
В.М.Навумчык.
т. 6, с. 185
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЯ́ЎСКАГА УНІВЕРСІТЭ́Т, Маскоўскі гарадскі народны універсітэт імя А.Л.Шаняўскага,
грамадская навучальная і навук. ўстанова ў Маскве ў 1908—20. Засн. на сродкі ліберальна настроенага золатапрамыслоўца, ураджэнца Падляшша (родавы маёнтак Шанявы), адстаўнога ген.-маёра А.Л.Шаняўскага (22.2.1837—20.11.1905) з удзелам яго ўдавы Л.А.Шаняўскай і кнігавыдаўца М.В.Сабашнікава. Адчынены 15.10.1908, знаходзіўся ў падпарадкаванні Маскоўскай гар. думы па-за сістэмай устаноў Мін-ва нар. асветы. Меў 2 аддзяленні: навук.-папулярнае (4-гадовае навучанне ў аб’ёме сярэдняй навуч. установы для асоб з элементарнай адукацыяй) і акадэмічнае (3-гадовае навучанне ў аб’ёме ун-та для асоб з сярэдняй адукацыяй). Заняткі адбываліся ў вячэрні час. Выкладчыкі — буйныя вучоныя, якія з-за сваіх паліт. поглядаў не маглі выкладаць у дзярж. ВНУ, у іх ліку П.М.Лебедзеў, М.К.Кальцоў, А.Я.Ферсман, М.М.Лукін і інш. Хоць выпускнікі ун-та не атрымлівалі дыпломаў, колькасць яго навучэнцаў на акад. аддзяленні вырасла з 964 чал. у 1908—09 да 2966 у 1915—16, на навук.-папулярным аддзяленні — з 342 чал. у 1910—11 да 1469 у 1915—16. Пры ун-це дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы работнікаў кааперацыі, бібліятэчнай справы, самакіравання і інш. Сярод навучэнцаў Ш.у. былі беларусы Я.Купала, А.У.Канчэўскі і інш. 20.8.1919 акад. аддзяленне Ш.у. ўлілося ў Маскоўскі дзярж. ун-т, навукова-папулярнае 1.11.1920 аб’ядналася з рабочым ф-там Камуніст. ун-та імя Свярдлова.
т. 17, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДУА́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых ун-таў Італіі. Засн. ў 1222 у г. Падуя, Італія. Мае статус адм. аўтаноміі. У 1997/98 навуч. г. больш за 60 тыс. студэнтаў; ф-ты: права; паліталогіі; стат., дэмагр. і актуарных навук; філасофіі; псіхалогіі; падрыхтоўкі настаўнікаў; медыцыны, хірургіі і стаматалогіі; фармакалогіі; матэматыкі, фізікі і прыродазнаўчых дысцыплін; інжынерны; с.-г.; ветэрынарыі. Пры ун-це працуе ін-т ядзернай фізікі. Мае б-кі цэнтр., амер. і факультэцкія; музеі антрапалогіі і этнаграфіі; архіў антычнасці, бат. сад, астр. абсерваторыю і інш.
В.М.Навумчык.
т. 11, с. 507
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКІ́ЙСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
старэйшы і найбуйнейшы дзярж. ун-т Японіі. Засн. ў 1877. З 1886 Імператарскі ун-т, з 1897 Такійскі Імператарскі, з 1947 сучасная назва. У 1949 да яго далучаны Першая і Такійская вышэйшая школа. Больш за 15,5 тыс. студэнтаў і каля 11,5 тыс. аспірантаў (2002). Ф-ты: л-ры, адукацыі, права, эканомікі, навукі, медыцыны, фармакалогіі, с.-г., інжынерны. У складзе ун-та агульнаадук. каледж; лабараторыя касм. прамянёў, ін-ты: ядз. даследаванняў. фізікі цвёрдага цела, акіяналогіі, мед. навук, землетрасенняў, усх. культуры, сац. навук, журналістыкі, індустр. навук, гістарыяграфіі, прыкладной мікрабіялогіі.
т. 15, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)