пінскі князь. Магчыма, сын тураўскага кн.Святаполка Юр’евіча або пінскага кн.Уладзіміра. Верагодна, у 1207 удзельнічаў у паходзе на Кіеў чарнігаўскага кн. Усевалада Святаславіча. Дапамог Яраславу Інгваравічу захапіць Луцк, за што каля 1227 атрымаў г. Чартарыйск на Валыні. У 1228 галіцка-валынскі кн. Даніла Раманавіч захапіў Чартарыйск і паланіў дзяцей Р., які ў адказ стаў ініцыятарам стварэння варожай Данілу кааліцыі. Разам з кіеўскім кн. Уладзімірам Рурыкавічам, чарнігаўскім кн. Міхаілам Усеваладавічам, тураўцамі і інш. ўдзельнічаў у паходзе на Данілу, які быў абложаны ў Камянцы. Верагодна, сынамі Р. былі пінскія князі Уладзімір і Міхаіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМІ́НСКІ Францішак Ксаверы (? — 9.6.1809),
бел. грамадскі дзеяч, польскі пісьменнік. З 1788 староста пінскі. ваявода мсціслаўскі, у 1793—1807 маршалак мінскі. Як прыбліжаны гетмана М.К.Агінскага ездзіў у Зах. Еўропу з дыпламат. даручэннямі. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў антыцарскай змове. Пісаў на польскай мове. Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыст. «Адказу» (1792). Ёсць меркаванні, што Х. напісаў за Агінскага большасць асветніцкіх паэт. твораў, апублікаваных пад псеўд. «Слонімскі грамадзянін» у зб-ках «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782) і «Байкі і не-байкі» (1788). Перакладаў на польскую мову Гарацыя, Ж.Расіна, Ж.Дэліля, П.Карнеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛАСНЫ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ КП(б)Бу Вялікую Айчынную вайну,
кіруючыя парт. органы на тэр. Беларусі, акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі. Дзейнічала 10 абласных падпольных камітэтаў: Гомельскі, Мінскі (з 1941), Віцебскі, Пінскі (з 1942), Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Вілейскі, Магілёўскі і Палескі (з 1943). Узначальвалі дзейнасць падп. 11 міжрайкомаў, 6 міжрайпартцэнтраў, 8 гаркомаў, 2 гаркомаў-райкомаў, 166 райкомаў КП(б)Б (у т. л. 5 райкомаў г. Мінска), якія аб’ядноўвалі больш за 1200 пярвічных парт. арг-цый у партыз. фарміраваннях і 184 тэр.падп.парт. арг-цыі, больш за 35 тыс. камуністаў. Дыслацыраваліся ў зонах буйных партыз. фарміраванняў. Мелі друкаваныя органы (гл. ў арт.Друк падпольны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЧ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з драніцы камера конусападобнай ці цыліндрычнай формы. У конусным бучы мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цыліндрычным — дзве. Рыба пранікала ў буч праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзіць ёй назад. З аднагорлавых бучаў улоў вымалі праз адтуліну ў вузкім яго канцы (у час лоўлі яе закрывалі коркам, травой, сенам), у двухгорлавым рабілі дзверцы. Аднагорлавы буч прызначаўся толькі для лоўлі рыбы, двухгорлавы — пераважна для ракаў. У вадаёме бучы устанаўлівалі пры дапамозе калкоў. Бучы былі пашыраны па ўсёй Беларусі.
І.М.Браім.
Буч аднагорлавы. Пінскі краязнаўчы музей.Буч двухгорлавы. Вёска Пескі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
галіновая група вышэйшых і сярэдніх спец.навуч. устаноў, якія рыхтуюць выкладчыкаў для сістэмы прафес.-тэхн. адукацыі, а таксама для прац. і прафес. падрыхтоўкі вучняў агульнаадук. школ. Першая ВНУ у гэтай групе — Маскоўскі індустр.-пед.ін-т (1923—43). У 1930—33 індустр.-пед. ін-ты ўтвораны ў інш. гарадах. З 1943 сярэднюю спец. адукацыю па гэтым профілі даюць індустр.-пед. тэхнікумы. У Беларусі створаны індустр.-пед. тэхнікумы ў Мінску (з 1947), Пінску (1955), Віцебску (1969), якія 1.9.1996 пераўтвораны ў навуч. ўстановы павышанага тыпу — індустр.пед. каледжы (гл.Віцебскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж, Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПІНСКДРЭ́Ў»,
закрытае акцыянернае т-ва ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Створана ў 2000 на базе Пінскага вытв.дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў» (з 1971), вытв-сці якога набылі самастойнасць і разам з іншымі дрэваапр. прадпрыемствамі ўвайшлі ў «П.» як філіялы. У «П.» уваходзяць гал. прадпрыемствы: Пінская запалкавая фабрыка, Пінскі фанерны завод, ф-кі — мяккай мэблі, экспартнай мэблі, сталоў, крэслаў; з-ды — драўнінна-стружкавых пліт, струганага шпону і мэблі, лесазавод, леспрамгас (усе ў Пінску), Гарадзішчанская ф-ка корпуснай мэблі, унітарнае даччынае прадпрыемства «Еўрамэбля» (г. Брэст), магазін «Мэбля» (Мінск) і інш.Асн. прадукцыя (2001): мэбля, фанера, запалкі, струганы шпон, драўнінна-стружкавыя пліты, вырабы нар. спажывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУБІ́НСКІ Павел Платонавіч (27.1.1839, г. Барыспаль Кіеўскай вобл. — 26.1.1884),
украінскі і рускі этнограф і фалькларыст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). За народніцкую прапаганду быў сасланы (1862—69). У 1869—70 узначальваў этнагр. экспедыцыі на Украіну, Беларусь (Мазырскі, Пінскі, Кобрынскі, Слонімскі, Брэсцкі паветы) і Малдавію. У 1873—76 кіраваў Паўд.-Зах. аддзелам Рус.геагр.т-ва. У 1876—79 у Пецярбургу. Аўтар «Нарыса народных юрыдычных звычаяў і паняццяў у Маларосіі» (1869). У «Працах этнаграфічна-статыстычнай экспедыцыі ў Заходне-Рускі край...» (т. 1—7, 1872—79) фалькл.-этнагр. матэрыялы з Мінскай і Гродзенскай губ. (каля 400 песень, 25 казак, 5 апісанняў вяселляў).