БУДАЎНІЧАЯ НАВУКА
Як галіна навукі на Беларусі развіваецца з 1930-х г., калі ў БПІ даследаваліся пытанні тэорыі разліку буд. канструкцый (А.А.Краўцоў), механікі грунтоў і фундаментабудавання (М.Ф.Макарачкін), стварэння канструкцый жалезакерамічных перакрыццяў і разліку жалезабетонных элементаў на ўздзеянне косага выгіну і пазацэнтравага сціскання (М.Я.Шавельскі). У 1939 створаны Мінскі НДІ буд. матэрыялаў, які даследуе новыя буд. матэрыялы, цэменты, уцяпляльнікі, кераміку, ячэістыя бетоны (У.Л.Бельдзюкевіч, Г.С.Галуза, У.М.Ганчарык, Б.К.Дземідовіч, М.М.Ізраэліт, Э.Д.Пеўзнер).
У 1957 у складзе АН Беларусі арганізаваны НДІ буд-ва і архітэктуры (першы дырэктар — С.С.Атаеў; з 1988 Бел. НДІ буд-ва Мін-ва буд-ва і архітэктуры Рэспублікі Беларусь). У ін-це распрацоўваюцца: горадабуд. прынцыпы планіроўкі і забудовы жылых кварталаў пры рэканструкцыі гарадоў і стварэнні новых раёнаў дыслакацыі прам-сці (У.А.Кароль); новыя аб’ёмна-планіровачныя сістэмы жылых і грамадскіх будынкаў для масавага буд-ва (А.П.Воінаў); індустрыяльныя канструкцыйна-тэхнал. сістэмы аб’ёмнаблочных будынкаў (М.П.Блешчык); эфектыўныя канстр. сістэмы будынкаў, нясучыя і агараджальныя канструкцыі (Л.Ф.Беразоўскі, І.А.Васільеў, Л.П.Зайцава, В.Ф.Залога, А.І.Зысман, А.І.Мордзіч, Ц.М.Пецольд, У.І.Скрыбо, М.П.Фралоў); тэхналогія і абсталяванне для вытв-сці шклапластыкавай арматуры (Ю.В.Дзягцяр, С.С.Жаўрыд, Ю.В.Кандрацьева, М.П.Фралоў); асн. заканамернасці механікі слабых і намыўных грунтоў і тэхналогія інж. падрыхтоўкі поймава-намыўных тэрыторый (Я.Ф.Вінакураў, Я.І.Ільяшэвіч, А.Я.Цяцёркін); асновы бетоназнаўства, тэхналогіі і арганізацыі прамысл. вытв-сці жалезабетонных труб (кіраўнік І.М.Ахвердаў); аўтаматызаваная вытв-сць жалезабетонных канструкцый, тэхналогіі і арганізацыі буд-ва (С.С.Атаеў, М.П.Блешчык); цеплафізіка агараджальных канструкцый (А.У.Франчук, Л.І.Чарняеў, А.І.Юркоў), акустыка будынкаў (У.І.Забораў), АСК буд-вам (І.Ф.Вайтовіч, Л.М.Папавічэенка); цеплаабменныя сістэмы вентыляцыі жылых і с.-г. будынкаў (У.С.Змушко, Э.Б.Смольская, А.І.Юркоў). Вырашаюцца праблемы сучаснага жыллёва-грамадзянскага і прамысл. буд-ва, універсальных канстр. сістэм будынкаў (А.І.Мордзіч), тэхналогіі вытв-сці і ўзвядзення будынкаў і збудаванняў з высокатрывалага бетону, што валодае высокай марозаўстойлівасцю, воданепранікальнасцю (М.П.Блешчык). Вядуцца даследаванні ў галіне фундаментабудавання (Я.Ф.Вінакураў, У.П.Ермашоў, У.М.Краўцоў, У.Я.Сяськоў); кампазіцыйных матэрыялаў, тэхналогіі вытв-сці канкурэнтаздольных гідраізаляцыйных і аддзелачных матэрыялаў (Я.А.Урэцкая), апалубных сістэм узвядзення маналітных жалезабетонных канструкцый (М.Ф.Маркоўскі).
У Ін-це будэканомікі распрацаваны комплекс праблем па ўдасканаленні асн. палажэнняў у эканоміцы буд-ва (Л.М.Варабей).
У Бел. нац. тэхн. ун-це даследуюцца: тэхналогія бетону і буд. матэрыялаў (І.М.Ахвердаў, А.А.Барташэвіч, Э.І.Бацяноўскі, М.П.Блешчык, Г.С.Галуза, С.М.Іцковіч, М.А.Шаліма); тэорыя аптымізацыі стрыжнёвых сістэм, тэорыя пругкасці і пластычнасці (П.У.Аляўдзін, М.К.Балыкін, А.А.Барысевіч, С.В.Басакоў, Л.І.Коршун, Я.М.Сідаровіч); тэорыя разліку і канструявання жалезабетонных, метал., сталежалезабетонных і драўляных канструкцый, новых канструкцыйных сістэм будынкаў і збудаванняў і іх укараненне ў буд-ва; тэорыя трываласці, механікі разбурэння і даўгавечнасці канструкцый (А.А.Барысевіч, І.В.Башкевіч, Я.Ю.Давыдаў, В.А.Іваноў, У.Г.Казачок, С.М.Леановіч, Л.К.Лукша, Ю.С.Мартынаў, Дз.П.Падабед, Г.П.Пастушкоў, Ц.М.Пецольд, Я.М.Сідаровіч, В.Ф.Фамічоў); механіка грунтоў, аснова падмуркаў і фундаментаў (М.Дз.Баннікаў, С.В.Басакоў, Я.Ф.Вінакураў, М.І.Нікіценка, Ю.А. і Дз.Ю.Сабалеўскія); тэхналогія, арганізацыя і кіраванне ў буд-ве пры рэканструкцыі (Э.В.Аўчыннікаў, С.С.Атаеў, І.М.Громаў, М.П.Лаўрэнка, І.Т.Хачатранц); арганізацыя і кіраванне буд-вам на базе камп’ютэрных тэхналогій (Ю.М.Багамолаў, М.М.Голубеў, В.П.Лысоў). Пад кіраўніцтвам Б.М.Хрусталёва даследуюцца і ўкараняюцца ў прам-сць сістэмы ачысткі і утылізацыі розных газаў на аснове малаадходных і энергазберагальных тэхналогій. Вядзецца распрацоўка тэорыі і метадаў цеплавой апрацоўкі бетонных і керамічных вырабаў (А.І.Арловіч, В.В.Арціховіч, В.Н.Вайцяховіч, Э.В.Захарэвіч, А.П.Лебедзеў, А.Дз.Маслакоў, Л.В.Несцераў, А.М.Пратасевіч, М.Т.Салдаткін, І.І.Станецкая); стварэнне і ўкараненне эфектыўных цеплаізаляцыйных матэрыялаў (А.І.Юркоў), нарматыўнай базы ў галіне ацяплення, вентыляцыі і газазабеспячэння, натуральнага асвятлення (В.В.Арціховіч, М.М.Войцік, Л.У.Несцераў, У.У.Пакацілаў, У.П.Пілюшэнка, Б.М.Хрусталёў, А.Дз.Шалак); стварэнне прылад для вызначэння каэфіцыента цеплаправоднасці буд. матэрыялаў (Л.С.Калініна, Л.В.Несцераў), мадэрнізацыя ацяпляльна-вентыляцыйнага абсталявання ў прам-сці, арганізацыя аптымальных умоў захоўвання с.-г. прадукцыі (Л.В.Берухава, П.І.Дзячак, В.М.Кароткі, В.В.Пакацілаў, А.М.Пратасевіч, А.І.Юркоў). Даследуюцца буд-ва, эксплуатацыя, рамонт і ўтрыманне аўтамаб. дарог, мастоў, метрапалітэна і інш. трансп. аб’ектаў; дарожнае матэрыялазнаўства, метады праектавання землянога палатна і дарожнага адзення; мадыфікацыі дарожных бітумаў і тэхналогіі рэгенерацыі асфальта-бетонных пакрыццяў, паляпшэння эксплуатацыйных уласцівасцей нафтавых бітумаў і выкарыстання адходаў нафтавага паходжання (Ю.Г.Бабаскін, У.А.Веранько, М.П.Вырко, М.М.Гурбо, Я.М.Кавалёў, Я.У.Каласкова, І.І.Леановіч, Г.Дз.Ляхевіч, Г.П.Пастушкоў, І.К.Яцэвіч); механізацыя буд-ва, распрацоўка комплексу дарожна-буд. машын і пад’ёмна-трансп. абсталявання (А.У.Вавілаў, А.Я.Катлабай); сучаснае геадэзічнае забеспячэнне буд-ва (М.С.Несцяронак).
Даследаванні ў галіне дарожнага буд-ва, удасканаленні дарожна-трансп. камунікацый на Беларусі вядуцца ў БелдарНДІ (А.У.Бусел, П.В.Золатаў, В.В.Штабінскі, В.М.Яромка). У Брэсцкім тэхн. ун-це даследуюцца механіка разбурэння і саманапружвальныя бетоны (В.Д.Будзюк, В.І.Драган, А.А.Кандратчык, В.У.Тур). У Полацкім ун-це створаны тэарэт. асновы і камп’ютэрныя мадэлі рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў (Дз.М.Лазоўскі), эфектыўныя арматурныя сталі (А.К.Сямёнаў, У.Д.Церын). У Бел. ун-це транспарту выкананы дынамічныя даследаванні падмуркаў і фундаментаў (І.А.Кудраўцаў), распрацоўваюцца пытанні рэканструкцыі збудаванняў (Дз.Ю.Залатухін). Бел.-рас. ун-т (г. Магілёў) вядзе даследаванні па пытаннях прамысл. і грамадз. буд-ва.
Літ.:
Соболевский Ю.А. Криволинейные очертания однородных откосов. Мн., 1969;
Винокуров Е.Ф. Интегральный метод расчета оснований и фундаментов с помощью ЭВМ. Мн., 1972;
Блещик Н.П. Структурно-механические свойства и реология бетонной смеси и прессвакуум-бетона. Мн., 1977;
Атаев С.С. Технология индустриального строительства из монолитного бетона. М., 1989;
Ахвердов И.Н. Технология железобетонных изделий и конструкций специального назначения. Мн., 1993;
Борисевич А.А. Оптимизация нелинейноупругих стержневых систем по методу локальных линеаризованных областей. Брест, 2001;
Автомобильные дороги Беларуси: Энцикл. Мн., 2002;
Диагностика и управление качеством автомобильных дорог. Мн., 2002;
Тур В.В., Рак Н.А. Прочность и деформация бетона. Брест, 2003;
Железобетонные конструкции. Ч. 1. Брест, 2003;
Хрусталев Б.М., Несенчук А.П., Романюк В.Н. Техническая термодинамика. Ч. 1. Мн., 2003.
М.П.Белшчык, І.І.Леановіч, Ц.М.Пецольд.
т. 18, кн. 2, с. 545